Харватыя
З Вікіпедыя.
|
|||||
Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
Афіцыйная мова | Харвацкая | ||||
Сталіца | Заграб | ||||
Найбуйнейшы горад | Заграб | ||||
Урад
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністар |
парламенцкая рэспубліка Сцяпан Месіч Іва Санадэр |
||||
Плошча - Агульная - % вады |
123-е месца ў свеце 56 542 км2 0,01% |
||||
Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасць |
117-е месца ў свеце 4 495 904 83/км² |
||||
СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
67-е месца ў свеце $55 638 млн $12 364 |
||||
Валюта | харвацкая куна (HRK ) |
||||
Часавы пояс - улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) |
||||
Незалежнасць ад Югаславіі |
25 чэрвеня 1991 |
||||
Дзяржаўны гімн | Lijepa naša domovino | ||||
Аўтамабільны знак | HR | ||||
Дамен верхняга ўзроўню | .hr | ||||
Тэлефонны код | +385 |
||||
Рэспубліка Харватыя (Republika Hrvatska) — дзяржава на захадзе Балканскага паўвострава, былая Саюзная рэспубліка ў складзе Югаславіі, сталая незалежнай у 1991 г. Форма кіравання — дэмакратычная рэспубліка. Назва адбываецца па этноніме народа — харваты. Сталіца і найбуйны горад — Заграб. Мяжуе на паўночным-захадзе са Славеніяй, на паўночным-усходзе — з Венгрыяй і Сербіяй, на поўдні — з Босніяй-Герцагавінай і Чарнагорыяй; на захадзе абмываецца Адрыятычным морам. Нацыянальная валюта — куна.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Славянскія плямёны харватаў, далыя пачатак харвацкай нацыі, мігравалі да ўсходняга ўзбярэжжа Адрыятычнага мора ў VII стагоддзі. Неўзабаве Харвацкае каралеўства стала адным з наймоцных у рэгіёне, але ў 1102 г. у выніку дынастычнага крызісу краіна патрапіла ў залежнасць ад Каралеўства Венгрыі. У сярэдзіне XV стагоддзя венгерскі ўплыў на поўначы краіны змяніўся турэцкім, у той час як Далмація патрапіла пад кантроль Венецыі. Пры гэтым Дуброўніцкая рэспубліка заставалася ў асноўным незалежнай.
У 1526 г. Харватыя склала звяз з імперыяй Габсбургаў для процідзеяння турэцкай экспансіі.
У перыяд з 1797 па 1815 г. Істрыя, Далмація і Дуброўнік увайшлі ў склад Аўстра-Венгрыі. Пасля Першай Сусветнай вайны у 1918 годзе Харватыя ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў , хоць Істрыя, Рыека і Задар знаходзіліся пад уладай Італіі. У 1929 годзе дзяржава было пераназвана ў Каралеўства Югаславія. Падчас Другой Сусветнай вайны пад кіраўніцтвам Антэ Павеліча была створана пранацысцкая Незалежная Дзяржава Харватаў (усташы). Пад націскам камуністычна наладжаных партызанскіх атрадаў Іосіпа Броза Ціта рэжым Павеліча быў звержанны і была створаная Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія або СФРЮ, у склад якой увайшлі шэсць федэратыўных рэспубалік: Сербія, Харватыя, Славенія, Македонія, Чарнагорыя і Боснія і Герцагавіна. У 1991 годзе Харватыя абвясціла незалежнасць, прызнаную міжнароднай супольнасцю ў 1991-1992 гадах, пачалася вайна за незалежнасць, якая доўжылася да канца 1995 г. Абвяшчэнне незалежнасці Харватыяй і Славеніяй стала пачаткам распаду СФРЮ. Канчаткова цэласнасць краіны была адноўленая ў 1998 г. Першым прэзідэнтам новай незалежнай Харватыі быў Франьё Туджман.
[правіць] Палітычная структура
[правіць] Геаграфія
[правіць] Эканоміка
[правіць] Насельніцтва
Колькасць насельніцтва — 4 млн 700 тыс. Нацыянальны склад, паводле перапісу насельніцтва 2001 г.:
- харваты (89,6 %),
- сербы (4,5 %),
- баснійцы (0,5 %),
- венгры (0,5 %),
- славенцы (0,3 %),
- румыны (0,2 %),
- албанцы (0,1 %),
- чарнагорцы (0,1 %)
- іншыя (4,1 %).
Рэлігія —
- каталікі (87,8 %),
- праваслаўныя (4,4 %)
- іншыя хрысціяне (0,4 %)
- мусульмане (1,3 %)
- іншыя (0,9 %)
- атэісты (5,2 %)
[правіць] Узброеныя сілы
[правіць] Культура
[правіць] Гэта цікава
- З Харватыі пайшла мода на нашэнне гальштукаў, а таксама само слова «гальштук» у некаторых мовах. Падчас трыццацігадовай вайны французам спадабалася, як харвацкія вершнікі вязалі на шыю хусткі. Распавядаюць, што французы паказвалі на грудзі харватам і пыталі, «што гэта такое?». Харваты думалі, што іх пытаюць «хто ты такі?» і адказвалі «харват». Так з'явілася французскае слова «Cravate» («гальштук»). З французскай гэтае слова перавандравала ў шматлікія еўрапейскія мовы.
- У харвацкай пісьменнасці нараўне з лацінкай доўга захоўвалася глаголіца. Яшчэ ў 18-ым стагоддзі па ўрачыстых выпадках узводзілі каменныя пліты, спярэшчаныя глаголіцай.
[правіць] Гл. таксама
- Спіс каралёў Харватыі
- Азначнік аўтамабільных нумароў Харватыі
- Курорты Харватыі