1 студзеня
З Вікіпедыя.
1 студзеня - першы дзень года па Грыгарыянскім календары
[правіць] Падзеі
- 1573: У ходзе Лівонскай вайны рускія войскі ўзялі крэпасць Вейсенштэйн (зараз горад Пяйдэ).
- 1700: Увядзенне ў Расіі юліанскага календара
- 1810: У Расіі створаны Дзяржсавет
- 1813: Пачатак Замежнага пахода рускай арміі
- 1831: Уладамі Расійскай імперыі было спынена дзеянне Статута ВКЛ 1588 году ў Віцебскай і Магілёўскай губерніях.
- 1908: Пачала працаваць першая міжнародная тэлефонная лінія Мінск-Барысаў
- 1919: У Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь.
- 1919: У Вільні заснаваная беларуская гімназія.
- 1929: У Мінску створана Акадэмія Навук БССР.
- 1933: У Вільні выйшаў першы нумар газеты «Родны край» (выдавалася да 1936) – органа Таварыства Беларускай Асветы.
- 1990: Створаны Слонімскі Беларускі Драматычны Тэатр.
- 1993: Уступленне у сілу Маастрыхцкае дамовы аб Еўрапейскім Саюзе.
- 1999: Пачалося абарачэнне еўра — агульнаеўрапейскай валюты.
- 2007: Балгарыя і Румынія далучыліся да Еўрапейскага Саюзу.
[правіць] Нарадзіліся
- 1467: Жыгімонт Стары, кароль польскі і вялікі князь літоўскі
- 1808: П'ер Шазаль, бельгійскі генерал
- 1899: Васіль Корж, беларускі партызан
- 1904: Мечыслаў Багаткевіч, каталіцкі рэлігійны дзеяч. Расстраляны гестапаўцамі, пазней беатыфікаваны
- 1912: Кім Філбі, савецкі разведчык
- 1919: Даніл Гранін, рускі пісьменнік
- 1920: Барыс Рагуля, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў 1940-я гады, адзін з кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі, намеснік прэзідэнта Рады БНР (з 1971)
- 1927: Кастусь Рамановіч, удзельнік антыкамуністычнага падпольнага Саюза Вызвалення Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлагераў
- 1932: Часлаў Цыбоўскі, удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні ў 1949-1950 гадах
- 1937: Станіслаў Багданкевіч, беларускі банкір, доктар эканамічных навук, прафесар
- 1938: Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтка
- 1945: Вольга Іпатава, беларуская пісьменніца
- 1952: Юрый Захаранка, беларускі палітык
- 1960: Антоній Дзям'янка, каталіцкі біскуп, Генеральный вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- 1961: Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч
[правіць] Памерлі
- 1573: Малюта Скуратаў, рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч
[правіць] Святкуюць
- Новы год паводле Грыгарыянскага календара
- Католікі: Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі
- Куба: Дзень вызвалення
- Славакія: Дзень абвяшчэння незалежнасці
- Судан: Дзень незалежнасці