Латвія
З Вікіпедыя.
Latvijas Republika
Латвія |
||
герб | сцяг | |
---|---|---|
дэвіз: «Tēvzemei un Brīvībai» |
||
геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
дата ўтварэння | ||
дзяржаўная мова: | Латыская | |
сталіца: | Рыга | |
прадстаўнік дзяржавы: | Валдзіс Затлерс (прэзiдэнт) | |
кіраўнік дзяржавы: | Айгарс Калвітыс (канцлер) | |
плошча: | 64 589 км² | |
насельніцтва: | 2 290 237 2005 | |
шчыльнасць насельніцтва: | 35 жых./км² | |
грашовая адзінка: | Латвійскі лат | |
часавы пояс: | EET | |
гімн: | Dievs, svētī Latviju | |
нумарныя знакі аўтамабіляў: | LV | |
дамен у Інтэрнеце: | .lv | |
міжнародны тэлефонны код: | +371 | |
карта | ||
[[image:|200px]] |
ЛА́ТВІЯ, Латвійская Рэспубліка (лат.: Latvijas Republika) знаходзіцца ў Паўночнай Еўропе. Латвія складзеная з чатырох гістарычных краёў: Курляндыя (Kurzeme) на паўднёвым захадзе, Лівонія (Vidzeme) на паўночным захадзе, Земгалія (Zemgale) на паўночным усходзе і Латгалія (Latgale) на паўднёвым усходзе. На поўдні Латвія мяжуе з Беларуссю ды Літвою на ўсходзе — з Расіяй, на поўначы — з Эстоніяй. З захаду краіна абмываецца Балтыйскім морам. Латвія — сябра НАТО (NATO) і Еўрапейскага Саюза.
|
[правіць] Гісторыя
У Сярэднявеччы вядомыя як Ліфляндыя або Інфлянты, землі сучаснай Латвіі з 13 ст. належалі Лівонскаму ордэну. Пасля заняпаду ордэна Інфлянты трапілі ў склад Рэчы Паспалітай. У 18 і 19 ст. тэрыторыя Латвіі была паступова далучана да Расійскай імперыяй.
18 лістапада 1918 Латвія абвясціла незалежнасць ад ахопленай рэвалюцыяй Расіі. У 1934 Латвія стала аўтарытарнай дзяржавай.
17 ліпеня 1940 Латвія згодна з Пактам Молатава-Рыбентропа была ўключаная ў склад СССР на правах рэспублікі.
21 жніўня 1991 года Латвія аднавіла сваю незалежнасць. Урад дзяржавы ўзяў курс на еўраінтэграцыю, не стаў далучацца да пост-савецкага аб'яднання СНД. На пачатку 21 ст. Латвія стала членам НАТО (NATO) і Еўрапейскага Саюза.
[правіць] Геаграфія
Лясы займаюць 40% тэрыторыі Латвіі. Краявіды багатыя на халмы ды азёры. Узбярэжжа Балтыйскага мора аднастайнае. З фаўны распаўсюджаныя алені, лісы, ласі, ваўкі, бабры.
[правіць] Адміністрацыйны падзел
Латвія дзеліцца на 26 раёнаў і 7 гарадоў асаблівага статусу.
[правіць] Эканоміка
Найважнейшая галіна прамысловасці Латвіі — машынабудаванне. Апроч таго, важную ролю мае марское рыбалоўства, вытворчасць мэблі і тэкстыльная прамысловасць. Найважнейшыя гандлёвыя партнёры Латвіі — краіны Паўночнай Еўропы, таксама важнае значэнне мае транзіт нафты і нафтавых прадуктаў з Беларусі і Расіі. Традыцыйна вялікае значэнне мае турызм, што зноў перажывае рост пасля атрымання незалежнасці.
[правіць] Транспарт
Транспартная інфраструктура Латвіі добра развітая. Цэнтар транспартнай сеткі — сталіца Рыга.
[правіць] Чыгунка
За апошнія 10 гадоў чыгунка перажыла вялікае зніжэнне пасажырапатоку. Найбуйнейшае прадпрыемства чыгункі — LDZ (Latvijas Dzelzceli). Важнымі застаюцца таварныя перавозкі да балтыйскіх портаў, прыгарадныя электрычкі у Рыжскай агламерацыі, пасажырскія перавозкі з Рыгі ў Даўгаўпілс, а таксама з Рыгі ў Вільнюс, Каўнас, Мінск, Маскву і Санкт-Пецярбург.
[правіць] Авіяцыйны транспарт
Буйнейшы аэрапорт краіны знаходзіцца ў Рызе. Таксама там размешчана найбуйнейшая авіякампанія Латвіі — Baltic International, што ажыццяўляе рэйсы ў Скандынавію, краіны Цэнтральнай Еўропы і іншыя краіны Прыбалтыкі.
[правіць] Аўтамабільны транспарт
Латвія мае прамянёвую сыстэму шашэй з цэнтрам у Рызе. Важнае значэнне мае аўтастрада Via Baltica, што ідзе праз усю краіну з поўначы на поўдзень праз Рыгу.
[правіць] Марскі транспарт
Марскі транспарт на Балтыцы — важны складнік транспартнай сістэмы рэгіёна з сярэднявечча. Марскія парты Латвіі — Рыга, Вентспілс і Ліепая. Паромныя маршруты злучаюць Латвію з краінамі Скандынавіі, Польшчай, Германіяй. Апроч таго, багата марскіх камунікацый ідуць уздоўж латышскга ўзбярэжжа.
[правіць] Насельніцтва
У 2001 годзе насельніцтва Латвіі склала 2.385.231 чалавек. З іх: 59% — латышы, 29% — рускія, 4% — беларусы, 3% — украінцы, 2,5% — палякі, 1% — літоўцы, 1,5% — іншыя этнічныя групы (сярод іх эстонцы, немцы, лівы). У Латвіі дагэтуль здараюцца канфлікты вакол рускай меншасці, прадстаўнікі якой часта адмаўляюцца атрымліваць латышскае грамадзянства па ўстаноўленай працэдуры, якая прадугледжвае іспыт па латышскай мове, а латышскія ўлады парушаюць права рускіх на навучанне на роднай мове. Прыкладна палова рускамоўных мае статус неграмадзянаў і пазбаўлены права голасу на выбарах і іншых прэфэрэнцый.
1935 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Этнічнае паходжанне | Колькасць | % | Колькасць | % | Колькасць | % | Колькасць | % | Колькасць | % |
Латышы | 1 467,0 | 77,0 | 1 297,9 | 62,0 | 1 341,8 | 56,8 | 1 344,1 | 54,0 | 1 387,8 | 52,0 |
Рускія | 168,3 | 8,8 | 556,4 | 26,6 | 704,6 | 29,8 | 821,5 | 32,8 | 905,5 | 34,0 |
Яўрэі | 93,4 | 4,9 | 36,6 | 1,7 | 36,7 | 1,6 | 28,3 | 1,1 | 22,9 | 0,9 |
Немцы | 62,1 | 3,3 | 1,6 | 0,1 | 5,4 | 0,2 | 3,3 | 0,1 | 3,8 | 0,1 |
Палякі | 48,6 | 2,6 | 59,8 | 2,9 | 63,0 | 2,7 | 62,7 | 2,5 | 60,4 | 2,3 |
Беларусы | 26,8 | 1,4 | 61,6 | 2,9 | 94,7 | 4,0 | 111,5 | 4,5 | 119,7 | 4,5 |
Літоўцы | 22,8 | 1,2 | 32,4 | 1,5 | 40,6 | 1,7 | 37,8 | 1,5 | 34,6 | 1,3 |
Эстонцы | 6,9 | 0,4 | 4,6 | 0,2 | 4,3 | 0,2 | 3,7 | 0,1 | 3,3 | 0,1 |
Цыгане | 3,8 | 0,2 | 4,3 | 0,2 | 5,4 | 0,2 | 6,1 | 0,2 | 7,0 | 0,3 |
Украінцы | 1,8 | -- | 29,4 | 1,4 | 53,5 | 2,3 | 66,7 | 2,7 | 92,1 | 3,4 |
Татары | -- | 0,0 | 1,8 | 0,1 | 2,7 | 0,1 | 3,8 | 0,2 | 4,8 | 0,2 |
Усяго | 1.901,5 | 100,0 | 2.086,4 | 100,0 | 2.352,7 | 100,0 | 2.489,5 | 100,0 | 2.641,9 | 100,0 |
[правіць] Культура і грамадства
За сваю гісторыю Латвія трапляла пад культурныя ўплывы розных краін. Найбольш яскравы ўплыў краін Паўночнай Еўропы. Архітэктура старых гарадоў тыповая для гарадоў Ганзы. Гэтаксама і сучасная латышская культура мае шчыльныя сувязі з шведскай, фінскай і, асабліва, нямецкай культурамі.
Важную ролю ва ўтварэнні культурнага ландшафту Латвіі адыграла расійскае панаванне, што доўжылася амаль два стагоддзі. Руская мова дагэтуль вельмі пашыраная ў краіне, асабліва ў гарадах і на ўсходзе, сярод рускіх і іншых нацыянальных груп, што складаюць да 40% насельніцтва.
Частка сучаснай Латвіі вакол Даўгапілса (Латгалія) гістарычна была населеная беларусамі, уваходзіла ў Полацкае княства і нават была ўключаная ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Сам Даўгапілс мае адпаведную беларускую назву — Дзвінск.
Апроч таго, у Латвіі пражывае народнасць ліваў колькасьцю 1.500 чалавек, перш за ўсё ў Рызе і некаторых прыморскіх вёсках.
Пануючай ў Латвіі рэлігіяй пасля Рэфармацыі стала лютэранства, за выняткам пераважна каталіцкай Латгаліі. Сярод рускамоўных латвійцаў пашыранае праваслаўе. Колькасць рэгулярна наведваючых царкву ў Латвіі сёння вельмі малая, ці не самая нізкая ў Еўропе. Латышская лютэранская царква вельмі кансерватыўная і адмаўляе жанчынам у праве прапаведаваць, у чым яна супярэчыць з латышскай лютэранскай царквой у замежжы ў Швецыі ды іншых краінах. Вялікую ролю граюць абрады і элемэнты традыцыйных балцкіх вераванняў.
Самае яскравае народнае сьвята ў латышоў — Купалле (Ligo), з якім таксама звязана шмат звычаяў ды абрадаў.
Латвія знакамітая сваёй культурай народных спеваў. Тыповая латышская форма спеваў — Дайны, чатырохрадковыя, невершаваныя спевы на розныя тэмы, ад міфалагічных да пабытовых сюжэтаў. Этнографамі было сабрана больш за мільён народных дайнаў, што ёсць рэкордам, зважаючы на колькасць насельніцтва невялікай Латвіі. Запіс дагэтуль перадаваных у вуснай форме дайнаў пачаў напрыканцы 19 ст. Крыш'яніс Баронс; сабраная ім для гэтага Шафа Дайнаў дагэтуль з'яўляецца свайго кшталту нацыянальнай святыняй.
Кожныя 5 год у Рызе (за савецкім часам — за мяжой) праходзіць вялікае Спеўніцкае свята, у якім бяруць удзел тысячы латышскіх і замежных хораў, хораў латышскае дыяспары.
Як і ў Эстоніі, гарадская культура і буйныя паны ў Латвіі былі да Рэвалюцыі 1917 году нямецкамоўнымі. Таксама нямецкамоўнаю была інтэлігенцыя. Падчас Другой Сусветнай вайны нямецкая меншасць была вывезеная ў Германію. Таксама амаль не засталося ў Латвіі пасля Другой Сусветнай вайны яўрэяў.
[правіць] Цікавае
Паводле некаторых навукоўцаў, у Латвіі ў 1510 годзе была ўстаноўленая першая калядная елка ў свеце. Іншая тэорыя адносіць гэтае вынаходніцтва да Страсбурга ў французскім Эльзасе.