See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Рада БНР — Вікіпедыя

Рада БНР

З Вікіпедыя.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада БНР - вышэйшы кіраўнічы орган БНР. З 5 студзеня 1919 дзейнічае на эміграцыі. Узначальваецца Старшынём Рады БНР.


[правіць] Функцыі Рады

Паводле Другой Устаўнай граматы і Часовай Канстытуцыі, Рада БНР з'яўлялася чаовай вышэйшай заканадаўчай уставаю. Ей належала права прымаць законы, зацвяржаць урад - Народны сакратарыят (далей - Рада народных міністраў БНР)

[правіць] Старшыні Рады БНР:


[правіць] Склад Рады

Першапачаткова Рада БНР называлася Рада І Усебеларускага Кангрэса. У яе склад уваходілі члены Выканаўчага камітэта Савета Кангрэса. Далей Рада была папоўнена прадстаўнікамі мінскага самакіравання і нацыянальных меншасцяў. Колькась яе дасягнула 71 раднага. Пасля зацвяржэння 11 кастрычніка 1918 года Часовай канстытуцыі, склад рады вызначаны 3 Разделам (змешчана ў арыгінале):

Разьдзел 3.

Аб складзе Рады.

  • 11. Да цяперашняга складу Рады БНР, асноўным ядром якой зьяўляюцца ўсе сябры Рады 1-га Ўсебеларускага Зьезду, далучаюцца па прынцыпе дэлегаваньня прадстаўнікі ад: 1) мясцовых Беларускіх Радаў, 2) земскіх самаўправаў ці ўстановаў, якія іх замяняюць, 3) меставых самаўправаў ці замяняючых іх установаў, 4) Радаў вышэйшых вучэбных устаноў, 5) Беларускіх рэлігійных і культурных арганізацый, 6) духавенства праваслаўнай царквы, 7) каталіцкага духавенства, 8) нацыянальных меншасьцяў, 9) прадстаўнікі земляўласнасьці і сельскагаспадарскіх арганізацыяў, 10) прадстаўнікі гандлю і прамысловасьці, 11) прадстаўнікі каапэрацыі, 12) Беларускіх палітычных партыяў, 13) сялянскіх хаўрусаў, 15) чыгуньнікаў, 16) паштова-тэлеграфных служачых і 17) Беларускага вучыцельскага хаўрусу, — існуючых на тэрыторыі Беларусі і на аснове, ніжэй паказанай.
  • 12. Лік прадстаўнікоў ад асобных беларускіх Радаў азначаецца ў кожным асобным выпадку Радай Рэспублікі.
  • 13. Земскія самаўпраўленьні ці ўстановы, якія іх замяняюць, дэлегуюць у Раду Рэспублікі 10 прадстаўнікоў, выбраных на Ўсебеларускім Зьезьдзе.
УВАГА: Да скліканьня Ўсебеларускага Земскага Зьезду земская група прадстаўляецца членамі земскіх упраў, якія існуюць на тэрыторыі Беларусі.
  • 14. Меставыя самаўпраўленьні, ці замяняючыя іх установы, дэлегуюць 10 прадстаўнікоў, выбраных на Ўсебеларускім Зьезьдзе мест.
УВАГА: Да скліканьня Ўсебеларускага Зьезду меставая група прадстаўляецца 5 членамі Менскае меставай і 5 членамі Магілеўскае меставае думаў.
  • 15. Менскаму Праваслаўнаму Брацтву даецца права паслаць 10 прадстаўнікоў.
  • 16. Менскай Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратычнай Злучнасьці даецца права паслаць 4 прадстаўнікоў.
  • 17. Усебеларускі Зьезд праваслаўнага духавенства дэлегуе 4 прадстаўнікоў у Раду Рэспублікі.
УВАГА: Да скліканьня Ўсебеларускага праваслаўнага Зьезду прадстаўнікоў у Раду Рэспублікі дэлегуюць Эпархіяльныя Рады.
  • 18. Рымска-каталіцкія Катэдральныя Капітулы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дэлегуюць у склад Рады Рэспублікі па адным прадстаўніку па свайму выбару.
  • 19. Польская “Рада Земі Менскай” дэлегуе ў Раду Рэспублікі 6 прадстаўнікоў.
  • 20. Жыдоўская Абшчына дэлегуе ў Раду Рэспублікі 7 чалавек.
  • 21. Існуючыя Губэрскія арганізацыі іншых меншасьцяў дэлегуюць у Раду сваіх прадстаўнікоў па аднаму ад кожнай.
  • 22. Усебеларускаму Зьезду гандлёва-прамысловых арганізацыяў даецца права паслаць 3 прадстаўнікоў у склад Рады Рэспублікі.
  • 23. Усебеларускаму зьезду земляўласьнікаў даецца права паслаць у Раду 3 прадстаўнікоў.
  • 24. Усебеларускаму сельскагаспадарскаму зьезду даецца права паслаць 3 прадстаўнікоў.
  • 25. Цэнтральныя Ўстановы Беларускіх палітычных партыяў дэлегуюць у Раду 2 прадстаўнікоў.
  • 26. Бюро работніцка-прафэсіянальных хаўрусаў дэлегуе ў Раду 3 прадстаўнікоў.
  • 27. Хаўрус каапэратываў Беларусі дэлегуе 5 прадстаўнікоў.
  • 28. Усебеларускі паштова-тэлеграфны хаўрус дэлегуе 3 прадстаўнікоў.
  • 29. Беларускі жалезнадарожны хаўрус дэлегуе 3 прадстаўнікоў.
  • 30. Беларускі вучыцельскі хаўрус дэлегуе 5 прадстаўнікоў.
  • 31. Розныя Беларускія культурна-асьветныя арганізацыі, якія маюць дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі, на аснове зацьверджаных статутаў, пасылаюць у Раду Рэспублікі па 1 дэлегаце.
  • 32. Прадстаўніцтва арганізацыяў, памененых у ст. ст. 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29 і 30, часова, пакуль ня будуць выбраны правамочныя дэлегаты, даецца належным арганізацыям Менскае губэрні.
На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -