Боснія і Герцагавіна
З Вікіпедыя.
|
|||||
Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
Афіцыйная мова | Баснійская, харвацкая, сербская | ||||
Сталіца | Сараева | ||||
Найбуйнейшы горад | Сараева | ||||
Урад
Трохчленнае прэзідэнцтва
Прэм'ер-міністар |
рэспубліка Барыслаў Паравац (сэрб) Іва Міра Ёвіч (харват) Сулейман Тыхіч (басніец) Аднан Тэрзіч |
||||
Плошча - Агульная - % вады |
127-е месца ў свеце 51 197 км2 нязначны |
||||
Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасць |
126-е месца ў свеце 3 981 239 76/км² |
||||
СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
98-е месца ў свеце $28,26 млрд $6800 |
||||
Валюта | марка (BAM ) |
||||
Часавы пояс - улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) |
||||
Незалежнасць ад Югаславіі |
5 красавіка 1992 |
||||
Дзяржаўны гімн | Intermeco | ||||
Аўтамабільны знак | BIH | ||||
Дамен верхняга ўзроўню | .ba | ||||
Тэлефонны код | +387 |
||||
БОСНІЯ І ГЕРЦАГАВІНА, Рэспубліка Боснія і Герцагавіна - дзяржава ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава. Складаецца з Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай. Назва краіны паходзіць ад назвы ракі Босна і венг.: herceg – ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з Харватыяй, на ўсходзе з Сербіяй, на поўночным усходзе з Чарнагорыяй. Мае невялікі выхад да Міжземнага мора.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай імперыі. Пасля падзення Рыму частка тэрыторый адышла да Візантыі. У VII стагоддзі на гэтых тэрыторыях з'яўляецца славянскае насельніцтва. У IX стагоддзі землі Босніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сербскаму каралеўству. У XI стагоддзі тэрыторыя сучаснай Босніі перайшла да Венгрыі. У XII стагоддзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў, было створана самастойнае Баснійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 года, калі трапіла пад уладу Асманскай імперыі. Знік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босніі тры стагоддзі.
Падчас турэцкай улады шмат баснійцаў зракаюцца хрысціянства і прымаюць іслам.
Туркі валодалі Босніяй да 1878 года, калі, пасля процітурэцкага паўстання, паводле пастановы Берлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Венгрыі. Пратэктарат скончыўся анексіяй Босніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.
28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве быў ажыццёўлены замах на нашчадка аўстравенгерскага стальца Франца Фердынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусветная вайна. Пасля заканчэння вайны Боснія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 года называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).
Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 года. А ў лютым 1992 года быў праведзены рэферэндум па пытанні выхаду з Югаславіі, падчас якога мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 года. Баснійскія сербы не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і 7 красавіка 1992 года заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх сталася шмат жыхароў Босніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Боснію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана пагадненне, паводле якога Боснія і Герцагавіна падзяляецца на дзве часткі: баснійска-харвацкую Федэрацыю Босніі і Герцагавіны (51% тэрыторыі) і Рэспубліку Сербскую (49%). 14 снежня 1995 года ў Парыжы падпісаная мірная дамова.
[правіць] Геаграфія
Тэрыторыя – 51 тыс. кв. км. Сталіца - г. Сараева (каля 300 тыс. чалавек). Буйные гарады - Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зеніца. Боснія і Герцагавіна размяшчаецца на тэрыторыі дзвюх гістарычных абласцей-Босніі, займаючай даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, размешчаный крыху паўночней, у басейне ракі Нерэтвы.
[правіць] Палітыка
На выбарах 1 кастрычніка 2006 ў Прэзідыум перамаглі серб Нябойша Радманавіч, магаметанін Харыс Сілайджыч і харват Міро Йовіч.
[правіць] Эканоміка
Асноўная валюта ў краіне - канвертавальная марка (0,51 еўра). У населеных харватамі раёнах мае абарот харвацкая куна.
[правіць] Дэмаграфія
Поўных сведак аб колькасці і структуры насельніцтва няма. Па неафіцыйным сведкам у БіГ зараз жыве 3,6 мільёнаў чалавек, што складвае 82,6% даваеннага ўзроўня. Афіцыйныя мовы – баснякская, сербская і харвацкая. Рэлігіі – праваслаўе, каталіцтва, магаметанства.
[правіць] У сеціве
- Bosna i Hercegovina online (Боснія і Герцагавіна, інфармацыйна-турыстычны партал - басн. м.)
- Vlada Federacije Bosne i Hercegovine (Сайт Ураду Фэдэрацыі Босніі і Герцагавіны - басн., харв., серб., анг. м.)
- Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў БіГ (артыкул)