Ян Матэйка
З Вікіпедыя.
Ян МАТЭ́ЙКА (польск.: Jan Matejko; 24 чэрвеня 1838, Кракаў — 1 лістапада 1893, Кракаў), польскі мастак.
[правіць] Жыццяпіс
Нарадзіўся дзевятым з адзінаццаці дзяцей у сям'і Матэйкаў. Маці памерла рана і старэйшы брат Францішак меў глыбокі ўплыў на адукацыю Яна Матэйка. У 1852 годзе, калі яму было 14 гадоў, Матэйка пачаў навучацца ў Кракаўскай Акадэміі мастацтваў. Яго настаўнікамі былі сярод іншых Войцэх Карнэлі Сатлер (Wojciech Korneli Sattler) і Уладзіслаў Лушкевіч (Władysław Łuszczkiewicz). Яшчэ тады Ян Матэйка меў сур'ёзныя праблемы з вачамі, але нягледзячы на гэта ён лічыўся адным з самых таленавітых вучняў акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі ў 1858 годзе Матэйка быў два гады вучням Германа Абшутца (Hermann Anschütz) ў Мюнхене. З 1859 па 1860 гады мастак працаваў у Вене з Крысціянам Рубенам (Christian Ruben), вярнуўся ў Кракаў і ў 1873 годзе заняў пасаду дырэктара Акадэміі мастацтваў.
У Матэйка і яго жонкі Тэадоры было пяцёра дзяцей, самая малодшая дачка памерла незадоўга пасля нараджэння.
[правіць] Творы
- «Станьчык» (1862)
- «Выступ Скаргі» (1864)
- «Рэйтан» (1866)
- «Стэфан Баторы пад Псковам» (1871—1872)
- «Грунвальдская бітва» (1878)
- «Пруская дань» (1882)
- «Касцюшка пад Рацлавіцамі» (1888)
- «Канстытуцыя 3 мая» (1891)
[правіць] У Сеціве
- (бел.) Матэйка (Jan Matejko) Ян Алазiй (1838-1893)
- (польск.) Біяграфія і галерэя прац