Англійская мова
З Вікіпедыя.
Англійская (English) | |
---|---|
Ужываецца ў: | ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах |
Рэгіён: | Галоўным чынам Заходняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Аўстралія, Азія |
Колькасць носьбітаў: | Для 340 мільёнаў з'яўляецца роднай. Для 600 мільёнаў — другой. |
Класіфікацыя: | Індаеўрапейская Германскія |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў: | Влікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. |
Рэгулюецца: | — |
Код мовы | |
ISO 639-1 | en |
ISO 639-2(B) | eng |
ISO 639-2(T) | eng |
SIL | ENG |
Англійская мова, германская мова заходнегерманскай групы.
Распаўсюджанне: Вялікабрытанія, ЗША, Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя, рад іншых краінаў усіх частак свету. Колькасць носьбітаў у свеце: 309,4 млн.ч. і 508 млн.ч. з улікам англійскай як другой роднай мовы (1999); у т.л., 55 млн.ч. у Вялікабрытаніі (1984)[1].
Адна з афіцыйных і рабочых моваў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Ірландыя, Індыя, 15 краін Афрыкі (1990[2]).
[правіць] Пісьменнасць
Пісьменнасць існуе з 7—8 ст., пачаткова, да хрысціянізацыі (пачатай з 6 ст.), на аснове старажытнагерманскай рунічнай графікі, потым на аснове лацінскай графікі. Першы помнік: рунічны надпіс на Фрэнксавым куфэрку (7 ст.). Старажытныя помнікі: «Беавульф» (эпічная паэма, каля 700; захавалася ў пазнейшых спісках), «Англа-саксонская хроніка» (9 ст.), пераклад «Усясветнай гісторыі» Арозія (9 ст., пераклад караля Альфрэда); пераклад «Царкоўнай гісторыі англаў» біскупа Беды Вельмішаноўнага (9 ст.).
[правіць] Дыялекты
Сучасная англійская мова мае вялікую колькасць тэрытарыяльных дыялектаў: у Вялікабрытаніі — шатландскі, група паўночных, цэнтральных (усходне-цэнтральных і заходне-цэнтральных), паўднёвых і паўднёва-заходніх дыялектаў; у ЗША — групы дыялектаў усходне-англійская, сярэдне-атлантычная (цэнтральная), паўднёва-усходняя, сярэдне-заходняя. Дыялектныя адменнасці ў Вялікабрытаніі значна болей выразныя, чым у ЗША, дзе асновай літаратурнай нормы стаўся цэнтральны дыялект.
Існуючыя варыянты літаратурнай нормы ў ЗША, Канадзе і Аўстраліі адрозніваюцца ад літаратурнай англійскай мовы галоўным чынам вымаўленнем і лексікай.
[правіць] Гісторыя
Выдзяляюцца перыяды развіцця: старажытнаанглійскі (7—11 ст.; англаксонская мова), сярэднеанглійскі (12—15 ст.; сярэднеанглійская мова), ранні новаанглійскі (16—17 ст.; ранняя новаанглійская мова), новаанглійскі (з 18 ст.).
У старажытнаанглійскі перыяд мовы (гаворкі) старажытнагерманскіх плямёнаў англаў, саксаў і ютаў, якія перасяліліся на Брытанскія астравы (5—6 ст.), сфарміравалі 4 тэрытарыяльныя дыялекты: нартумбрыйскі, мерсійскі, уэсекскі, кентскі. Фарміраванне літаратурнай мовы адбылося, галоўным чынам, на аснове ўэсекскага дыялекту, з прычыны заняпаду паўночных і паўночна-усходніх земляў ад скандынаўскіх набегаў і палітычна-эканамінаму ўзмацненню Уэсекскага каралеўства (9—11 ст.). Большасць помнікаў гэтага перыяду таксама захавалася ў уэсекскай рэдакцыі. Мовы кельцкіх народаў захаваліся пераважна ў геаграфічных назвах.
У сярэднеанглійскі перыяд, пасля нарманскага заваявання, англійская мова функцыянавала як народная, маючы 3 асноўныя дыялектныя зоны — паўночную, цэнтральную, паўднёвую. Гэты перыяд характарызаваўся значнымі змяненнямі фанетыкі і граматыкі.
У 16—17 ст. складваецца ранняя новаанглійская мова.
Літ.: А. Д. Швейцер, В. Н. Ярцева. Английский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М., 1990. С.33,34; Gordon, Raymond G., Jr. (ed.), 2005. Ethnologue: Languages of the World, Fifteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Online version: http://www.ethnologue.com..