Мікалай II, імператар расійскі
З Вікіпедыя.
Мікалай II Аляксандравіч | |
13-й імператар Усерасійскі | |
Пачатак праўлення: | 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 |
---|---|
Канец праўлення: | 2 (15) сакавіка 1917 |
Каранацыя: | 14 (26) мая 1896 |
Папярэднік: | Аляксандр III |
Пераемнік: | Часовы ўрад |
Дата нараджэння: | 6 (18) мая 1868 |
Месца нараджэння: | Царскае Сяло |
Дата смерці: | 17 ліпеня 1918 |
Месца смерці: | Екацерынбург |
Жонка: | 1. Аляксандра Фёдараўна |
Дзеці: | Аляксей, Вольга, Марыя, Таццяна, Анастасія |
Дынастыя: | Раманавы |
Бацька: | Аляксандр III |
Маці: | Марыя Фёдараўна |
МІКАЛАЙ II АЛЯКСАНДРАВІЧ, (6 (18) мая 1868, Царскае Сяло — 17 ліпеня 1918, Екацерынбург) — апошні імператар Расійскай Імперыі з 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 па 2 (15) сакавіка 1917, сын імператара Аляксандра III і Марыі Фёдараўны.
Царстваванне Мікалая II адзначана эканамічным развіццём Расіі і адначасова — ростам у ёй сацыяльна-палітычных супярэчнасцяў, рэвалюцыйнага руху, які выліўся ў рэвалюцыі 1905—1907 і 1917 г., у знешняй палітыцы — экспанисией на ўсход, удзелам Расіі ў блоках еўрапейскіх дзяржаў, супярэчнасці паміж якімі прывялі да вайны з Японіяй і Першай сусветнай вайны. Мікалай II адрокся ад прастолу пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
Расія неўзабаве ўступіла ў перыяд грамадзянскай вайны. Мікалай быў адпраўлены Часовым урадам у Сібір, затым бальшавікамі на Урал і расстраляны разам са сваёй сям'ёй. Кананізаваны Рускай зарубежнай царквой у 1981 годзе, Маскоўскім Патрыярхатам у 2000.