See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Людвіг ван Бетховен — Вікіпедыя

Людвіг ван Бетховен

З Вікіпедыя.

Увага! Змест наступнага артыкулу патрабуе ўдакладнення арфаграфіі.
Дапамажыце Вікіпедыі, выправіўшы памылкі ў гэтым артыкуле.

Людвіг ван Бетховен (ням.: Ludwig van Beethoven, 17 снежня 1770, Бон, Германія26 сакавіка 1827, Вена, Аўстрыя) — вялікі нямецкі кампазітар, дырыжор і піяніст.

[правіць] Біяграфія

Людвіг ван Бетховен нарадзіўся ў снежні 1770 г. ў горадзе Бон, які належыў кёльнскаму курфюрсту. У яго жылах, акрамя нямецкай, цякла і фламандская кроў. Бацька Бетховена быў пеўчым Бонскай капелы. Маці — кухаркай. Бацьку маленькага Людвіга, Іагану ван Бетховену (17401792) не давалі супакою лаўры Вольфганга Амадэя Моцарта, таму навучанне музыцы будучага кампазітара праводзілася часцяком даволі жорсткімі метадамі. Прымусамі і збіццём бацька прымушаў 4-летняе дзіця гадзінамі праседжваць за фартэпіяна і завучваць практыкаванні на скрыпцы. У 1782 годзе Бетховен ужо напісаў тры санаты для клавесіна, яму тады ішоў 13-ы год. У шаснаццацігадовым узросце Людвіг ужо карыстаўся шырокай вядомасцю ў Боне.

  • 1787 — першая паездка ў Вену. Сустрэча з В. А. Моцартам. Праслухаўшы гульнюНяпэўнае слова юнага Бетховена, Моцарт сказаў: «Звярніце ўвагу на яго. Ён усіх прымусіць аб сабе казаць». Раптам атрымаўшы вестку аб хваробе маці, Людвіг быў змушаны тэрмінова вярнуцца ў Бон; пасля ён вучыўся ў Вене ў Ё. Гайдна, І. Г. Альбрэхтсбергера і А. Сальеры.
  • 1789 — Людвіг стаў вольным слухачом філасофскага факультэта Бонскага ўніверсітэта [1].
  • 1792 — канчатковы пераезд у Вену. Сімпатыі да Французскай рэвалюцыі.

Да пачатку 1800-х гг. Бетховен — аўтар шматлікіх твораў, якія здзіўлялі сучаснікаў драматызмам і навізной музычнай мовы. У іх ліку: фартэпіянныя санаты № 8 («Патэтычная»), 14 («Месяцовая»), саната №21 («Аўрора»), першыя 6 струнных квартэтаў.

У 1800 была выкананая 1-я сімфонія Бетховена. Развіццё глухаты, першыя прыкметы якой з'явіліся ў 1798, прымусіла Бетховена паступова скараціць канцэртную дзейнасць, а пасля 1815 ад яе адмовіцца. Вядомы факт, аб тым, што Бетховен наўмысна адпілаваў ножкі ад свайго раяля, каб лепш адчуваць вібрацыю падлогі і так раўнаважыць недахоп слыху. У творах 18021812 цалкам выявіліся характэрныя прыкметы спелага стылю Бетховена. У апошні перыяд творчасці з'явіліся 9-я сімфонія з заключным хорам на словы оды «Да радасці» Шылера і Урачыстая меса, а таксама шэдэўры яго камернай музыкі — санаты для фартэпіяна № 28—32 і квартэты № 12—16.

Людвіг ван Бетховен
Людвіг ван Бетховен

На фармаванне светапогляду Бетховена моцна паўплывалі Вялікая французская рэвалюцыя і эпоха напалеонаўскіх войн; яго творчасць цесна звязана з сучасным яму мастацтвам, літаратурай, філасофіяй, з мастацкай спадчынай мінулага (Гамер, Плутарх, Уільям Шэкспір, Жан Жак Русо, Іаган Гётэ, Імануіл Кант, Фрыдрых Шылер). Асноўны ідэйны матыў творчасці Бетховена — тэма гераічнага змагання за волю, увасобленая з асаблівай сілай у 3, 5, 7 і 9-й сімфоніях, у оперы Фідэліо, ва ўвертуры «Эгмант», у фартэпіяннай санаце № 23 («Апасіаната») і інш. Разам з тым, Бетховен стварыў мноства твораў, якія выказваюць тонкія асабістыя перажыванні: знакамітая «Месяцовая» саната была прысвечаная графіні Джульеце Гвічардзі — першаму каханню кампазітара; 3-я сімфонія («Гераічная») была складзеная ў гонар Напалеона, каторы нёс, як бачылася Бетховену, сцяг рэспубліканства ў старую Еўропу, але пасля, з прыняццем Напалеонам тытула імператара, кампазітар з болем у сэрцы перафразаваў прысвячэнне ў «Гераічная сімфонія, складзеная ў памяць Вялікага Чалавека»; 4-я сімфонія створаная пад уражаннямі лета 1806 года, якое ён правёў у маёнтку сваіх сяброў Брунсвікаў, у венгерскім мястэчку Каромпа, дзе здабыў каханне ў асобе Тэрэзы Брунсвік; 5-я сімфонія — «сімфонія Лёсу», напісаная пад панурымі перажываннямі, звязанымі з мацнеючай глухатой, у сімфоніі можна адчуць, як Лёс стукае ў дзверы, але нязломная душа кідаецца, спрабуе выйсці з цемры і знайсці святло; спрабуючы знайсці заспакаенне ў яднанні з прыродай нараджаецца 6-я сімфонія «Пастаральная» (пастухоўская, сельская); 9-я сімфонія — вынік усяго жыцця, яго запалу, хваляванняў і радасцяў, заклік не падаць духам і ніколі не здавацца.

Бетховен пачынаў свой творчы шлях як наватар і пераўтваральнік піянізму. Ён быў не толькі вялікі кампазітар, але геніяльны выканаўца і неперасягнены імправізатар. У сваю творчасць ён унёс новыя нечаканыя змены, якія з цяжкасцю прымаліся яго сучаснікамі: гэтае значнае ўзбагачэнне стылю, пашырэнне меж піянізму. Новыя сродкі выразнасці Бетховен чэрпаў з уласных тэхнічных магчымасцяў. Бетховен адным з першых пачаў яўным чынам суправаджаць нотны тэкст падрабязнымі славеснымі рэмаркамі і дынамічнымі ўказаннямі, прастаўляць дакладны тэмп і педалізацыю.

Бетховен сканаў у Вене 26 сакавіка 1827 ад цырозу печані, ускладненага вадзянкай (з прычыны перанесенага ў 1825 гепатыту).

Паштовая марка ФРГ, прысвечаная Людвігу ван Бетховену, 1961
Паштовая марка ФРГ, прысвечаная Людвігу ван Бетховену, 1961


[правіць] Літаратура

  • Альшванг А. Людвиг ван Бетховен. Очерк жизни и творчество.
  • Антонин Згорж. Один против судьбы. — М: «Молодая гвардия», 1980 — С.270.
  • Роллан, Ромен. Жизнь Бетховена. 1903 г.
Commons


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -