Год
З Вікіпедыя.
ГОД, прамежак часу, роўны, або прыблізна роўны, перыяду абарачэння Зямлі вакол Сонца. Складанасць руху Зямлі вакол Сонца з'яўляецца прычынай існавання розных паняццяў Г., якія выкарыстоўваюцца ў розных абласцях навукі і практычным жыцці. Адрозніваюць Г. трапічны, зорны, юліянскі, грыгарыянскі, месячны, драканічны, анамалістычны.
У Старажытным Кітаі і Егіпце ўжо ўмелі вымяраць Г. даволі дакладна. Гіпарх вызначыў год роўным "365 1/4 дня без 1/300 дня", што адрозніваецца ад сучасных значэнняў толькі на 6 1/2 мін.