Украіна
З Вікіпедыя.
Україна
Украіна |
||
герб | сцяг | |
---|---|---|
дэвіз: Воля, злагода, добро |
||
геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
дата ўтварэння | ||
дзяржаўная мова: | украінская | |
сталіца: | Кіеў | |
прадстаўнік дзяржавы: | Віктар Юшчанка | |
кіраўнік дзяржавы: | Юлія Цімашэнка | |
плошча: | 603 700 км² | |
насельніцтва: | 46 710 816 2006 | |
шчыльнасць насельніцтва: | 80 жых./км² | |
грашовая адзінка: | Украінская грыўна | |
часавы пояс: | EET (UTC+2) EEST (UTC+3) |
|
гімн: | Ще не вмерла України ні слава, ні воля |
|
нумарныя знакі аўтамабіляў: | UA | |
дамен у Інтэрнеце: | .ua | |
міжнародны тэлефонны код: | +380 | |
карта | ||
Украі́на (укр.: Україна) — дзяржава ва Усходняй Еўропе, мяжуе з Беларуссю на поўначы, Расіяй на ўсходзе, Венгрыяй, Польшчай і Славакіяй на захадзе, Румыніяй і Малдовай на паўднёвым захадзе. Амываецца Чорным і Азоўскім морамі на поўдні. Іcнуе з 1917 г., незалежная з 1991 г. Сталіца — Кіеў (укр.: Київ).
Украіна - парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. У адміністрацыйных адносінах тэрыторыя дзеліцца на 24 вобласці. Таксама існуе Рэспубліка Крым, а гарады Кіеў і Севастопаль маюць адмысловы статус.
Па плошчы Украіна займае 44-е месца ў свеце і першае месца — сярод краінаў, цалкам размешчаных у Еўропе (Расія, еўрапейская плошча якой значна большая, размешчаная ў Еўропе толькі часткова).
[правіць] Прыродныя ўмовы
Украіна размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніне, на яе тэрыторыі знаходзяцца Карпацкія (часткова) і Крымскія горы. Навышэйшы пункт Украіны — гара Гаверла (Карпаты) — 2061 м над узроўнем мора. Найвышэйшая гара Крыму — Роман-Кош (1545 м).
Найважнымі мінеральнымі рэсурсамі Украіны з'яўляюцца вугаль (Данбас), жалезныя (Крывы Рог, Крамянчуг, Запарожжа, Керчанскі п-аў) і марганцавыя (Нікапаль) руды, а таксама руды каляровых металаў (Запарожская вобл.). На паўночным усходзе і ў Перадкарпацці маюцца радовішчы нафты і газу, а таксама калійных солей. Хімічная сыравіна прадстаўлена солямі рознага паходжання (заліў Сіваш у Азоўскім моры) і прыроднай серай (Роздал у Львоўскай вобласці). На поўдні рэспублікі ёсць вялікія радовішчы мелу і кааліну.
У кліматычных адносінах раўнінную тэрыторыю Украіны можна падзяліць на тры зоны. На поўначы, у Палессі, дзе размяшчаецца зона змешаных лясоў, лета прахалоднае, зіма снежная і мяккая. Шырокая паласа лесастэпу, якая ляжыць у цэнтры краіны, адрозніваецца спрыяльным умерана кантынентальным кліматам з прахалоднай зімой і цёплым летам, што робіць гэты рэгіён найболей спрыяльным для пражывання людзей і вядзення гаспадаркі. Размешчаная на поўдні зона стэпу адрозніваецца найбольшай кантынентальнасцю, гарачым сухім летам і маласнежнай зімой. Своеасаблівы клімат горных раёнаў Украіны. Паўднёвы бераг Крыму мае субтрапічны міжземнаморскі клімат з вільготнай зімой і засушлівым летам. Украінскія Карпаты адрозніваюцца ўмерана кантынентальным кліматам з вільготнай мяккай зімою і негарачым летам. Найбольшая колькасць ападкаў фіксуецца ў Карпатах (да 2000 мм у год), найменшае ў Заходнім Крыме (каля 300 мм у год).
Галоўная рака Украіны — Днепр. Перасякаючы тэрыторыю Украіны з поўначы на поўдзень, яна дзеліць краіну на дзве прыкладна роўныя часткі. Іншыя буйныя рэкі — Днестр і Паўднёвы Буг. Праз дэльту Дунаю праходзіць мяжа Украіны з Румыніяй.
На тэрыторыі Украіны знаходзіцца больш за 3 тысячы азёр, у асноўным дробных, плошчаю да 0,1 км2. Большая іх частка размешчана ў Палессі, на поўначы краіны. У Адэскай вобласці, каля Дунаю, знаходзіцца група азёр, якія сфармаваліся як затопленыя вусця прытокаў Дунаю. Найбольшае возера Украіны — Сасык (Кундук) (210 м2) у Адэскай вобласці. Найглыбейшае возера Украіны — Свіцязь (55 м), найбольшае з Шацкіх азёраў, што знаходзяцца у Валынскай вобласці. На Дняпры створаны велізарныя вадасховішчы (Кіеўскае і інш.).
Нягледзячы на сваю шматлікасць, рэкі Украіны пераважна малаводныя, за выключэннем Дняпра, таму краіна адчувае недахоп водных рэсурсаў. Асабліва бедныя воднымі рэсурсамі паўднёвы ўсход Украіны і Крымскі паўвостраў. На горных жа рэках у Карпатах часта здараюцца паводкі.
Дзве трэці тэрыторыі Украіны пакрыты ўрадлівымі чарназёмнымі глебамі. На поўначы краіны пераважаюць шэрыя лясныя ды дзярнова-падзолістыя глебы, у сухіх стэпах поўдню — каштанавыя.
На раўнінай частцы краіны выдзеляюцца тры прыродныя зоны: лясную (на поўначы), лесастэпавую (у сярэдняй частцы) і стэпавую (на поўдні).
Для лясной зоны характэрны мяшаныя і шыракалістыя лясы з белай піхтай, сасной, букам і дубам. У лесастэпах пераважае дуб. У стэпах найбольш пашыраныя злакавыя травы: тыпчак, кавыль, цімафееўка, пырнік. У Карпатах расце бук, дуб, елка, піхта, у Крымскіх гарах - бук, дуб, сасна, ядловец. На паўднёвым беразе Крыма шмат паркаў з рознымі відамі міжземнаморскай флоры: кедры, кіпарысы і інш.
Ва Украіне жывуць каля 28 тысяч розных відаў жывёл, у тым ліку 101 від млекакормячых, 350 відаў птушак, 21 від паўзуноў, 19 відаў земнаводных і больш за 200 відаў рыб. У лясах жывуць мядзведзі, зайцы, дзікі, лісіцы, рысі, цецярукі, арлы, ястрабы, совы. У лесастэпах сустракаюцца алені, дзікі, ваўкі, таксама грызуны. Для стэпаў найбольш характэрныя грызуны і палявыя птушкі.
Ва Украіне існуюць 16 запаведнікаў, у якіх захоўваецца прырода ўкраінскіх лясоў, стэпаў і гор. Найбольш вядомыя Аскания-Нова, Украинскі стэпавы, Крымскі.
[правіць] Насельніцтва
Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):
Народы | 2001 г. | 1989 г. |
Украінцы | 77,8 | 72,7 |
Рускія | 17,3 | 22,1 |
Беларусы | 0,6 | 0,9 |
Малдаване | 0,5 | 0,6 |
Крымскія татары | 0,5 | 0,0 |
Балгары | 0,4 | 0,5 |
Венгры | 0,3 | 0,4 |
Румыны | 0,3 | 0,3 |
Палякі | 0,3 | 0,4 |
Яўрэі | 0,2 | 0,9 |
Украінскую мову ў 2001 г. вважалі роднаю 67,5% населніцтва Украіны, што на 2,8 працэнтных пункты больш, чым пад час перапісу 1989 г. Рускую мову визначылі як родную 29,6% насельніцтва, у параўнанні з мінулым перапісам гэты паказчык зменшышся на 3,2 пункты. Частка іншых моваў склала 2,9%, апошні паказчык вырас на 0,4 працэнтных пункты.
Больш за 2/3 насельніцтва жыве ў гарадах. Буйнейшыя гарады: Кіеў, Харкаў, Данецк, Днепрапятроўск, Адэса, Львоў. Самая высокая шчыльнасць насельніцтва ў Данецкай і Днепрапятроўскай абласцях.
[правіць] Гаспадарка
Вядучыя галіны прамысловасці: энергетыка, металургія, машынабудаванне, харчовая.
Больш за палову тэрыторыі краіны займае ралля, шмат садоў. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі: вырошчванне збожжа, цукровых буракоў, сланечніку, на поўдні – садавіны і вінаграду.
Украіна мае шырокімя магчымасці для развіцця індустрыі адпачынку і турызму: курорты на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў, мінеральныя крыніцы Карпат і інш. Жамчужынай курортнай гаспадаркі з'яўляецца Паўднёвы бераг Крыму, дзе размешчаны сусветна вядомыя марскія і горныя курорты.
Адміністрацыйны падзел Украіны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|