Руская мова
З Вікіпедыя.
- Гэты артыкул тычыцца дзяржаўнай мовы Расіі. Дзеля іншых значэньняў гэтай назвы, глядзіце Руская мова (неадназначнасць).
|
Руская мова (па-руску: Русский язык) — славянская мова ў складзе індаеўрапейскай моўнай сям'і.
Руская мова з'яўляецца роднай для 170 мільёнаў чалавек, з якіх каля 130 мільёнаў пражывае ў Расіі. Руская мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай у Расіі, Беларусі (побач з беларускай мовай), афіцыйнай мовай у Казахстане (побач з казахскай мовай у якасці дзяржаўнай), Кіргізстане (побач з кіргізскай мовай у якасці дзяржаўнай) і ў падпарадкаванай Украіне Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (побач з украінскай мовай). Руская мова з'яўляецца таксама афіцыйнай у Абхазіі, Паўднёвай Асетыі, Прыднястроўі, Гагаузіі
[правіць] Алфавіт
Рускі алфавіт
|
З часоў апошняй рэформы рускай арфаграфіі ў 1918 годзе ў склад рускага алфавіту ўваходзяць 33 літары. З іх 10 літар выкарыстоўваюцца для перадачы галосных гукаў : а, е, ё, и, о, у, ы, э, ю і я. Астатнія 23 літары перадаюць зычныя гукі, пры гэтым літары ъ і ь выкарыстоўваюцца не для адлюстравання асобных самастойных гукаў, а з'яўляюцца індыкатарамі цвёрдасці альбо мяккасці існуючых зычных (больш падрабязная інфармацыя ў артыкуле: руская фанетыка).
Глядзі таксама: Рэформа рускай арфаграфіі 1918 года
[правіць] Кароткае апісанне мовы
Руская мова адрозніваецца ў фанетыцы - "аканнем" (ненаціскныя літары О вымаўляюцца як А), а таксама "іканнем" (ненаціскныя Е, Я вымаўляюцца як І). У граматыцы і лексіцы захоўваецца вялікі ўплыў царкоўнаславянскай мовы.
[правіць] Спасылкі
- Праверка арфаграфіі — ОРФО online
- Справаздача Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыя «Руская мова ў свеце», Масква, 2003 год
Славянскія мовы | |||
Усходнія: | • старажытнаўсходнеславянская † • русінская † | старажытнанаўгародская † | стараруская † • беларуская | руская | руснацкая | украінская |
||
Заходнія: | • кашубская | лужыцкія: верхняя - ніжняя | палабская † | польская | славацкая | чэшская | ||
Паўднёвыя: | • царкоўнаславянская • балгарская | македонская | сербахарвацкія: баснійская - сербская - харвацкая - чорнагорская | славенская |
||
Іншыя: | • праславянская † • змешаныя: суржык | трасянка • піджыны: русэнорск † | кяхцінская † • штучныя: словіа |
||
† - мёртвыя мовы |