See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Егіпет — Вікіпедыя

Егіпет

З Вікіпедыя.

جمهورية مصر العربية

Арабская Рэспубліка Егіпет

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: '

геаграфічнае месцазнаходжанне
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: Арабская
сталіца: Каір
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: 1,001,449 км²
насельніцтва: 74,033,000 2005
шчыльнасць насельніцтва: 74 жых./км²
грашовая адзінка: Егіпетскі фунт
часавы пояс:
гімн: "Bilady, Bilady, Bilady"
нумарныя знакі аўтамабіляў: ET
дамен у Інтэрнеце: .eg
міжнародны тэлефонны код: +20
карта

Егіпет - краіна на паўночным усходзе Афрыкі.Мяжуе з Ізраілем, тэрыторыяй Палестыны (сектарам Газы), Суданам і Лівіяй. Па тэрыторыі Егіпта праходзіць Суэцкі канал — найкарацейшы марскі шлях з Міжземнага мора ў Індыйскі акіян.

Змест

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Егіпта

[правіць] Палітыка

[правіць] Унутраная палітыка

У аснове ўнутранай палітыкі ўрада Егіпту ляжыць курс на стварэнне шматпартыйнай дэмакратычнай сыстэмы і падтрыманне стабільнасці ў краіне. У сакавіку 2003 году парламент Егіпту падоўжыў на тры гады надзвычайнае становішча (уведзена ў 1981 годзе пасля забойства прэзідэнта Анвара Садата), разам з тым у краіне, асабліва апазіцыяй, актыўна абмяркоўваецца магчымасць яго адмены.

Шматпартыйная сыстэма ў Егіпце зацвердзілася ў 1977 годзе. У цяперашні час у краіне легальна дзейнічаюць 17 палітычных партый, першым чынам кіруючая Нацыянальна-дэмакратычная партыя (НДП) (узнікла ў 1978 годзе). Старшыня НДП — прэзідэнт М.Х.Мубарак. 7 верасня 2005 года ў Егіпце прайшлі прэзідэнцкія выбары, у выніку якіх М.Х.Мубарак быў абраны Главой дзяржавы на чарговы, ужо пяты, тэрмін (тэрмін прэзідэнцкага мандата — 6 гадоў). На парламенцкіх выбарах, якія праходзілі ў тры тура (9 і 20 лістапада, 1 снежня 2005 году), пераканаўчую перамогу атрымала кіруючая Нацыянальна-дэмакратычная партыя, набраўшы каля 70% галасоў выбарнікаў.

[правіць] Вонкавая палітыка

Егіпет з'яўляецца адным з асноўных рэгіянальных удзельнікаў дыпламатычных высілкаў, накіраваных на пераадоленне крызіснага этапу блізкаўсходняга ўрэгулявання і аднаўленне мірнага працэсу ў рэгіёне. У гэтым кантэксце Егіпет шчыльна ўзаемадзейнічае з ЗША, Расіяй і Еўрасаюзам, падкрэслівае неабходнасць актывізацыі адпаведных высілкаў усіх зацікаўленых бакоў, асабліва шчыльна і дынамічна працуе з Палестынай. Каір выступаў супраць ужывання сілавых метадаў рашэння іракскай праблемы, быў ініцыятарам правядзення шэрагу міжарабскіх нарад па гэтым пытанні.

Егіпет — член Лігі арабскіх дзяржаў (штаб-кватэра якой находзіцца ў Каіры), Афрыканскага Саюзу, Арганізацыі Ісламская канферэнцыя (АІК) і Руху недалучэння. З 1993 году Егіпет мае статут “адмысловага госця” у рамках АБСЕ. У чэрвені 2001 году падпісаў ў Люксембурзе дамову аб эканамічным партнёрстве з ЕС (уступіла ў сілу 1 чэрвеня 2004 году), удзельнічае у дыялогу НАТА побач з краінамі Паўднёвага Міжземнамор'я.

[правіць] Эканоміка

Егіпет — адна з найбольш эканамічна развітых краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі. Прырост СУП у 2005 годзе склаў 4,9% супраць 4,1% у 2004 годзе — да 96,2 млрд. долараў ЗША. Эканамічна актыўнае насельніцтва — 22,3 млн. чалалавек. Узровень беспрацоўя, па афіцыйных дадзеных, складае 11,2% (10,7% у 2005 годзе).

У структуры СУП на вытворчыя галіны прыпадае 52% (у тым ліку сельская гаспадарка — 14%, здабываючая і пераапрацоўваючая прамысловасці — 33%, будаўніцтва — 5%), сферу фінансаў і паслугаў — 48% (у тым ліку турызм — 12%, сацыяльныя паслугі — 16%). Вага прыватнага сектару ў ВУП складае каля 75%.

Эканоміка Егіпту шмат у чым залежыць ад замежнай дапамогі, аб'ём якой склаў у 2005 годзе 3 млрд. долараў ЗША. Галоўны донар — ЗША (1,835 млрд. долараў ЗША). Назапашаны аб'ём прамых замежных інвестыцый (без нафты) — 6,3 млрд. долараў ЗША, у нафтагазавы сектар за перыяд з 1981 – 2005 гады — 16 млрд. долараў.

[правіць] Сельская гаспадарка

Плошча апрацоўваемых зямель — 4 млн. га. Кліматычныя ўмовы дазваляюць збіраць па два ураджаі на год. Прыдатныя для сельскагаспадарчай апрацоўкі землі не перавышаюць 4% тэрыторыі Эгіпту, амаль усе яны знаходзяцца ў прыватным валоданні. Уласнай вытворчасцю Эгіпет задавальняе не больш 40% патрэбнасцяў у харчаванні.

[правіць] Прамысловасць

Галоўнымі галінамі прамысловасці з'яўляюцца нафтагазаздабыўная, перапрацоўчая, харчовая, тэкстыльная, мэталургічная і некаторыя галіны машынабудавання.

Запасы нафты — каля 530 млн. т., здабыча — 29 млн. т. (32 млн. т. у 2004 годзе). Экспарт 17 млн. т. нафты і нафтапрадуктаў прынёс краіне ў 2005 годзе 5,3 млрд. долараў ЗША (у 2004 годзе — 4,2 млрд. долараў ЗША). Выведаныя запасы газу — 1,98 трлн. куб. м. (15-е месца ў свеце), здабыча ў 2005 годзе — 37 млрд. куб. м. (у 2004 годзе — 34 млрд. куб. м.).

Актыўна развіваецца турызм — у 2005 годзе Егіпет, па афіцыйных дадзеных, наведала 8,6 млн. замежных турыстаў (у 2004 годзе — 7 млн.). Гэта прынесла скарбу Егіпта 6,4 млрд. долараў ЗША (у 2004 годзе — 6 млрд.). Гасцінічны фонд — 155 тыс. нумароў.

[правіць] Фінансы

Егіпет валодае развітой банкаўскай сістэмай. У краіне функцыянуюць 43 банкі. У 2005 годзе дазволена адчыненне прамых аддзяленняў замежных банкаў з статутным капіталам не менш за 50 млн. долараў ЗША. Забяспечаная ўнутраная канвертавальнасць егіпецкага фунту, у лютым 2003 году абвешчаны яго вольны курс у дачыненні долара ЗША. Абменны курс у 2005 годзе — каля 5,75 фунтаў за долар. Узровень інфляцыі ў 2005 годзе склаў 10,2%. Дэфіцыт дзяржбюджэту — 10,2 млрд. долараў (4,7 млрд. долараў — 2004 год). Золатавалютныя рэзервы — 22 млрд. долараў ЗША (у 2004 годзе — 15 млрд.). Асноўныя крыніцы паступлення валюты ў 2005 годзе: прыбыткі ад турызму — 6,4 млрд. долараў, экспарт вуглевадароднай сыравіны — 5,3 млрд. долараў, паступленні ад Суэцкага каналу — 3,5 млрд. долараў, грашовыя пераводы егіпцянаў якія працуюць за мяжой — 3 млрд. долараў.

Аб'ём знешнегандлёвага абарачэння ў 2005 годзе дасягнуў 38 млрд. долараў, экспарт — 13,8 млрд., імпарт — 24,2 млрд., дэфіцыт — 10,4 млрд. Пакрыццё імпарту экспартам — 57%. Асноўныя знешнегандлёвыя партнёры — ЗША, Германія, Францыя, Італія. У 1995 годзе парламент Егіпту ратыфікаваў членства Егіпта ў СГА.

У дакладзе ААН па праблемах “чалавечага развіцця” за 2004 год Егіпет па зводнаму паказчыку “узроўню і якасці жыцця” застаўся на 120 месцы сярод 177 абследаваных дзяржаў, апынуўшыся ў пераліку “крытычных краін” з пункта гледжання маёмаснага расслаення грамадзтва.

[правіць] Дэмаграфія

Насельніцтва — 77,5 млн. чалавек. З іх 3 – 3,5 млн. чал. стала працуюць за мяжой. Тэмпы прыросту насельніцтва — да 2,5% у год. Этнічны склад аднастайны — 98% насельніцтва — арабы (з іх 90% — мусульмане-суніты), каля 10% — хрысціяне, пераважна копты (нашчадкі карэнных жыхароў краіны — старажытных егіпцян). Шчыльнасць у населеных раёнах — 1,5 – 2 тыс. чал. на 1 кв. км. Сталіца — Каір (каля 18 млн. чал.). Тэрыторыя — звыш 1 млн. км² (у т.л. Сынай — 130 тыс. км²). Фактычна заселена і засвоена 5,9% тэрыторыі, астатняе — пустыня.

На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -