Балгарыя
З Вікіпедыя.
Република България
Балгарыя |
||
герб | сцяг | |
---|---|---|
дэвіз: Съединението прави силата |
||
геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
дата ўтварэння | ||
дзяржаўная мова: | Балгарская | |
сталіца: | Сафія | |
прадстаўнік дзяржавы: | Георгі Парванаў (прэзiдэнт) | |
кіраўнік дзяржавы: | Сяргей Станішаў (Прэм'ер-міністар) | |
плошча: | 111 001,9 км² | |
насельніцтва: | 7 761 000 2005 | |
шчыльнасць насельніцтва: | 67 жых./км² | |
грашовая адзінка: | Леў | |
часавы пояс: | EET | |
гімн: | Mila Rodino | |
нумарныя знакі аўтамабіляў: | ||
дамен у Інтэрнеце: | .bg | |
міжнародны тэлефонны код: | +359 | |
карта | ||
[[image:|200px]] |
Рэспублика Балгарыя (балг.: Република България), Балгарыя - дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, на Балканскім паўвостраве.
З усходу абмываецца Чорным морам. Гранічыць з Сербіяй і Македоніяй на захадзе, з Турцыяй і Грэцыяй на поўдні, з Румыніяй на поўначы.
Парламенцкая рэспубліка.
[правіць] Гісторыя
Балгарская дзяржава, так званае Першае Балгарскае царства, паўстала ў 681 (з 1018 па 1186 — пад уладай Візантыі).
Другое Балгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год.
У канцы XIV стагоддзя Балгарыя была заваяваная Асманскай імперыяй. Вызваленая пасля паразы Турцыі ў вайне з Расіяй 1877—1878.
З 1879 — княства на чале з нямецкім прынцам Аляксандрам, якога змяніў Фэрдынанд, з 1908 — незалежнае царства.
У 1912—1913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Тракіі, што раней належалі да Асманскай імперыі, і выхад да Эгейскага мора.
У Першай сусветнай вайне выступіла на баку Германіі. Пацярпеўшы паразу, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора.
Пасля перавароту 1923 году да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад.
У сакавіку 1941 году ўлучаная ў Берлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзеныя нямецкія войскі.
У верасні 1944 манархічна-аўтарытарны рэжым цара Барыса III быў зрынуты ў выніку ўварвання Чырвонага войска, Балгарыя абвесціла вайну Германіі.
15 верасня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Балгарыя, якая развівалася па сацыялістычным шляху.
У 1989 у Балгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы.
З 15 лістапада 1990 краіна завецца Рэспублікай Балгарыя.
З 1 студзеня 2007 года Балгарыя ўваходзіць у Еўрасаюз.
[правіць] Вонкавыя спасылкі
- Bulgarian Photo Album
- Essential History of Bulgaria in Seven Pages
- Antarctic Place-names Commission of Bulgaria
- Панорамная галерея Балгарыя