Сербія
З Вікіпедыя.
|
|||||
Нацыянальны дэвіз: Само слога срба спасе | |||||
Выява:Serbia without Kososvo in Europe.png | |||||
Афіцыйная мова | сербская | ||||
Сталіца | Белград | ||||
Найбуйнейшы горад | Белград | ||||
Урад
Прэзыдэнт
Прэм'ер-міністар |
рэспубліка Барыс Тадзіч Ваіслаў Каштуніца |
||||
Плошча - Агульная - % вады |
113-я месца ў свеце 88,361 км2 нязначны |
||||
Насельніцтва - Агульнае (2002) - Шчыльнасць |
83-е месца ў свеце 9,396,411 106/км² |
||||
СУП - Агульны (2006) - на душу насельніцтва |
77 месца ў свеце $47,77 мільярдаў $5,348 |
||||
Валюта | Дынар (RSD ) |
||||
Часавы пояс - улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) |
||||
Незалежнасць - |
- | ||||
Дзяржаўны гімн | "Боже правде" | ||||
Аўтамабільны знак | yu | ||||
Дамен верхняга ўзроўню | .yu | ||||
Тэлефонны код | +381 |
||||
- |
СЕ́РБІЯ, Рэспубліка Сербія – дзяржава на паўднёвым усходзе Еўропы, знаходзіцца на Балканскім паўвостраве. Мяжуе з Албаніяй, Балгарыяй, Босніяй і Герцагавінай, Чарнагорыяй, Венгрыяй, Македоніяй, Румыніяй, Харватыяй.
Тэрыторыя Сербіі з двума аўтаномнымі краямі – Косава і Метохіяй і Ваяводзінай – складае 88,4 тыс. км². Адміністрацыйна Сербія падзеленая на 29 акруг і 189 абшчын. Сталіца – Белград (1,5 млн. жыхароў), адміністрацыйны цэнтр Ваяводзіны – Нові-Сад (265 тыс.), Косава і Метохіі – Прышціна (600 тыс.).
Паводле праведзенага у сакавіку 2002 перапісу, насельніцтва рэспублікі складае 7,5 млн. чал., у т.л. Ваяводзіны – 2 млн. чал. Дадзеныя не ўлічваюць насельніцтва Косава, якое па розных ацэнках складае каля 2 млн. чал. Нацыянальны склад неаднастайны. Акрамя сербаў на тэрыторыі рэспублікі пражываюць албанцы (пераважна ў Косава і Метохіі), венгры (галоўным чынам, у паўночнай частцы Ваяводзіны), а таксама харваты, румыны, славакі, руснакі, балгары, цыгане, туркі і інш.
Большасць веруючых - праваслаўныя. Распаўсюджаныя таксама каталіцызм (у Ваяводзіне) і іслам (у Косава і Метохіі, Санджаке).
Грашовая адзінка – дынар. Курс да долара ЗША у студзені 2006 году складае 61 дынар.
|
[правіць] Гісторыя
У 1991-1992 калі Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія вышлі з складу СФРЮ, Сербія і Чарнагорыя захавалі федэральныя адносіны і 27 красавіка 1992 абвясцілі Саюзную Рэспубліку Югаславію (СРЮ). У выніку працэсу перабудовы міжрэспубліканскіх адносін 4 лютага 2003 году абвешчана новая дзяржаўная супольнасць Сербія і Чарнагорыя, якая стала прадаўжальнікам СРЮ. Пасля правядзення ў Чарнагорыі 21 мая 2006 рэферэндуму па пытанні аб яе дзяржаўнай самастойнасці Народная Скупшчына Рэспублікі Сербіі 5 чэрвеня 2006 года пацвердзіла, што паводле Дэкларацыі аб незалежнасці Чарнагорыі (3 чэрвеня 2006) і артыкулу 60 Канстытуцыйнай хартыі дзяржсупольнасці Сербіі і Чарнагорыі Рэспубліка Сербія з'яўляецца правапераемнікам Сербіі і Чарнагорыі на міжнародным узроўні.
[правіць] Дзяржаўны лад
Рэспубліка Сербія – парламенцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 2006 годa.
Вышэйшым органам дзяржаўнай улады з'яўляецца аднапалатны парламент – Народная Скупшчына Рэспублікі Сербіі (250 дэпутатаў), абіраная на чатыры гады. Старшыня – Прэдраг Маркавіч (партыя “Г-17 плюс”).
Глава дзяржавы – прэзідэнт, абіраны ўсенародна на пяць гадоў. З чэрвеня 2004 года гэты пост займае лідэр Дэмакратычнай партыі Барыс Тадзіч.
Выканаўчая ўлада – Урад Рэспублікі Сербіі, склад якога сцвярджаецца Скупшчынай па выніках парламенцкіх выбараў. Цяперашні кабінет дзейнічае з 3 сакавіка 2004 году. Старшыня Ураду – Ваіслаў Каштуніца (лідэр Дэмакратычнай партыі Сербіі).
[правіць] Унутрыпалітычнае становішча
28-29 кастрычніка 2006 года ў краіне адбыўся рэферэндум па праекце новай канстытуцыі Сербіі. У ім прынялі ўдзел 54,91% спіскавага складу электарату. За канстытуцыю прагаласавала 53,04%. 8 лістапада 2006 года Скупшчына Сербіі афіцыйна абвясціла канстытуцыю краіны.
10 лістапада 2006 года Скупшчына прыняла канстытуцыйны закон, які вызначае тэрміны правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у краіне. На падставе палажэнняў закона сербскія партыі ўзгаднілі дату правядзення парламенцкіх выбараў – 21 студзеня 2007 года. Прэзідэнцкія выбары мяркуецца правесці да канца мая 2007 года.
Сур'ёзнымі для сербскага кіраўніцтва застаюцца і праблемы Косава і поўдні Сербіі.
[правіць] Эканоміка
Сербія валодае значнымі сыравіннымі рэсурсамі – запасамі меднай, свінцова-цынкавай, жалезнай, хромавай, марганцавай руды, каменнага вугля, лігніту, сурмы, малібдэну, азбесту. Значныя гідраэнергетычныя рэсурсы рэспублікі (рэкі Дунай, Ціса, Марава); маюцца радовішчы нафты (гадавая здабыча 1,1-1,3 млн. тон пры патрэбнасці 7-7,5 млн. т.) і прыроднага газу (гадавая здабыча каля 800 млн. куб. м пры патрэбнасці ў 3,5-4 млрд. куб. м).
Да 1991 найболей развітымі галінамі прамысловасці былі каляровая металургія (вытворчасць медзі, цынку, сурмы), чорная металургія, машынабудаванне (вытворчасць трактароў, грузавых і легкавых аўтамабіляў, чыгуначных вагонаў). Значную долю ў прамысловай вытворчасці займала прадукцыя тэкстыльных, гарбарна-абутковых, харчовых прадпрыемстваў.
Сербія размяшчае 5 млн. га сельскагаспадарчых угоддзяў. Яна з'яўляецца буйным вытворцам пшаніцы, кукурузы, цукровага бурака, сланечніку, мяса, малака. Каля 70 % сельскагаспадарчай прадукцыі рэспублікі вырабляецца ў прыватным сектары. На тэрыторыі Сербіі находзіцца шэраг буйных аграпрамысловых камбінатаў: “Београд”, “Бечэй” і інш.
Эканамічнае становішча Сербіі застаецца складаным. НАТАўскія бамбардзіроўкі 1999 году нанеслі вялікую матэрыяльную шкоду гаспадарцы рэспублікі. Былі выведзеныя з эксплуатацыі шматлікія аб'екты прамысловасці і інфраструктуры. Негатыўна на эканоміцы Сербіі адбіліся міжнародныя санкцыі і ізаляцыя, парушэнне сувязяў з іншымі былымі рэспублікамі СФРЮ. З прычыны гэтага ў апошнія гады аб'ем прамысловай вытворчасці не перавышаў 50% ад узроўню 1991.
Па выніках 2005 году рост ВУП склаў 6,5% у параўнанні з 2004 годам. Аднак дасягнуць гэтага атрымалася не за кошт рэальнага сектара эканомікі, а ў выніку росту абарачэння рознічнага гандлю і паслуг, доля якіх у ВУП вырасла да 57%. На прамысловы сектар прыйшлося каля 26%.
Узровень прамысловай вытворчасці ў Сербіі павялічыўся толькі на 0,8%. Яго рост адзначаўся ў сектары вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады – каля 6,2%, а таксама ў вобласці здабычы руд металаў – 1,3%. Падзенне назіралася ў перапрацоўчай прамысловасці – 1,1%.
Працягвала расці знешняя запазычанасць Сербіі, якая склала 14,6 млрд. дол. ЗША. Яе пазыковыя патрабаванні ў дачыненні іншых дзяржаў ацэньваюцца ў 2 млрд. дол. ЗША.
На працягу 2005 года адзначаўся рост золатавалютных рэзерваў, аб'ём якіх дасягнуў 6 млрд. дол. ЗША.
Узровень беспрацоўя ў Сербіі, па дадзеных Нацыянальнай службы па працаўладкаванні, перавысіў 1 млн. чалавек і склаў 32% працаздольнага насельніцтва. Пры гэтым, як адзначаюць эксперты, на шматлікіх прадпрыемствах захаваліся значныя лішкі працоўнай сілы, якія падчас працэсу прыватызацыі, які працягваецца немінуча будуць аптымізавацца.
Сярэдняя заработная плата намінальна павысілася за 2005 год на 5,7% – да 19000 дынараў (220 еўра). Аднак у рэчаіснасці з улікам інфляцыі (да канца года – 18%) яе рэальная пакупніцкая здольнасць істотна знізілася.
Вялікім цяжарам для рэспублікі застаецца наяўнасць на яе тэрыторыі каля 800 тыс. вымушаных перасяленцаў з Харватыі, Босніі і Герцагавіны, Косава.
[правіць] Гл. таксама
Дапамажыце Вікіпедыі, перапрацаваўшы артыкул адпаведна прынятым стандартам.