1940
З Вікіпедыя.
[правіць] Падзеі
- 18 студзеня: Указам Прэзідыума ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён.
- 10 лютага: Першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі; 50 тысяч чалавек, членаў з сем'яў асаднікаў і работнікаў лясной аховы, выпраўлена ў Сібір і Казахстан
- 13 красавіка: Другі этап дэпартацыі з Заходняй Беларусі асобаў, абвінавачваных у адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць СССР; пад дэпартацыю трапіла 24 тысячы чалавек
- 29 чэрвеня: Дэпартацыя з Беларусі асобаў, што ўцяклі з нямецкай акупацыйнай зоны; ў Сібір і Казахстан выпраўлена 23 тысячы чалавек
[правіць] Нарадзіліся
- 28 студзеня: Леанід Дайнека, гістарычны раманіст
- 1 красавіка: Уладзімір Басалыга, беларускі графік
- 18 мая: Ян Чыквін, беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, доктар філалагічных навук з Беласточчыны