See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Горад Смаленск — Вікіпедыя

Горад Смаленск

З Вікіпедыя.

Смаленск у 1912
Смаленск у 1912

Смаленск (па-руску: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобл., мае званне "Горад-Герой" (з 6 мая 1985 года), быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна.

Насельніцтва горада складае 319,3 тыс. чал. (2005).

Горад размешчаны ў 419 км на захад–паўднёвы захад ад Масквы ў верхняй плыні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становiшча на шляху з Масквы ў Беларусь, Балтыю і іншыя краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².

Мэр горада — Уладзіслаў Халецкi (з 11 сакавіка 2003).

[правіць] Гісторыя

Смаленск упершыню ўзгадваецца ў летапісах у 863 г. Горад ляжаў на важным гандлёвым шляху "З варагаў у грэкі". Пазней горад меў гандлёвыя сувязі з Ганзай.

У 12 ст. Смаленск стаў сталіцай самастойнага крывіцкага княства, у 1238 г. быў спалены мангола-татарамі.

З 1404 па 1514 г. горад быў у складзе Вялікага княства Літоўскага (гл.таксама: Юрый Святаславіч Смаленскі). З 1514 года ў складзе Маскоўскай дзяржавы. Пасля 1609-11 у складзе Рэчы Паспалітай. З 1667 у складзе Расійскай дзяржавы.

У 1812 Напалеон Банапарт узяў горад на сваім шляху да Масквы.

У 1918 г. Смаленск быў абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, у 1919 годзе тут была заснаваная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. Не зважаючы на гэта і на дамінацыю этнічна беларускага насельніцтвафакт?, горад быў далучаны да РСФСР.

У час Другой Сусветнай вайны вакол гораду вяліся моцныя баі, з 1941 па 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Пасьля вайны савецкая ўлада дала гораду тытул "Горад-герой".

Цягам 20 ст. насельніцтва Смаленшчыны было цалкам русіфікаванае. Слядоў беларушчыны ў Смаленску амаль не засталося, хаця шматлікія факты сьведчаць пра захаванне беларускае гістарычнае памяці смаленчукоўфакт?. У сувязі з гэтым горад прэтэндаваў на адмысловы статус у "Саюзе Расіі і Беларусі".

Расійская манета ў 2 рублі, прысвечаная Смаленску, 2000
Расійская манета ў 2 рублі, прысвечаная Смаленску, 2000

[правіць] Вядомыя смаленчукі

[правіць] Вонкавыя спасылкі

Commons


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -