See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Чэхія — Вікіпедыя

Чэхія

З Вікіпедыя.

Česko

Чэхія

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: Pravda vítězí

геаграфічнае месцазнаходжанне
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: чэшская
сталіца: Прага
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: 78 886 км²
насельніцтва: 10 325 941
шчыльнасць насельніцтва: 130 жых./км²
грашовая адзінка: -
часавы пояс: CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
гімн: Kde domov můj
нумарныя знакі аўтамабіляў: CZ
дамен у Інтэрнеце: .cz
міжнародны тэлефонны код: +420
карта


Чэшская рэспубліка (або Чэхія) - краіна ў Цэнтральнай Еўропе, не мае выйсця да мора. Чэхія мяжуе з Польшчай, Германіяй, Аўстрыяй і Славакіяй. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў - Багеміі і Маравіі, а таксама часткі Сілезіі і Ніжэйшай Аўстрыі.

Змест

[правіць] Назва краіны

Афіцыйная назва краіны - Чэшская рэспубліка, хаця ў 1993 годзе кіраўніцтва краіны прапанавала па-за межамі афіцыйных дакументаў ужываць назву Чэхія (Czechia), якая, напрыклад, у англійскай мове не прыжылася. А ў паўднёваславянскіх мовах, што базуюцца на лацінскім алфавіце, ужываецца чэшская кароткая назва Česko, такая ж назва ўжываецца і ў некаторых іншых мовах, даволі часта ў скажоных выглядзе - Cesko.

[правіць] Гісторыя

Першыя людзі жылі на тэрыторыі сучаснае Чэхіі ў эпоху неаліта. У эпоху Антычнасці, у III ст. да н.э., праз гэтую тэрыторыю ішлі кельты, а крыху пазней, у I ст. н.э., тут жылі германскія плямёны Маркамані і Куадзі. А калі пачалося Вялікае перасяленне народаў, германскія плямёны рушылі на захад, а іхняе месца занялі славяне, што прыйшлі ад узбярэжжа Чорнага мора і з Карпацкіх гораў.

У VII ст. франкскі гандляр Само, падтрымаўшы тутэйшых славянаў у барацьбе супраць авараў, зрабіўся кіраўніком першай цэнтральнаеўрапейскай краіны. У VIII ст. на пасаду кіраўніка ўзняўся мясцовы маравец, ад яго кіравання бярэ пачатак гісторыя т.зв. Вялікае Маравіі.

У канцы IX ст. з'явілася каралеўства Багеміі, уніфікаванае дынастыяй Пшэмыслідаў. У Сярэднявеччы яно адыгрывала важную ролю ў палітыцы дзяржаваў Цэнтральнае Еўропы, а затым увайшло ў склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі.

Гусіцкія войны і Трыццацігадовая вайна нанеслі шкоду землям сучаснае Чэхіі. Пазней, пад уплывам аўстрыйскіх Габсбургаў Багемія патрапіла ў склад Аўтра-Венгрыі.

Пасля Першай сусветнай вайны была ўтвораная незалежная Чэхаславакія. У новай рэспубліцы жыло шмат немцаў, венграў і палякаў. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе адукацыю дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але з адчыненнем школаў уся падтрымка нацыянальных меншасцяў спынілася, і тыя пажадалі выйсці са складу Чэхаславакіі. Гэтую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў Адольф Гітлер - праз Мюнхенскае пагадненне ён далучыў да Германіі Судэты - правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, далучыла да сябе т.зв. Чэшскі Цешын - тэрыторыю з польскім насельніцтвам. А Славакія дасягнула ў складзе Чэхаславакіі значнай аўтаноміі і запатрабавала, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія. Потым, падчас Другой сусветнай вайны, Гітлер стварыў на тэрыторыі Чэхіі пратэктарат Багеміі і Маравіі, які адыгрываў ролю Райхпратэктара (імперскага абаронцы) ў Трэцім рэйху. Армія Гітлера, тым часам, забіла на тэрыторыі Чэхіі каля 125,000 чалавек, з якіх 83,000 - яўрэі.

У 1945-1946 гг. нямецкая меншасць была выгнаная па-за межы Чэхіі.

Пасля вайны Чэхаславакія паспрабавала зрабіцца "мастом" паміж Захадам і Усходам, але Камуністычная партыя ўзмацнілася і стала найбольш значнай палітычнай сілай у краіне. Чэхаславакія далучылася да Савецкага блока. У 1968 кіраўнікі краіны вырашылі змяніць тактыку Камуністычнай партыі на пабудову "сацыялізму з чалавечым тварам". Аднак савецкія войскі прыпынілі гэтыя спробы. Крывавыя падзеі вясны 1968 году з удзелам савецкіх войскаў атрымалі назву "Пражскае вясны".

У 1989 годзе ў Чэхаславакіі здарылася бяскроўная "аксамітная рэвалюцыя", што паклала канец кіраванню камуністаў. А ў 1993 годзе краіна падзялілася на незалежныя Чэхію і Славакію.

У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТО, у 2004 годзе - да Еўрасаюза.

[правіць] Геаграфія

Па землях Багеміі цякуць рэкі Лаба і Влтава, самі землі складаюцца пераважна з невысокіх узвышшаў. Аднак гэтыя тэрыторыі ўтрымліваюць найвышэйшы пункт Чэхіі - гару Снежка (1,602 м над морам). Землі Маравіі таксама няроўныя, з мноствам малых гор, прыгоркаў, а найбуйнейшая рака тут - Марава. Рэкі Чэхіі выцякаюць у Чорнае, Балтыйскае і Паўночнае моры.

[правіць] Дэмаграфія

Да 2001 году назіраўся станоўчы прырост насельніцтва, а ў 2001 годзе ўпершыню зафіксаваны адмоўны - -0,1%.

[правіць] Склад насельніцтва

Большасць насельніцтва ёсць чэхамі - каля 95%, яны размаўляюць па-чэшску. Сярод меншасцяў - славакі (каля 2%), рома (цыганы), палякі.

[правіць] Рэлігія

Згодна з перапісам 2001 году, большасць насельніцтва Чэхіі - атэісты (59%), 26% - каталікі, 2,5% - пратэстанты.

[правіць] Дзяржаўны лад

Чэхія - парламенцкая дэмакратычная краіна, дзе функцыі выканаўчае ўлады ляжаць на ўрадзе, а функцыі заканадаўчае ўлады - на ўрадзе і парламенце.

[правіць] Зброя і войска

Чэшскае войска складаецца з наземных і паветраных войскаў. На ўзбраенне штогод выдаткоўваюць 1,8% СУП.

[правіць] Адміністрацыйны падзел

Сталіца - (hlavní město) - Прага. Краіна падзяляецца на 14 адміністрацыйных адзінак - краёў. А кожны край падзяляецца на акрэсы.

Вось спіс краёў:

  • Прага
  • Сярэднячэшскі край
  • Паўднёвачэшскі край
  • Плзэньскі край
  • Карлаварскі край
  • Устэцкі край
  • Ліберэцкі край
  • Кралавеградэцкі край
  • Пардубіцкі край
  • Аламоўцкі край
  • Мараўскаслезскі край
  • Паўднёвамараўскі край
  • Злінскі край
  • Высачына

[правіць] Эканоміка

Чэшская эканоміка - рынкавая, адная з найбольш стабільных сярод краінаў былога сацыялістычнага блока. Рост СУП у 2000-2001 гг. быў выкліканы зніжкамі на мытныя пошліны з боку Еўрасаюза, а таксама замежнымі інвестыцыямі, у першую чаргу нямецкімі. Але хабарніцтва і дагэтуль трымаецца на адным з найбольш высокіх узроўняў у ЕС.

Рост СУП у 2005 годзе склаў - 6,0%, інфляцыя - 1,9%

На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -