Рэспубліка
З Вікіпедыя.
Рэспубліка - форма кіравання дзяржавы, пры якой усе найвышэйшыя органы кіравання абіраюцца ці фармуюцца агульнанацыянальнымі прадстаўнічымі установамі (напр. парламент) на пэўны тэрмін.
[правіць] Гісторыя
Упершыню рэспубліка як форма кіравання ўзнікла ў старажытнай Грэцыі як антыпод манархіі.
[правіць] Віды рэспублікі
У асноўным выдзяляецца 2 віды рэспублік: парламенцкая і прэзідэнцкая. Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца змяшаныя формы.
Для парламенцкай рэспублікі характэрна:
- Вяршынства парламента;
- Адказнасць урада перад парламентам, а не перад прэзідэнтам;
- Фармаванне урада;
- Прэзідэнту належаць у асноўным цэрыманіяльныя функцыі.
Для прэзідэнцкай рэспублікі характэрна:
- Адказнасць урада перад прэзідэнтам.
Да змяшаных формаў адносяцца прэзідэнцка-парламенцкая (Перу, Егіпет, Турцыя, Украіна да 2005 г., Расія) і парламенцка-прэзідэнцкая (Фінляндыя, Францыя, Польша, Літва).
У Беларусі зараз можна назіраць суперпрэзідэнцкую рэспубліку (хоць у Канстытуцыі мы можам бачыць шмат рысаў, характэрных для прэзідэнцка-парламенцкай рэспублікі).
[правіць] Іншыя значэнні
У шэрагу краін рэспублікамі называюцца адміністратыўна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія карыстаюцца правамі больш шырокай аўтаноміі, чым іншыя. Такія рэспублікі ёсць, напрыклад, у Расіі (21 рэспубліка), Украіне (Аўтаномная Рэспубліка Крым), Узбекістане (Каракалпакстан).