See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Аляксандр III, імператар расійскі — Вікіпедыя

Аляксандр III, імператар расійскі

З Вікіпедыя.

Аляксандр III Аляксандравіч
13-й імператар Усерасійскі
Пачатак праўлення: 1 (13) сакавіка 1881
Канец праўлення: 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894
Каранацыя: 15 (27) мая 1883
Папярэднік: Аляксандр II
Пераемнік: Мікалай II
Дата нараджэння: 26 лютага (10 сакавіка) 1818
Месца нараджэння: Царскае Сяло
Дата смерці: 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894
Месца смерці: Лівадзійскі палац, Крым
Жонка: 1. Марыя Фёдараўна
Дзеці: Мікалай II, Аляксандр, Аляксей, Ксенія, Міхаіл, Вольга
Дынастыя: Раманавы
Бацька: Аляксандр II
Маці: Марыя Аляксандраўна

АЛЯКСАНДР III АЛЯКСАНДРАВІЧ (Аляксандр Міратворца), (26 лютага (10 сакавіка) 1818, Царскае Сяло — 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894, Лівадзійскі палац, Крым) — перадапошні імператар Расійскай Імперыі з 1 (13) сакавіка 1881 па 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894, сын імператара Аляксандра II і Марыя Аляксандраўна, пры нараджэнні Марыя-Соф'я-Фрэдэрыка Дагмар.

Першапачаткова цэсарэвічам быў старэйшы брат Аляксандра — Мікалай, таму менавіта яго адукацыі і выхаванню надавалася асаблівае значэнне. Пасля смерці Мікалая ад туберкулёзнага менінгіта падчас падарожжа ў Італію, цэсарэвічам быў аб'яўлены Аляксандр. У 1866 годзе ажаніўся з дацкай прынцэсай Марыяй Дагмар, якая была раней нявестай Мікалая.

Неўзабаве пасля вяселля Аляксандр, паводле статусу спадчынніка, стаў прылучацца да дзяржаўнай дзейнасці, удзельнічаць у паседжаннях Дзяржаўнага савета і Камітэта Міністраў. Яго першая пасада — старшыня Спецыяльнага камітэта па збору і размеркаванню дапамогі галадаючым — звязаная з голадам, насталым у 1868 у шэрагу губерніяў з прычыны неўраджая.

Пасля забойства бацькі 1 (13) сакавіка 1881 годзе ўступіў на пасаду імператара. 14 (26) сакавіка прызначыў рэгента (Уладзіміра Аляксандравіча) на той выпадак, калі і ён стане ахвярай тэрарыстаў, а сам уехаў у Гатчыну. У Гатчыне цар прабыў неадлучна два гады і каранаваўся толькі ў 1883 годзе.

У пачатку праўлення Аляксандра быў апублікаваны маніфест аб непахіснасці самадзяржаўя, які быў падрыхтаваны К.П. Пабеданосцавым і М.Н. Катковым. Ён адлюстроўваў меркаванне новага імператара Аляксандра III: узвясціў аб адыходзе ад ранейшага ліберальнага курсу і далейшых рэформ, абвясціў «веру ў сілу і ісціну самадзяржаўнай улады», якую імператар будзе «сцвярджаць і ахоўваць ад усякіх на яе намераў». Маніфест заклікаў «усіх верных падданых служыць верай і праўдай да выкаранення гнуснай крамолы, якая ганьбавала зямлю Рускую, — да сцвярджэння веры і маральнасці, — да добрага выхавання дзяцей, — да знішчэння няпраўды і крадзяжы, — да пасялення парадку і праўды ў дзеянні ўсіх устаноў». Неўзабаве пасля апублікавання маніфеста ліберальна наладжаныя міністры (Лорыс-Мелікаў, Мілюцін, Канстанцін Мікалаевіч) вымушаны былі падаць у адстаўку.

У хуткім часе было прынята таксама распараджэнне аб мерах да захавання дзяржаўнага парадку і грамадскага спакою і правядзенне вызначаных мясцовасцяў у стан узмоцненай аховы. Імператар надаваў права палітычнай паліцыі ў 10 губерніях Расійскай імперыі дзейнічаць паводле сітуацыі, не падпарадкоўваючыся адміністрацыі і судам. Улады пры ўводзінах гэтага заканадаўчага акту ў якой-небудзь мясцовасці маглі без суду высылаць непажаданых асобаў, зачыняць навучальныя ўстановы, органы друку і гандлёва-прамысловыя прадпрыемствы. Фактычна ў Расіі ўсталёўвалася надзвычайнае становішча, якое праіснавала, нягледзячы на часовы характар гэтага закона, да 1917 года.

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Аляксандра III былі наступнымі:

  • умацаванне ўплыву на Балканах;
  • пошук надзейных саюзнікаў;
  • падтрымка мірных адносін са ўсімі краінамі;
  • усталяванне межаў на поўдні Сярэдняй Азіі;
  • замацаванне Расіі на новых тэрыторыях Далёкага Усходу.

Шырока вядомы фразы Аляксандра II: У Расіі ёсць толькі два саюзніка - яе Армія і Флот! і Калі рускі імператар вудзіць рыбу, Еўропа можа пачакаць.

Знешнасцю, характарам, звычкамі і самім складам розуму Аляксандр III мала пахадзіў на свайго бацьку. Імператар адрозніваўся вялізным ростам. У юнацтве ён валодаў выключнай сілай — пальцамі хіліў манеты і ламаў падковы, з гадамі зрабіўся тучным і грувасткім. Прыдворны этыкет і цырыманіял пры Аляксандры сталі значна прасцей. Ён моцна скараціў штат міністэрства двара, паменшыў лік слугаў і ўвёў строгі нагляд за выдаткоўваннем грошай. Дарагія замежныя віна былі замененыя крымскімі і каўказскімі, а лік балаў абмежаваны чатырма ў год. Разам з тым вялізныя грошы расходваліся на набыццё прадметаў мастацтва.

Імператар горача захапляўся паляваннем і рыбалкай. Часта ўлетку царская сям'я з'яжджала ў фінскія шхеры. Тут, сярод маляўнічай паўдзікай прыроды, у лабірынтах шматлікіх астравоў і каналаў, вызваленая ад палацавага этыкету, царская сям'я адчувала сябе звычайнай і шчаслівай сям'ёй, прысвячаючы вялікую частку часу працяглым шпацырам, рыбалцы і катанню на лодках. Любімым месцам палявання імператара была Белавежская пушча. Часам імператарская сям'я замест адпачынку ў шхерах з'яжджала ў Польшчу ў Ловічэскае княства, і там займалася паляваннем.

Аляксандр памёр досыць маладым, не дажыўшы да 50 гадоў, цалкам нечакана і для блізкіх, і для падданых. У кастрычніку 1888 царскі цягнік, едучы з поўдня, пацярпел крушэнне ля станцыі Боркі, у 50 кіламетрах ад Харкава. У гэты момант царская сям'я знаходзілася ў вагоне-рэстаране. Пры крушэнні абвалілася страха вагона. Але Аляксандр неверагодным высілкам утрымаў яе на сваіх плечах і трымаў датуль, пакуль жонка і дзеці не пакінуля цягнік.

Але ў хуткім часе ў імператара пачаліся моцныя болі ў паясніцы і развілася хвароба почак. Зімой 1894 года ён прастудзіўся, і ўрачы знайшлі ў яго нефрыт. Яны настоялі на тэрміновым ад'ездзе імператара ў Крым, але было ўжо позна, і 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 у 14.15 Аляксандр II памёр. Пахаваны ў Пецярбурзе, у Петрапаўлаўскім саборы.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -