Горад Варшава
З Вікіпедыя.
Горад
Варшава на Вікіскладзе
|
Варшава (польск.: Warszawa польскае вымаўленне ) — сталіца Польшчы з 1596 г.
Насельніцтва 1,701 млн жыхароў, з прыгарадамі 2,88 млн Порт на рацэ Вісла; міжнародны аэрапорт. Машынабудаванне (аўтабудаванне, электратэхнічнае і інш.), металаапрацоўка і металургія, хімічная, парфумерная, паліграфічная, лёгкая прамысловасць. Універсітэт (1818). Нацыянальны музей, археалагічны музей. «Тэатр Велкі», «Тэатр Па-польску», «Тэатр народовы» і інш. Міжнародны музычны фэст «Варшаўская восень», арганізаваны ў 1956 Тадэвушам Бердам і Казімірам Сероцкім. Метрапалітэн.
Змест |
[правіць] Гістарычны нарыс
Першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснай Варшавы адносяцца да Х ст.
Упершыню Варшава згадваецца ў 1313. З 1413 сталіца Мазавецкага княства. У 1526, пасля спынення дынастыі мазавецкіх князёў, Варшава далучана да Каралеўства Польскага. У XVI стю тут праходзілі пасяджэнні сейма, у 1573 адбыліся першыя каралеўскія выбары. З [1596]] Варшава сталіца Польшчы.
Пад час Польска-шведскай 1655-60 і Паўночнай войнаў Варшава была неаднаразова разбурана шведскімі войскамі, але хутка адбудоўвалася.
З другой паловы XVIII ст. Варшава з'яўляецца важнейшым палітычным, эканамічным, культурным і асветніцкім цэнтрам краіны.
Шматлікія помнікі Варшавы ў выніку Другой сусветнай вайны былі разбураныя, у пасляваенныя гады адбудаваныя.
[правіць] Адміністрацыйная прылада
Варшава складаецца з 18 раёнаў (гмін).
[правіць] Помнікі
Стары горад
- Крапасныя сцены, XIV-XV ст.
- Касцёл св. Яна, XIV ст.
- Барбакан, арх. Дж. Баціста, 1548
- Камяніцы, XV-XVIII ст.
Новы горад
- Фарны касцёл, XV ст.
- Каралеўскі замак, 1598-1619
- Калона Жыгімонта ІІІ на Замкавай плошчы, 1644
- Кляштары і касцёлы, XVI-XVII ст.
- Палацы, XVII-XVIII ст.
У Варшаве каля 40 музеяў.
[правіць] Прамысловасць
Горад з'яўляецца цэнтрам машынабудавання, хімічнай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш.
[правіць] Транспарт
Варшава - вузел чыгунак і аўтадарог, міжнародны аэрапорт. З 1994 дзейнічае Варшаўскі метрапалітэн.
[правіць] Адукацыя і навука
У горадзе размяшчаецца Польская АН, Нацыянальная бібліятэка. Варшаўскі універсітэт - буйнешы навучальны і навуковы цэнтр Польшчы, заснаваны ў 1816.
[правіць] Культура і мастацтва
У Варшаве дзейнічае каля 30 тэатраў, філармонія.
Штогод праводзіцца Міжнародны фестываль сучаснай музыкі "Варшаўская восень", адзін раз у пяць гадоў Міжнародны конкурс піяністаў імя Шапэна.