26 сакавіка
З Вікіпедыя.
26 сакавіка - 85-ы (86-ы) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1111: Войскі рускіх князёў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Манамаха разбілі полаўцаў на рацэ Салніца.
- 1807: У Расіі створаны Дваранскі полк — навучальная ўстанова для пачатковай вайсковай адукацыі дваран, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту (з 1855 — Канстанцінаўскі кадэцкі корпус, з 1894 - Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча).
- 1828: Імператар Мікалай I выдаў маніфест аб вайне з Турцыяй.
- 1944: У Мінску падчас нямецкай акупацыі ў гарадскім тэатры адбылася прэм'ера оперы "Усяслаў Чарадзей" кампазітара Міколы Шчаглова-Куліковіча на вершы Наталлі Арсенневай.
- 1944: Каля 600 савецкіх самалётаў здзейснілі самы моцны за ўсю вайну СССР з Фінляндыяй налёт на Хельсінкі.
- 1944: У Мікалаеўскім марскім парту высажаны савецкі дэсант (67 чалавек), які ўтрымліваў пазіцыі да падыходу на наступны дзень асноўных сіл Чырвонай Арміі, знішчыўшы больш за 700 немцаў (у жывых засталося 12 чалавек).
- 1944: Савецкае войска ля горада Бельцы выйшла да дзяржаўнай мяжы СССР
- 1953: Джонас Солк абвяшчае стварэнне вакцыны ад поліяміяліту.
- 1971: Бангладэш (Усходні Пакістан) абвяшчае сваю незалежнасць ад Пакістану.
- 1988: Утварэнне заснавальніцкага камітэту Беларускага Аб'яднання Студэнтаў (БАС)
- 1995: Пачынае дзейнічаць Шэнгенскае пагадненне.
- 1999: У небе над Югаславіяй збіты амерыканскі "нябачны" самалёт F-117.
- 2000: Уладзімір Пуцін абраны прэзідэнтам Расіі на першы тэрмін.
[правіць] Нарадзіліся
- 1874: Роберт Фрост, амерыканскі літаратар
- 1911: Тэнесі Уільямс, амерыканскі літаратар
- 1940: Міхаіл Касцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАНБ
- 1942: Іван Арабейка, беларускі паэт
- 1985: Кіра Найтлі, акторка
[правіць] Памерлі
- 1827: Людвіг ван Бетховен, нямецкі кампазітар
- 1932: Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі рэлігійны дзеяч, біскуп
[правіць] Святкуюць
- Дзень народзінаў Заратустры (ці Затаруштры)
- Бангладэш: Дзень незалежнасці