Бельгія
З Вікіпедыя.
Koninkrijk België
Каралеўства Бельгія |
||
герб | сцяг | |
---|---|---|
дэвіз: "Eendracht maakt macht" |
||
геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
дата ўтварэння | ||
дзяржаўная мова: | Нямецкая, французская, Нідэрландская | |
сталіца: | Брусель | |
прадстаўнік дзяржавы: | ||
кіраўнік дзяржавы: | ||
плошча: | 30,528 км² | |
насельніцтва: | 10,419,000 2005 | |
шчыльнасць насельніцтва: | 342 жых./км² | |
грашовая адзінка: | Еўра | |
часавы пояс: | ||
гімн: | "La Brabançonne" | |
нумарныя знакі аўтамабіляў: | ||
дамен у Інтэрнеце: | .be | |
міжнародны тэлефонны код: | +32 | |
карта | ||
Бельгія - краіна ў Заходняй Еўропе.
Гл. Гісторыя Бельгіі
[правіць] Палітычная структура
Бельгія — канстытуцыйная манархія (з пачатку існавання) і федэральная дзяржава (з 1980 году). Глава дзяржавы — кароль, у наш час — Альберт II (з 1993 года). Фактычны глава дзяржавы — прам'ер-міністр. Як правіла, прам'ер-міністрам становіцца прадстаўнік партыі, якая набрала большую колькасць галасоў на парламентскіх выбарах. Урад фармальна прызначаецца каралём. Таксама склад ураду павінен быць зацверджаны парламентам. Канстытуцыя патрабуе саблюдзення ва ўрадзе моўнага парытэту: палова міністраў павінна быць прадстаўнікамі нідэрландскамаўнай суполкі, палова — франкамоўнай.
Федэральный парламент — двухпалатны. Верхняя палата парламента — сенат (нідэрл.: Senaat), ніжняя палата — комната прадстаўнікоў народу (нідэрл.: Kamer van volksvertegenwoordigers). Абедзве палаты выбіраюцца прамым усеагульным галасаваннем раз у чатыры гады. Право голасу маюць усе грамадзяне краіны, якім ёсць 18 год. У сенаце засядаюць 40 дэпутатаў, у комнаце прадстаўнікоў народу — 150 дэпутатаў.
Бельгія — федэратыўная дзяржава, часам яе называюць двайной федэрацыяй таму, што Бельгія падзяляецца адначасова на тры акругі і тры моўныя суполкі. У зону адказнасці акруг уваходзіць кіраўніства мясцовай эканомікай, публічныя работы (напрыклад, дарожнае будаўніцтва), пытанні экалогіі і г. д.), у зону адказнісці моўных суполак — у першую чаргу пытанні, якія звязаны з культурай, у тым ліку адукацыя, навуковая дзейнасць і спорт.
Кожная акруга і кожная моўная суполка мае свой парламент і свой урад, аднак па ўзаемнай згодзе парламент і ўрад Фламандскай акругі і Нідэрландскамоўнай суполкі былі аб'яднаны. Такім чынам у Бельгіі ёсць шэсць урадаў і шэсць парламентаў. Федэральны урад адказвае за каардынацыю дзеяннеў астатніх пяці урадаў, а таксама за пытанні агульнадзяржаўнай важнасці, такіх як: абарона, замежныя справы, агульнадзяржаўная эканамічная і манетарная палітака, пенсіі, ахова здароў'я.
Бельгія ўступіла ў Еўрасаюз 25 сакавіка 1957 году. Таксама з'яўляецца членам НАТА.