Грэцыя
З Вікіпедыя.
|
|||||
Нацыянальны дэвіз: Ελευθερία ή θάνατος (Элефтэрыя і танатос) (па-беларуску: Свабода або смерць)'' |
|||||
Афіцыйная мова | Грэчаская | ||||
Сталіца | Афіны | ||||
Найбуйнейшы горад | Афіны | ||||
Урад
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністар |
Парламенцкая рэспубліка Кароляс Папуляс Костас Караманліс |
||||
Плошча - Агульная - % вады |
94-е месца ў свеце 131 940 км2 0,86% |
||||
Насельніцтва - Агульнае (2004) - Шчыльнасць |
74-е месца ў свеце 10 964 020 82/км² |
||||
СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
37-е месца ў свеце $225 млрд $21.100 |
||||
Валюта | Еўра (€ ) |
||||
Часавы пояс - улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) |
||||
Незалежнасць -Абвешчаная -Прызнаная |
Ад Асманскай Імперыі 25 сакавіка 1821 1829 |
||||
Дзяржаўны гімн | Hymn to Freedom | ||||
Аўтамабільны знак | GR | ||||
Дамен верхняга ўзроўню | .gr | ||||
Тэлефонны код | +30 |
||||
Грэцыя - краіна на поўдні Еўропы. Знаходзіцца на Балканскім паўвостраве. На поўначы мяжуе з Албаніяй, Былой югаслаўскай Рэспублікай Македоніяй і Балгарыяй, на паўночным усходзе — з Турцыяй. На ўсходзе і поўдні абмываецца Эгейскім морам, на захадзе — Іанічным морам. Краіна названая па этноніме народа — грэкі.
Сталіца — горад Афіны.
Прызнаная калыска заходняй цывілізацыі, першая ў гісторыі дэмакратычная дзяржава. Член ЕС з 1981, НАТО — з 1952.
Змест |
[правіць] Гісторыя
[правіць] Палітычная структура
[правіць] Адміністрацыйнае дзяленне
[правіць] Геаграфічныя дадзеныя
[правіць] Агульная геаграфія
Грэчаскі паўвостраў, змешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы, займае плошчу 131.944 кв. км. Грэцыя размешчаная ў паўднёвай частцы Балканскага паўвострава і на прылеглых да яго і да ўзбярэжжа Малой Азіі астравах. Мяжуе з Албаніяй, Македоніяй, Балгарыяй і Турцыяй. Абмываецца: Міжземным морам, у тым ліку: Іанічным, Эгейскім морамі, а паўднёвае ўзбярэжжа Крыта — Лівійскім морам. У склад Грэцыі ўваходзіць каля 2 тысяч астравоў, на якія прыходзіцца амаль 20 % усёй краіны. Тэрыторыя Грэцыі падзеленая на тры часткі. У мацерыковую Грэцыю ўваходзяць: Македонія — паўночная вобласць Грэцыі, межная з Албаніяй (Яніна, Ігуменіца), Балгарыяй (Радопі) і Македоніяй (Касторыя, Халкідыкі); Фракія — паўночна ўсходняя вобласць, межная з Балгарыяй і Турцыяй (Александропаль, Каматыні); Эпір — паўночна заходняя вобласць, межная з Албаніяй (абмываецца Іянічным морам); Фесалія — найболей раўнінная вобласць, з усходу абмываецца Эгейскім морам (Ларыса, Волас, Трыкала); Цэнтральная Грэцыя — цэнтральная частка Грэцыі (Халкіда, Ламія, Амфіса); Атыка — вобласць вакол Афін; Пелапанес — самы вялікі паўвостраў Грэцыі (плошча — 21,4 тыс. кв. км), злучаны з мацерыковай часткай вузкім Карынфскім пярэсмыкам (шырыня 5 км), праз які ў канцы 19 стагоддзя быў прарыты канал (даўжынёй 6500 м, шырыня 23,5 м, глыбіня 40 м). Трэці раён утвараюць астравы Эгейскага мора: Эўбея — другі па велічыні, пасля Крыта, востраў Грэцыі (3,9 тыс.кв.км), злучаны з кантынентам мастом; Лесбас — адзін з буйных астравоў Грэцыі (1,6 тыс.кв.км); Паўночныя Спарады — астравы Скірас, Скапелас, Юра, Іліадрамія і інш. у паўночна заходняй часткі Эгейскага мора; Кіклады — «кіклас» па-грэчаску — утвараючы кольца, архіпелаг у цэнтральнай і паўднёвай частцы Эгейскага мора (астравы Аморгас, Андрас, Сіфнос, Сантарыні, Тымас, Кітнас і інш.); Паўднёвыя Спарады — Дадэканес — архіпелаг з 12 астравоў у паўднёваўсходняй часткі Эгейскага мора, у ўзбярэжжа Турцыі (астравы Радос, Самас, Астыпалея, Калімнас, Карпатос, Лерас і інш.).
[правіць] Рэльеф
Грэчаскі ландшафт — гэта чаргаванне скалістых, звычайна бязлесных гор, густанаселеных далін, шматлікіх астравоў, праліваў і бухт. Маляўнічыя скалы, пляжы, экзатычныя гроты падаюць велізарныя магчымасці для адпачынку на моры і горнага турызму. Шырокае распаўсюджванне вапнякоў, асабліва ў заходняй частцы краіны, прывяло да фармавання карставых варонак, пячор, якія надаюць ландшафту своеасаблівае дзікае аблічча і што прываблівае аматараў выпрабаваць свае сілы ў спелеалогіі. Горныя масівы займаюць амаль чвэрць паверхні тэрыторыі краіны. Гэта пераважна сярэдняй вышыні горы (да 1200—1800 м). Вышэйшая кропка Грэцыі — гара Алімп (2917 м). Вышэй 2000 метраў паднімаюцца таксама Пінд, Парнас, горны ланцуг на поўначы Пелапанеса і Тайгет. Раўнін мала, засяроджаныя яны ва ўсходняй палове краіны, за выключэннем Пелапанеса, дзе раўніны пераважаюць на заходнім узбярэжжы. Пад лесам і хмызняком каля 44 % тэрыторыі. Нацыянальныя паpкі: Вікас-Аос, Мікра-Прэспа, Эта і інш.
[правіць] Рэкі
На вузкім і гарыстым Грэчаскім паўвостраве не маглі ўтварыцца вялікія рачныя сістэмы. Пераважаюць горныя рэкі, кароткія, бурныя, з маляўнічымі парогамі і вадаспадамі, часта бягучыя да мора ў вузкіх каньёнах. Самая доўгая рака Грэцыі — Альякмон (амаль 300 км). Іншыя буйныя рэкі — Эбрас, Нестас, Стрымон, Вардар, Ахелас. Рэкі не прыдатныя для суднаходства, але гуляюць даволі вялікую ролю як крыніцы энергіі.
[правіць] Азёры
У Грэцыі налічаецца звыш 20 азёр плошчай 10-100 км2. Самыя буйныя і глыбокія з іх тэктанічнага паходжання. Да іх прыналежаць азёры Трыхоніс (95,5 км²), Волві (75,6 км²), Вегарытыс (72,5 км²). Шмат карставых азёр. Яны, як правіла, невялікія, сілкуюцца ў асноўным падземнымі водамі. Найбуйнае з іх — Яніна (22 км²).
[правіць] Гарады Грэцыі
[правіць] Эканоміка
[правіць] Славутасці
Папулярныя курорты Грэцыі: Касторыя, Корфу, востраў, Крыт, Радос, востраў
[правіць] Насельніцтва
Большасць насельніцтва Грэцыі складаюць грэкі (92 %). Адзінай афіцыйнай меншасцю з'яўляюцца мусульмане Фракіі і Дадэканескіх астравоў, улучальныя туркаў (0,8 % насельніцтва Грэцыі), памакаў (балгарамоўныя мусульмане, 0,3 %) і цыган-мусульман (0,1 %). Іншыя меншасці вылучаюцца ў асноўным на моўных падставах і афіцыйна не прызнаюцца ў Грэцыі: албанцы (1 %; у тым ліку арваніты), «славянамоўныя грэкі» або македонскія славяне (блізкія македонцам, 1,6 %), арамуны (1,1 %, уключаючы мегленітаў), праваслаўныя цыгане (яшчэ 1,8 %), сербы (0,3 %), арабы (0,3 %), армяне (0,3 %), яўрэі (0,05 %) і інш.
[правіць] Рэлігія
Артыкул 3-ці Канстытуцыі Грэцыі абвяшчае:
«Панавальнай у Грэцыі рэлігіяй з'яўляецца рэлігія Усходне-Праваслаўнай Царквы Хрыстовай»[1].
Абсолютное большинство верующего (98 %, согласно данным за 2006[2]) насельніцтва краіны — члены Эладскай Праваслаўнай Царквы.
ЭПЦ фармальна аддзеленна ад дзяржавы, паводле часткі 1, падзелу Ў, артыкулу 3 Канстытуцыі ад 1975 г; але карыстаецца шырокай дзяржаўнай падтрымкай; празелітызм сярод праваслаўных афіцыйна забаронены.
[правіць] Культура
Дата | Беларуская назва | Мясцовая назва | Заўвагі |
---|---|---|---|
1 студзеня | Новы год | ΠΡΩΤΟΧΡΟΝΙΑ | |
Багаяўленне | ΑΓΙΑ ΘΕΟΦΑΝΕΙΑ | ||
ΚΑΘΑΡΗ ΔΕΥΤΕΡΑ | |||
Дабравешчанне | ΕΥΑΓΓΕΛΙΣΜΟΥ ΘΕΟΤΟΚΟΥ | ||
У 2006 годзе Афіны прымалі ў сябе Еўрабачанне.
[правіць] Розныя пытанні
- Тэлекамунікацыі ў Грэцыі
- Транспарт у Грэцыі
- Узброеныя сілы Грэцыі
- Міжнародныя адносіны
[правіць] Заўвагі
- ↑ Цит. по Конституции государств Европейского Союза. М., 1997, стр. 245—246
- ↑ International Religious Freedom Report 2006 released by the Bureau of Democracy, Human Rights, and Labor
[правіць] Інфармацыя
- Аб і для Грэкаў
- A list of Greek Embassies Worldwide
- Карта Грэцыі Карта Грэцыі
- Артыкулы аб Грэцыі
- Сайт аб Грэцыі — падрабязная інфармацыя аб краіне
- Інфармацыя аб Грэцыі на рускай мове
- Фатаграфіі Грэцыі