Ватыкан
З Вікіпедыя.
Status Civitatis Vaticanæ Stato della Citta del Vaticano Ватыкан |
||
герб | сцяг | |
---|---|---|
дэвіз: няма |
||
геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
дата ўтварэння | ||
дзяржаўная мова: | Лаціна | |
сталіца: | Ватыкан | |
прадстаўнік дзяржавы: | ||
кіраўнік дзяржавы: | ||
плошча: | 0,44 км² | |
насельніцтва: | 821 2007 | |
шчыльнасць насельніцтва: | 2093 жых./км² | |
грашовая адзінка: | Еўра | |
часавы пояс: | ||
гімн: | Inno e Marcia Pontificale | |
нумарныя знакі аўтамабіляў: | V | |
дамен у Інтэрнеце: | .va | |
міжнародны тэлефонны код: | 39 | |
карта | ||
ВАТЫКАН, Святы Прастол — незалежная дзяржава–горад і цэнтр Рымска-каталіцкай царквы, рэзідэнцыя яе главы — папы рымскага. Находзіцца ў заходняй частцы г. Рыма. Тэрыторыя — 0,44 км². У Рыме і яго ваколіцах Ватыкану таксама належаць тры саборы (у імя найсв. Панны Марыі, св. Іаана Латэранскага і св. Паўла па-за Сценамі), шэраг палацаў і віл агульнай плошчай 0,7 км². Паблізу Рыма ў замку Кастэль–Гандольфа находзіцца летняя загарадная рэзідэнцыя папы рымскага.
Ватыкан, па сутнасці, не мае свайго сталага насельніцтва. На яго тэрыторыі пражывае Папа, кіраўнікі Рымскай курыі, службоўцы ватыканскіх устаноў, вайскоўцы Папскай швейцарскай гвардыі. Па дадзеных на 2004, у ватыканскіх установах працуе каля трох тысяч супрацоўнікаў, з якіх маюць рэлігійны сан 1300 чалавек. Ватыканскае грамадзянства носіць адміністрацыйны характар. У перыяд свайго знаходжання на службе ватыканскім супрацоўнікам падаецца падданства Святога Прастолу, а ў выпадках паездак за мяжу (за межы Італіі) выдаюцца службовыя або дыпламатычныя пашпарты Святога Прастолу. Афіцыйныя мовы — лаціна (у паўсядзённым жыцці на ёй амаль ніхто не гаворыць і яна выкарыстоўваецца выключна ў афіцыйных друкаваных дакументах Ватыкана і падчас набажэнстваў). У дыпламатычнай перапісцы выкарыстоўваецца французская. Паўсядзённымі і гутарковымі па частаце ўжывання з'яўляюцца італьянская, іспанская, англійская, нямецкая і французская мовы. Грашовая адзінка — еўра. Папская дзяржава па дагаворы з урадам Італіі ў абмежаваных маштабах чаканіць таксама ўласную манету – ватыканскі еўра, прызначаны ў асноўным для нумізматаў.
Галоўнымі афіцыйнымі святамі з'яўляюцца — дзень абрання актуальнага Папы, Каляды і Вялікдзень.
|
[правіць] Гісторыя
Гістарычна цяперашні Ватыкан стаў спадчыннікам Папскай вобласці. У 756 франкскі кароль Піпін Кароткі (бацька Карла Вялікага) у выніку супрацьборства з лангабардамі і візантыйцамі падарыў Папе Стэфану II Рым і некалькі правінцый у цэнтральнай Італіі, што склала гістарычнае ядро Папскай дзяржавы, так званай “спадчыны св. Пятра”. Ватыкан на сённяшні дзень з'яўляецца самым старым дзяржаўным утварэннем. Інстытуты яго дзяржаўна-царкоўнай улады наўпрост ўзыходзяць да Рымскай імперыі. Папская дзяржава спыніла сваё існаванне 20 верасня 1870, калі войскі караля Эмануіла II Савойскага падчас завяршэння аб'яднання краіны ўвайшлі ў "вечны горад" і абвясцілі яго сталіцай Італіі. Папа катэгарычна не пагадзіўся з гвалтоўным захопам Рыма і не прызнаў яго анексію. Паўстала “рымскае пытанне”.
Пасля працяглага перыяду непаразумення паміж урадам Італіі і Святым Прастолам бакі пайшлі на ўрэгуляванне адносін. 11 лютага 1929 былі падпісаныя т.зв. Латэранскія дагаворы (Канкардат), паводле якіх прызнавалася суверэннасць ватыканскай дзяржавы. У 1984 Італія і Ватыкан падпісалі новы Канкардат. У адрозненне ад папярэдняга, паводле яго каталіцызм афіцыйна аб'яўляўся дзяржаўнай рэлігіяй, новы канкардат надае італьянцам фармальна поўную волю выбару рэлігіі.
[правіць] Дзяржаўны лад
З пункта погляду дзяржаўнага ладу Ватыкан — абсалютная тэакратычная манархія. Глава дзяржавы - Папа рымскі. У выпадку яго адсутнасці або смерці бягучымі справамі Ватыкана кіруе камерленг Святой Рымскай царквы, выконваючы роля месцаназіральніка ў папярэдні выбарам новага Паты перыяд. Папе належыць вярхоўная заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада. У яго кампетэнцыю ўваходзіць прэзентацыя Ватыкана ў міжнародных адносінах, заключэнне, ратыфікацыя і дэнансацыя міжнародных дагавораў і канкардатаў, прыём дыпламатычных прадстаўнікоў і прызначэнне прадстаўнікоў Ватыкана ў іншых краінах. Папа абіраецца пажыццёва калегіяй кардыналаў. Абранне здзяйсняецца на канклаве (лац. “пад ключом”) з ліку кардыналаў шляхам таемнага галасавання большасцю не меней 2/3 галасоў.
Вышэйшыя кансультатыўныя органы: Сусветны сабор Рымска-каталіцкай царквы, Калегія кардыналаў і Біскупскі сінод.
Сусветны (або Ватыканскі) сабор склікаецца перыядычна раз у некалькі дзесяткаў гадоў для абмеркавання найболей важных царкоўных праблем. Апошні сабор склікаўся ў 1962-1965 (21 Сусветны або Ватыканскі сабор).
Калегія кардыналаў — дарадчы орган пры Папе — збіраецца для абмеркавання найболей важных царкоўных спраў і для выбараў Паты. Падчас абрання пантыфіка ў калегіі (канклаве) могуць удзельнічаць толькі кардыналы маладзей 80 гадоў, прызначаныя Патам пажыццёва. Так, з цяперашніх 189 кардыналаў 174 прызначаныя Янам Паўлам. Каля 1/3 кардыналаў уваходзяць у склад Рымскай курыі (урад Ватыкана), дзе засяроджанае практычнае кіраўніцтва рэлігійнай, палітычнай і эканамічнай дзейнасцю Ватыкана. У склад Рымскай курыі ўваходзяць Дзяржаўны сакратарыят, 9 кангрэгацый (духоўныя ведамствы), 3 трыбунала, 12 папскіх рад і камісій, інш. ведамствы. Дзяржсакратаром (прэм'ер-міністрам) са снежня 1990 з'яўляецца кардынал, італьянец па нацыянальнасці А. Садана.
[правіць] Знешняя палітыка
Святы Прастол падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 178 дзяржавамі. Роля Ватыкана ў міжнароднай палітыцы, яго ўплыў у свеце грунтуюцца на вялізнай колькасці вызнаўцаў-каталікоў — 1 млрд.100 тыс. чал. Правадыром яго палітыкі з'яўляецца каталіцкае духавенства (1,9 млн. манахаў і каля 0,5 млн. святароў), каля 2 тыс. манаскіх ордэнаў, найболей буйнымі з якіх з'яўляюцца ордэна езуітаў (26 тыс.), францысканцаў (45 тыс.), салезіянцаў, капуцынаў, бенедыктынцаў, дамініканцаў.
Ватыкан дзейнічае таксама праз т. зв. свецкія каталіцкія арганізацыі: прафсаюзныя, культурныя, моладзевыя, жаночыя і інш. Значная колькасць з гэтых арганізацый уваходзяць у канферэнцыю міжнародных каталіцкіх арганізацый, праца якіх каардынуецца Дзяржаўным сакратарыятам Ватыкана. Пад пэўным уплывам Ватыкана находзяцца клерыкальныя палітычныя партыі ў розных краінах свету.
У апошні час роля, якую гуляе Ватыкан у міжнародных адносінах стала значней, асабліва на фоне росту ліку глабальных праблем, якія закранаюць інтарэсы ўсяго чалавецтва. Гэтаму шмат у чым спрыяў Ян Павел II, усталяваныя ім асабістыя кантакты са шматлікімі значнымі дзяржаўнымі дзеячамі. Ён з прыкметным палітычным рэзанансам рабіў рэгулярныя паездкі па свеце -- падлічана, што Ян Павел II за гады свайго пантыфікату падчас падарожжаў праехаў агульную адлегласць роўную чатыром адлегласцям ад Зямлі да Месяца.
Кіраўніцтва Ватыкана ўдзельнічае ў рашэнні ключавых міжнародных праблем, уключаючы ліквідацыю зброі масавага знішчэння, урэгуляванне рэгіянальных канфліктаў, ахове навакольнага асяроддзя. У цэнтры ўвагі Ватыкана — праблемы свету, які развіваецца (адсталасць, бедната, голад і галеча, беспрацоўе). Таму не выпадкова,што большасць сваіх паездак Ян Павел II здзейсніў у Азію, Афрыку і Лацінскую Амерыку. Ватыкан унёс значны ўклад у пачатак і паступальнае развіццё агульнаеўрапейскага працэсу. Ён выяўляе значную цікавасць да блізкаўсходняга мірнага працэсу, да пытання аб статусе Іерусаліма, а таксама да ўрэгулявання сітуацыі ў Іраку і ў іншых канфліктных зонах планеты.
[правіць] Эканоміка
Ватыкан мае тры асноўных крыніцы прыбыткаў: Інстытут рэлігійных спраў (ІОР - фактычна, ватыканскі банк, бюджэт якога складае штогод некалькі млрд. долараў ЗША), ахвяраванні вызнаўцоў і фінансавая і эканамічная дзейнасць уласных прадпрыемстваў (у папскай загараднай рэзідэнцыі, напрыклад, наладжана вытворчасць шырокай гамы малочных прадуктаў пад маркай “Фаторыя Пантыфічыя”).
Святы Пасад здзяйсняе шырокую прадпрымальніцкую дзейнасць, у т.л. фінансавую. Валодае значнай нерухомасцю ў Еўропе, Лацінскай Амерыцы, супрацоўнічае з міжнароднымі банкамі і манаполіямі. Каля 3/4 капіталаў Ватыкана ўкладзена ў Італіі. Толькі ў Італіі яму належыць 482 тыс. га апрацоўваемых плошчаў, уключаючы некалькі тысяч гектараў у раёне Рыма. Значная частка нерухомасці “вечнага горада” таксама належыць Ватыкану праз шэраг страхавых кампаній.
Групы паломнікаў, якія прыбываюць у Ватыкан з розных краін свету і турысты ўносяць свой ўклад (т.зв. "грош св. Пятра") у бюджэт Святога Прастола. Штогод яго сума ў сярэднім складае каля 90 млн. долараў ЗША.
[правіць] Культура
Пры Ватыкане дзейнічаюць Папская акадэмія навук (створаная ў 1603), якая падпарадкоўваецца непасрэдна Папе і мае сваёй мэтай садзейнічаць даследаванням у вобласці фізікі, матэматыкі і прыродазнаўства, а таксама Папская акадэмія сацыяльных навук. Папскія акадэмікі прызначаюцца Папам з ліку вядомых навукоўцаў у вобласці матэматычных і прыродазнаўчых навук (Папская акадэмія навук – 78 членаў, Папская акадэмія сацыяльных навук – 40 членаў).
Ватыкан выдае сотні газет і часопісаў у розных краінах. Афіцыёз Ватыкана — штодзённая газета "Асерваторэ рамана" (тыр. каля 50 тыс. экз.). У Святога Прастола маецца сваё агенцтва друку — Аджэнцыя Інтэрнацыянале Фідэс (АІФ). Радыё Ватыкана вядзе свае перадачы на 41 мовах, у т.л. і на беларускай мове на большасць краін свету, у т.л. і на краіны СНД. Пры Ватыкане маецца "Ватыканскі тэлевізійны цэнтр" ("Тэлепачэ"). З 1996 Ватыкан падключаны да сеткі Інтэрнэт.
[правіць] Гл. таксама
- "Радыё Ватыкан"
- Беларуская служба "Радыё Ватыкан"