See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Жыгімонт Стары — Вікіпедыя

Жыгімонт Стары

З Вікіпедыя.

Жыгімонт Стары. Малюнак Яна Матэйкі
Жыгімонт Стары. Малюнак Яна Матэйкі

Жыгімонт Казіміравіч "Стары" (1 студзеня 14671 красавіка 1548), вялікі князь літоўскі і кароль польскі (15061548). Сын Казіміра Ягелончыка, ўнук Ягайлы.

Нарадзіўся ў Казяніцы Радамскага павета Каралеўства Польскага. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава II, Глогаўскае і Апольскае княствы у Сілезіі. У 1504 прызначаны каралеўскім намеснікам Сілезіі, пазней і Лужыцы. Пасля смерці вялікага князя літоўскага Аляксандра абраны панамі-радай 20 кастрычніка 1506 на велікакняжацкі сталец. 8 снежня 1506 негледзячы на апазіцыю сенатараў з Малой Польшчы абраны і на польскі сталец.

[правіць] Унутраная палітыка

Імкнуўся ўмацаваць дзяржаву, але вайсковыя і фінансавыя рэформы, спробы вяртання каралеўскіх і вялікакняскіх маёнткаў захопленых магнатамі, не мелі значнага поспеху. У 1537 супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узняўся феадальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — г.зв. Курыная вайна. Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага княства Літоўскага (1529). Для адбіцця нападаў крымскіх татараў на Украіне была створана памежная варта з мясцовых жыхароў — казакі. За часам Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ распаўсюдзілася Рэфармацыя розных плыняў, што садзейнічала далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі.

[правіць] Знешняя палітыка

У 1531 барацьбе за Пакуцце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбургскую палітыку заключыў у 1524 саюз з Францыяй і ў 1533 з Асманскай імперыяй. Быў вымушаны весці абарончыя войны супраць Маскоўскай дзяржавай (1507–1508, 1512–1522, 1534–1537) у выніку якіх быў страчаны Смаленск.

Падчас перамогі Рэфармацыі ў Прусіі Жыгімонт Стары згадзіўся на разцэркаўленне маёмасці, ў прыватнасьці зямель, (секулярызацыю) Тэўтонскага ордэна і ўтварэнне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гагенцолернам — сваім пляменнікам. Пры Жыгімонту Старым, пасля загадкавай смерці апошніх мазавецкіх князёў, у 15261529 гг. з Польшчай было ўз'яднанае Мазавецкае княства.

Другая жонка, з 1518, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца, адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцці дзяржавы, намагалася забяспечыць стальцы Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, у 1529 было праведзена яго намінальнае абранне другім вялікім князем літоўскім.

[правіць] У Сеціве

Commons
г·а·п
Манархі Польшчы
Князі палян
Земавіт — Лешэк — Земамысл
Каралі Польшчы

Мешка I — Баляслаў I Храбры — Мешка II — Безпрым — Мешка II — Баляслаў Забыты — Казімір I Аднавіцель — Баляслаў II Смелы — Уладзіслаў I Герман — Баляслаў III Крывавусты — Збігнеў

Князь-прынцэпс Польшчы

Уладзіслаў II Выгнаннік — Баляслаў IV Кучаравы — Мешка III Стары

Князь Кракава
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пржэмысл
Пржэмыславічы

Вацлаў II Чэшскі — Вацлаў III Чэшскі

Пясты (князі Кракава)

Уладзіслаў Лакеток

Каралі Польшчы

Уладзіслаў Лакеток — Казімір III Вялікі

Анжу
Ягелоны
Выбарныя каралі
Царства Польскае


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -