Аўстралія
З Вікіпедыя.
Commonwealth of Australia
Аўстралія |
||
герб | сцяг | |
---|---|---|
дэвіз: 'няма' |
||
геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
дата ўтварэння | ||
дзяржаўная мова: | Англійская | |
сталіца: | Канбера | |
прадстаўнік дзяржавы: | генерал-губернатар Майкл Джэфры | |
кіраўнік дзяржавы: | прэм'ер-міністр Джон Ховард | |
плошча: | 7,741,220 км² | |
насельніцтва: | 20,555,300 2006 | |
шчыльнасць насельніцтва: | 2,6 жых./км² | |
грашовая адзінка: | Аўстралійскі долар | |
часавы пояс: | ||
гімн: | "Advance Australia Fair" | |
нумарныя знакі аўтамабіляў: | ||
дамен у Інтэрнеце: | .au | |
міжнародны тэлефонны код: | +61 | |
карта | ||
АЎСТРАЛІЯ, Аўстралійскі саюз, дзяржава, якая займае кантынент Аўстралія, востраў Тасманія і шэраг дробных астравоў Індыйскага і Ціхага акіянаў. Сталіца – Канбера.
|
[правіць] Гісторыя
Першымі еўрапейцамі, трапіўшымі ў Аўстралію, былі галандцы У. Янсзон (1606) і А. Тасман (1642). У 1770 Аўстралійскі кантынент даследаваў мараплавец Дж. Кук. У 1788 ангелійскі капітан А. Філіп, які прыбыў ў раён сіднэйскай бухты на чале 11 караблёў са зняволенымі на борце, заснаваў першае паселішча. У 1901 адбылося аб'яднанне шасці калоній у Аўстралійскі Саюз, які атрымаў статут дамініёна Вялікабрытаніі. У 1931 паводле Вестмінстэрскага Статута Аўстралія атрымала самастойнасць ад метраполіі.
[правіць] Геаграфія
Тэрыторыя – каля 7,7 млн. км2. Адміністрацыйна падзяляецца на шэсць штатаў – Новы Паўднёвы Уэльс, Вікторыя, Квінсленд, Паўднёвая Аўстралія, Заходняя Аўстралія, Тасманія і дзве тэрыторыі – Паўночная і Аўстралійская сталічная, якія маюць свае парламенты і ўрады і карыстаюцца значнай самастойнасцю.
Аб прыродзе гл.: Мацярык Аўстралія
[правіць] Дэмаграфія
Насельніцтва – 20 млн. чал., у асноўным нашчадкі перасяленцаў з Вялікабрытаніі і Ірландыі, а таксама імігранты з іншых краін. Карэнных жыхароў (абарыгенаў) – каля 386,5 тыс. чал. Таксама ў Аўстраліі пражывае каля 80 тыс. рускіх, больш 40 тыс. украінцаў, больш 20 тыс. армян, больш 40 тыс. латышоў, літоўцаў і эстонцаў.
Найбуйныя гарады: Сідней (4 млн. чал.), Мельбурн (3,37 млн. чал.), Брысбен (1,63 млн. чал.), Перт (1,34 млн. чал.), Адэлаіда (1,07 млн. чал.), Канбера (331 тыс. чал.).
[правіць] Палітыка
[правіць] Унутраная палітыка
Аўстралія (Аўстралійскі Саюз) – канстытуцыйная манархія. Глава дзяржавы – каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал–губернатарам (з 11 жніўня 2003 г. – Майкл Джэфры).
Вышэйшы заканадаўчы орган - федэральны парламент, які складаецца з Сената і Палаты прадстаўнікоў. Галоўную ролю ў ажыццяўленні заканадаўчых функцый мае Палата прадстаўнікоў (150 дэпутатаў абіраюцца ўсеагульным таемным галасаваннем тэрмінам на 3 гады).
Выканаўчую ўладу здзяйсняе ўрад, прызначаны з ліку парламентарыяў, на чале з прэм'ер-міністрам, лідэрам партыі, якая перамагла на выбарах.
На парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2004 г. перамогу (чацвёрты раз запар) атрымала кааліцыя Ліберальнай і Нацыянальнай партый на чале з Джонам Ховардам.
[правіць] Знешняя палітыка
Аўстралія аказвае істотную дапамогу развіваючымся краінам, у тым ліку, дзяржавам паўднёвай часткі Ціхага акіяна (ок. 700 млн. аўстр. дал. у год).
[правіць] Эканоміка
Грашовая адзінка – аўстралійскі долар (1 аўстр. дал. = 0,75 дол.ЗША.)
Аўстралія – высокаразвітая індустрыяльна–аграрная краіна. Эканамічнае развіццё характарызуецца стабільнасцю і ўстойлівасцю. ВУП складае каля 800 млрд. аўстр. дал., узровень інфляцыі – каля 3%, беспрацоўе – каля 6%. Уліковая крэдытная стаўка – каля 6%.
Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на знешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасці: машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая металургія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаванні экспарту краіны: вугаль, прыродны газ, уранавыя, жалезныя, поліметалічныя руды, баксіты, свінец, медзь, каштоўныя металы, дыяменты і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўлю. Аўстралія – найбуйны ў свеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай поўсці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сектара і здабываючай прамысловасці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажывання, хімічныя тавары, медыкаменты.
Аб'ём замежных інвестыцый у краіне – каля 980 мільярдаў аўстралійскіх долараў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасці, прамысловай вытворчасці і якая здабывае прамысловасці.
[правіць] Культура
Рэлігія – больш 70% насельніцтва вызнаюць хрысціянства.
Нацыянальнае свята – Дзень Аўстраліі (26 студзеня). У гэты дзень у 1788 г. было заснавана першае еўрапейскае паселішча.
У краіне існуе абавязковая адукацыю для дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Дзейнічаюць 39 універсітэтаў, 35 каледжаў, а таксама 4 інстытута. Агульная колькасць студэнтаў ВНУ – звыш 700 тыс.чал. (з іх замежных студэнтаў – 174 тыс. чал.).
Шырока развітыя сродкі масавай інфармацыі. Аўстралія займае адно з вядучых месцаў у свеце па колькасці перыядычных выданняў на душу насельніцтва.
[правіць] Узброеныя сілы
Узброеныя сілы – каля 65 тыс.чал., уключаючы рэзервістаў. Фармуюцца на кантрактнай аснове.