See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Горад Берлін — Вікіпедыя

Горад Берлін

З Вікіпедыя.

шырата: 52°31'N даўгата: 13°24'E
Горад
Берлін
ням.: Berlin
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна Германія
Рэгіён Берлін
Унутранае дзяленне 12 раёнаў
Бургамістр Клаўс Воверайт
Першае згадванне 1251
Плошча 891,85 км²
Вышыня цэнтра 34-115 м
Насельніцтва 3 405 259 чалавек (2006)
Шчыльнасць 3818 чал./км²
Нацыянальны склад немцы
Тэлефонны код +49 30
Аўтамабільны код B
Афіцыйны сайт http://www.berlin.de/
гарады-пабрацімы Лос-Анджэлес, Будапешт, Токіо,
Парыж, Брусэль, Буенас-Айрэс,
Мадрыд, Джакарта, Прага,
Стамбул, Ташкент, Віндхук,
Масква, Мехіка, Лондан,
Варшава, Пекін
Берлін на Вікіскладзе

Берлі́н (па-нямецку: Berlin) — сталіца Германіі і яе найвялікшы горад (3 396 990 жыхароў, лістапад 2005) як па колькасці насельніцтва, так і па плошчы. Плошча — 891 км². Гэта таксама другі па велічыні горад Еўрапейскага Саюза па колькасці жыхароў, пасля Лондана.

Берлін мае самы найбольшы ўплыў сярод палітычных цэнтраў Еўрапейскага Саюза і дзякуючы вялікаму культурнаму багаццю і разнастайнасці з'яўляецца самай высоканаведвальнай метраполіяй кантынента. Горад з'яўляецца буйным транспартным вузлом і значным эканамічным, культурным і адукацыйным цэнтрам Германіі. Сусветную вядомасць Берліну прыносяць універсітэты, навукова-даследчыя ўстановы, тэатры, музеі, а таксама фестывалі, начное жыццё і незвычайная архітэктура.

На працягу сваёй гісторыі Берлін неаднойчы быў сталіцай германскіх краін, такіх як маркграфства/курфюрства Брандэнбург, каралеўства Прусія, Германскі Рэйх альбо ГДР (толькі колішняя ўсходняя часка горада). Пасля ўз'яднання Германіі 3 кастрычніка 1990 года Берлін стаў яе новай сталіцай, па рашэнню германскага бундэстага 1991 года набывае з 1999 года новыя функцыянальныя паўнамоцтвы і становіцца месцазнаходжаннем парламента і ўраду Германіі.

Змест

[правіць] Геаграфія

Дакладныя геаграфічныя каардынаты Берлінскай ратушы: 52° 31' 12" паўночнай шырыні, 13° 24' 36" заходняй даўжыні. Самае вялікае пашырэнне горада ва ўсходне-заходнім напрамку дасягае 45 кіламетраў, у паўночна-паўднёвым — 38 кіламетраў. Плошча гарадской тэрыторыі — каля 892 км². Берлін цалкам акружае зямля Брандэнбург, горад знаходзіцца на ўсходзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія, на адлегласці 70 кіламетраў ад мяжы з Польшчай. Горад з'яўляецца адным з самых густананаселеных раёнаў краіны.

[правіць] Клімат

Горад знаходзіцца ў зоне памеранага клімату. Сярэднегадавая тэмпература ў Берліне–Далеме складае 9,2 °C, а сярэднегадавая колькасць ападкаў 579 мм. Самымі цёплымі месяцам з'яўляецца ліпень і жнівень з сярэдняй тэмпературай 18,4 і 17,8 °C, самыя халодныя месяцы — студзень і люты з сярэдняй тэмпературай 0,5 і 1,2 °C. Самая высокая сярэдняя колькасць ападкаў прыходзіцца на травень: 67 мм, самая нізкая на люты: 36 мм.

Студзень Люты Сакавік Красавік Май Чэрвень Ліпень Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань
Сярэд. макс. тэмпература (°C) 2,9 4,2 8,5 13,2 18,9 21,6 23,7 23,6 18,8 13,4 7,1 4,4
Сярэд. мін. тэмпература (°C) -1,9 -1,5 -1,3 4,2 9,0 12,3 14,3 14,1 10,6 6,4 2,2 -0,4
Сярэд. кол. ападкаў у мес. (мм) 42,3 33,3 40,5 37,1 53,8 68,7 55,5 58,2 45,1 37,3 43,6 55,3
Сярэд. кол. дажджлівых дзён у мес. 10,0 8,0 9,1 7,8 8,9 9,8 8,4 7,9 7,8 7,6 9,6 11,4

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Берліна

[правіць] Раёны горада

12 акругоў Берліна і іх часткі
12 акругоў Берліна і іх часткі

Адпаведна закону аб рэгіянальнай рэформе ад 10 траўня 1998 колькасць акругоў была паменшана да 1 студзеня 2001 года з 23 да 12.

[правіць] Насельніцтва

Sony Center
Sony Center

Насельніцтва Берліна[1]

У метраполіі Берлін пражывае 3 950 887 чалавек (па дадзеных на 1 студзеня 2005) на тэрыторыі плошчай 5370 квадратных кіламетраў. Шчыльнасць насельніцтва ў рэгіёне дасягае 736 жыхароў на адзін квадратны кіламетр, а ў прыгарадах шчыльнасць насельніцтва складае каля 123 жыхароў на адзін квадратны кіламетр.

Сярэдні век берлінца ў 2004 годзе складаў 41,7 гадоў.

У снежні 2004 у Берліне пражывала каля 450 900 жыхароў-замежнікаў з 185 дзяржаў. Гэта 14 % насельніцтва. З іх — 36 000 грамадзян Польшчы, каля 119 000 грамадзян Турцыі. Берлін пасля Турцыі мае самую вялікую па колькасці абшчыну этнічных турак у Еўропе.

Па дадзеных статыстычнага ведамства (2005) каля 60 % жыхароў Берліна не з'яўляюцца членамі якой небудзь рэлігійнай супольнасці, 22 % з'яўляюцца евангельскімі хрысціянамі, 9 % — каталікамі і 6 % вызнаюць іслам.

Жанчын некалькі больш чым мужчын. Больш 50 % берлінцаў жывуць без сям'і.



На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -