Францыя
З Вікіпедыя.
France
Францыя |
||
герб | сцяг | |
---|---|---|
дэвіз: "Liberté, Égalité, Fraternité"/"Свабода, роўнасць, братэрства" |
||
геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
дата ўтварэння | ||
дзяржаўная мова: | Французская | |
сталіца: | Парыж | |
прадстаўнік дзяржавы: | ||
кіраўнік дзяржавы: | ||
плошча: | 674,843 км² | |
насельніцтва: | 63.587.700 | |
шчыльнасць насельніцтва: | 112 жых./км² | |
грашовая адзінка: | Еўра | |
часавы пояс: | +1 | |
гімн: | "La Marseillaise" | |
нумарныя знакі аўтамабіляў: | ||
дамен у Інтэрнеце: | .fr | |
міжнародны тэлефонны код: | +49 | |
карта | ||
ФРАНЦЫЯ, краіна, якая знаходзіцца ў Заходняй Еўропе, мяжуе з Германіяй, Бельгіяй, Люксембургам, Італіяй, Швейцарыяй, Манакам, Іспаніяй і Андорай. Мае выхад да Міжземнага мора і Атлантычнага акіяна. Францыя ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз, НАТА, Вялікую Васьмёрку.
Змест |
[правіць] Палітыка
Сістэма палітычных устаноў сучаснай Францыі вызначана Канстытуцыяй V Рэспублікі, прынятай 4 кастрычніка 1958. Некаторыя асобныя пункты Канстытуцыі пазней пераглядаліся.
[правіць] Канстытуцыйны савет
Канстытуцыйны савет Французскай Рэспублікі складаецца з дзевяці членаў. Яго функцыя - сачыць за правільным правядзеннем выбараў і за адпаведнасцю Канстытуцыі арганічных законаў, а таксама падканстытуцыйных законаў.
[правіць] Прэзідэнт Французскай Рэспублікі
Кіраўнік дзяржавы абіраецца на пяць гадоў шляхам прамога ўсеагульнага галасавання (пяцігадовы тэрмін прэзідэнцкага мандату быў вызначаны рэферэндумам 27 верасня 2000).
На сёння (2008) пятым прэзідэнтам Францыі з'яўляецца Нікаля Сарказі.
Адпаведна Артыкулу 8 Канстытуцыі, прэзідэнт прызначае прэм'ер-міністра і, па прапанове апошняга, членаў урада.
Адпаведна Артыкулу 16 Канстытуцыі, прэзідэнт кіруе Нарадай міністраў, ратыфікуе законы, а таксама выконвае абавязкі галоўнага кіраўніка арміі. Прэзідэнт мае права распусціць Нацыянальны сход Французскай рэспублікі і, у выпадку сур'ёзнага палітычнага крызісу, узяць надзвычайныя паўнамоцтвы.
[правіць] Прэм'ер-міністр і ўрад
Пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра ўрад вызначае і праводзіць палітыку французскай нацыі.
Урад адказвае за сваю дзейнасць перад Парламентам (артыкул 20 Канстытуцыі).
Прэм'ер-міністр ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю ўрада і забяспечвае выкананне законаў (артыкул 21 Канстытуцыі). 6 траўня 2002 года прэм'ер-міністрам Францыі быў прызначаны Жан-П'ер Рафарэн.
[правіць] Парламент
Парламент Французскай Рэспублікі мае дзвюхпалатную структуру і складаецца з Сенату і Нацыянальнага сходу. Акрамя кантролю над урадам, абедзве палаты распрацоўваюць і галасуюць за тыя ці іншыя законы. У выпадку нязгоды палат адна з адной канчатковае рашэнне выносіць Нацыянальны сход.
- Сенат
Сенатары абіраюцца на ўскосных усеагульных выбарах на 6 гадоў (раней Сенат абіраўся на 9-гадовы тэрмін). Кожныя тры гады Сенат напалову абнаўляецца.
- Нацыянальны сход
Нацыянальны сход складаецца з дэпутатаў, якія абіраюцца на прамых усеагульных выбарах на 5 гадоў па мажарытарнай сістэме.
[правіць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У Францыі існуе 5 узроўняў адміністрацыйнага падзелу: рэгіёны, дэпартаменты, акругі, кантоны і камуны.
Францыя падзяляецца на 26 рэгіёнаў (фр.: régions), з якіх 22 знаходзяцца ў Еўропе (21 - кантынентальная Францыя, і 1 - востраў Корсіка) і 4 з'яўляюцца заморскімі тэрыторыямі. Французскія рэгіёны падзяляюцца на 100 дэпартаментаў.
[правіць] Гісторыя
Асноўны артыкул: Гісторыя Францыі