See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Сталіца — Вікіпедыя

Сталіца

З Вікіпедыя.

Сталіца, галоўны горад дзяржавы, адміністрацыйна-палітычны цэнтр краіны, у якім, як правіла, размяшчаюцца вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання, вышэйшыя судовыя, кантрольныя і іншыя ўстановы. У асобных выпадках некаторыя з гэтых структур могуць размяшчацца ў іншых гарадах дзяржавы. Сталіца звычайна з'яўляецца і эканамічным, навуковым, культурным цэнтрам краіны, але ў некаторых краінах склалася поліцэнтрычная сістэма кіравання рознымі сферамі жыцця народа: так у ЗША палітычны цэнтр — Вашынгтон, эканамічны — Нью-Йорк, адукацыйны — Бостан і г.д.

Сталіца можа выдзяляцца ў самастойную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку (Вена, Аўстрыя; Берлін, ФРГ; Масква, Расія; Пекін, КНР, а таксама Мінск, Беларусь), часам з асобым рэжымам кіравання (так, амерыканская сталіца Вашынгтон утварае федэральную акругу, якая не ўваходзіць ні ў адзін штат).

Некаторыя дзяржавы на пачатку сваёй гісторыі не мелі сталіц. Напрыклад у Венгрыі, Эстэргом, традыцыйнае месца каранацыі венгерскіх валадароў пачынаючы з Іштвана I, быў толькі адной з многіх каралеўскіх рэзідэнцый, а Буда была абвешчана сталіцай ў 14 ст. У Іспаніі працяглы час таксама сталіцы не было, Бургас быў толькі месцам каранацыі кастысльска-ліёнскіх каралёў, двор вандраваў па краіне, часцей за ўсё спыняючыся ў Вальядалідзе, Мадрыд быў абвешчаны сталіцай ў 1561 годзе. Сталіцы знаходзіліся там дзе быў валадар дзяржавы і вандравалі па і краіне разам з ім і яго дваром. Прыкладна так, верагодна, было на пачатковым этапе існавання ВКЛ да даго часу пакуль Гедзімін не абвясціў сталіцай Вільню.

Акрамя сталіц, якія набылі свой статус у працэсе гістарычнага развіцця, існуюць гарады, спецыяльна пабудаваныя для выканання сталічных функцый (Канбера, Аўстралія; Бразілія, Бразілія; Ісламабад, Пакістан; Астана, Казахстан і інш.). У некаторых краінах пры існаванні афіцыйнай сталіцы фактычна ёй з'яўляецца іншы горад (у Балівіі Ла-Пас замест Сукрэ; у Нідэрландах Гаага замест Амстэрдама; у Расіі, у сувязі з пераводам Канстытуцыйнага Суда ў Санкт-Пецярбург, апошні будзе выконваць частку сталічных функцый). У некаторых краінах (Ватыкан, Науру) афіцыйна вызначанай сталіцы няма.

Распаўсюджанай практыкай з'яўляецца перанос сталіцы, выкліканы часцей за ўсё перанаселенасцю і гіпертрафіраваным дамінаваннем сталічнага горада над астатняй краінай, альбо яго нявыгадным геаграфічным размяшчэннем, альбо з прычыны наяўнасці прамой ваеннай пагрозы сталіцы, альбо для паскарэння развіцця тэрыторый, дзе ствараецца новая сталіца, альбо для вызвалення ад старых традыцый грамадскага жыцця і дзяржаўнага кіравання.

За апошняе дзесяцігоддзе былі перанесены сталіцы Казахстана (з Алматы ў Астану, 1997), М'янмыЯнгона (Рангуна) ў Найп'іда, 2005), Малайзіі (з Куала-Лумпура ў Путраджаю, 2005), Палау (з Корар у Мелекеок, 2006). Да канца 2007 павінна пачацца будаўніцтва новай сталіцы Паўднёвай Карэі ў 160 км ад Сеула ў правінцыі Чхунчхон-Пукто, што дазволіць аднесці месцазнаходжанне паўднёвакарэйскага кіраўніцтва ад патэнцыйна небяспечнай лініі міжкарэйскага размежавання па 38-й паралелі. Пераезд урадавых устаноў Паўднёвай Карэі прызначаны на 2012.

Перанос сталіцы можа быць часовым, з-за акупацыі ці пагрозы акупацыі існуючай сталіцы (так, Каўнас быў сталіцай Літвы падчас польскай акупацыі Вільнюса ў міжваенны перыяд; Куйбышаў часткова выконваў функцыі адміністрацыйнай і дыпламатычнай сталіцы СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны) альбо пры немагчымасці знаходжання сталіцы ў пэўным месцы па іншых прычынах (Назрань заставалася адміністрацыйным цэнтрам Інгушэціі на час будаўніцтва горада Магас, абвешчанага сталіцай пры ўтварэнні рэспублікі; Тайвань лічыць Тайбэй часовай усекітайскай сталіцай замест Пекіна).

[правіць] Сталіцы Беларусі

Згодна арт. 20 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сталіцай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца горад Мінск. Статус Мінска вызначаецца законам «Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска» ад 12 ліпеня 2000 № 410-З.

Гістарычна першымі сталіцамі на нашых землях былі цэнтры старажытных княстваў — Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Клецк, Навагрудак і інш. Этымалагічна тэрмін "сталіца" паходзіць ад абазначэння месца, дзе знаходзіўся "сталец" або "стол" ("прастол") князя.

У пазнейшыя часы, сталіцамі на тэрыторыі Беларусі былі цэнтры тых дзяржаў і міждзяржаўных утварэнняў, у якія гэтая тэрыторыя ўваходзіла — Вільня, Варшава, Масква. Асобныя сталічныя функцыі (месца правядзення Соймаў ВКЛ і Рэчы Паспалітайі інш.) выконвалі Брэст, Гродна, Навагрудак, Мінск.

З жніўня 1915 па люты 1918 у Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага войскамі Расіі — фактычна — "ваенная сталіца" імперыі.

Пасля рэвалюцыі, з прыходам Савецкай улады на частцы беларускіх зямель утвараецца БССР (1 студзеня 1919) з цэнтрам у Мінску. Незадоўга да гэтага, з сакавіка да снежня 1918 у Мінску базіравалася кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, частка якога, знаходзячыся пазней у эміграцыі, прызнала на Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 Мінск адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі.

У 1938-1939 распрацоўваўся праект пераносу сталіцы Беларусі ў Магілёў на падставе таго, што Мінск знаходзіўся толькі ў 30 км ад дзяржаўнай мяжы, аднак у верасні 1939 з уз'яднаннем заходнебеларускіх зямель з усходнебеларускімі неабходнасць у пераносе сталіцы адпала.

З распадам СССР Мінск становіцца сталіцай незалежнай і суверэннай Рэспублікі Беларусь. З 1993 у Мінску размяшчаецца Выканаўчы сакратарыят СНД, горад становіцца свайго роду "сталіцай" постсавецкай прасторы.

[правіць] У Сеціве


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -