See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Другая сусветная вайна — Вікіпедыя

Другая сусветная вайна

З Вікіпедыя.

Ход вайны ў Еўропе (анімацыя)
Ход вайны ў Еўропе (анімацыя)
Еўропа: высадка брытанскіх салдат у Нармандыі, 6 чэрвеня 1944 года
Еўропа: высадка брытанскіх салдат у Нармандыі, 6 чэрвеня 1944 года
Пацыфіка: залпавы агонь з амерыканскага ваенна карабля USS Iowa, 1944 год
Пацыфіка: залпавы агонь з амерыканскага ваенна карабля USS Iowa, 1944 год

ДРУГАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, вайна, якая вялася краінамі Осі (Германія, Італія, Японія) і іх саюзнікамі супраць "саюзных краін" (англ. Allied countries, Allies; Вялікабрытанія, ЗША, СССР, Францыя і саюзнікі). Працягвалася 6 гадоў, 1.9.1939 – 2.9.1945. Найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва вайна, з удзелам 61 краіны (нас. 1,7 млрд. чал., больш за 80% тагач. нас. Зямлі), вялася на тэрыторыі 40 краін і ўсіх акіянаў. Чалавечыя страты больш за 50 млн. забітых.

Змест

[правіць] Агляд

Пачаткам вайны ў Еўропе стаў напад гітлераўскай Германіі 1 верасня 1939 года без папярэдняга аб'яўлення вайны на Польшчу і японскай арміі на Пёрл–Харбар 7 снежня 1941 года на Ціхім акіяне. Некаторыя даследчыкі кропкай адліку Другой сусветнай вайны ў Азіі называюць пачатак Другой япона–кітайскай вайны 7 ліпеня 1937 года. Вайна скончылася 8 мая 1945 года ў Еўропе і 2 верасня 1945 года ў Азіі падпісаннем капітуляцыі Японіі.

Ініцыятарам вайны сталі так званыя краіны Восі — Германія, Італія і Японія, якія ставілі перад сабой мэту захаплення тэрыторый суседніх краін і іх парадкаванне ўласным інтарэсам. Асноўным ваеннным супраціўнікам на пачатковым этапе канфлікту з'яўляліся Францыя, Вялікабрытанія і Рэспубліка Кітай. Савецкі Саюз з свайго боку пачаў рабіць першыя крокі да шырокасштабнай экспансіі на захад, падрыхтоўкай да якой стала падпісанне пакта паміж Сталінам і Гітлерам, больш вядомага пад назвай Пакт Молатава-Рыбентропа: у верасні 1939 года СССР нападае на ўсходнюю Польшчу, ў лістападзе 1939 года на Фінляндыю і затым ў красавіку 1940 года на краіны Прыбалтыкі (Літву, Латвію і Эстонію), а таксама Румынію (Бесарабія і Букавіна). Пасля заканчэння "зімовай вайны" у Фінляндыі ў сакавіку 1940 года, анэксіі краін Прыбалтыкі і румынскіх тэрыторый галоўныя ваенныя мэты і тэрытарыяльныя амбіцыі Савецкага Саюзу на той час былі задаволены і ваенныя дзеянні з боку СССР былі спынены. Пасля парушэння дасягнутага Гітлерам і Сталінам пагаднення з боку Германіі ў форме ўварвання, у далейшае развіццё ваенных дзеянняў ўцягваецца і Савецкі Саюз.

У Другой сусветнай вайны загінула ад 55 да 60 мільёнаў чалавек. З боку краін Восі канфлікт вызначаўся моцнай расісцкай ідэалогіяй, што выклікала неверагодную колькасць ваенных злачынстваў і жорсткае, гвалтоўнае і пераважна сістэматычнае вынішчэнне цывільнага насельніцтва. Адной з прычын значнага павелічэння колькасці ахвяр сярод цывільнага насельніцтва ў параўнанні з Першай сусветнай вайной стала акрамя таго дынамічнае развіццё ваенна–прамысловага комплексу. Развіццё ваеннай прамысловасці дазваляла шырокамасштабныя бамбардыроўкі цэлых жылых кварталаў Еўропы і Азіі, асабліва ў апошнія гады вайны.

[правіць] Перадгісторыя і мэты вайны

[правіць] Перадгісторыя

Асноўны артыкул: Перадгісторыя Другой сусветнай вайны

У 1920–ых і 1930–ых гадах на тэрырыторыі значных частак Еўропы хутка набіраў размах новы палітычны накірунак — фашызм. Пасля Маршу на Рым 1922 году ўся ўлада ў Італіі засяроджваецца ў руках дыктатара Беніта Мусаліні. У 1936 годзе Італія, якая па сваіх палітычных пазіцых усё больш збліжаеца з Германіяй, нападае на Эфіопію, у красавіку 1939 года італьянская армія захапляе Албанію.

У Германіі становіцца ўсё больш папулярным і хутка набірае незвычайную моц палітычны накірунак нацыяналсацыялізм, які ў 1933 годзе з прыходам на пасаду рэйхсканцлера Германіі Адольфа Гітлера дасягае свайга найвышэйшага развіцця. Перагляд Версальскага пагаднення — мэта яшчэ папярэдніх урадаў Германіі — належыў да асноўных пунктаў палітычнай праграмы новаўсталяванай дыктатуры. Акрамя гэтага, праграма прадугледжвала ўтварэнне так званай Вялікай германскай імперыі (Großdeutsches Reich) і пашырэнне на ўсход (Lebensraum im Osten). З адыходам Саарскіх тэрыторый пад пратэктарат Германскага Рэйху ў 1935 годзе, увядзеннем узброеных сіх у дэмілітарызаваныя Рэйнскія тэрыторыі ў 1936 годзе, далучэннем Аўстрыі і адлучэнню Судзецкіх тэрыторый ад Чэхаславакіі па Мюнхенскаму пагадненню 1938 года две першыя прыарытэтныя мэты палітыкі нацыянал-сацыялістычнай Германіі былі дасягнуты і, звыш таго, падмацаваны англійскай і французскай палітыкай прымірэння, накіраваннай на ўсталяванне і падтрымку добрасуседскіх адносін з Германіяй. Нават пасля ўводу германскай арміі ў так званую "астатнюю Чэхію" ў сакавіку 1939 года французскі і брытанскія бакі абмежаваліся толькі нязначнымі пратэстамі. Незадоўга пасля ўводу войск у Чэхію Германія патрабуе ад Літвы перадачы горада Мемель (Клайпеда) і прылягаючых тэрыторый, пад ціскам сілавых суадносін Літва вяртае Мемельскую вобласць Германіі. Славакія набывае статус самастойнай краіны, але па пагадненню аб ахове становіцца залежнай ад Германіі. Напад на Польшчу становіцца толькі пытаннем часу; паміж урадамі Польшчы, Францыі і Аб'яднанага Каралеўства падпісваюцца саюзныя пагадненні.

Нечакана ў жніўні 1939 года Германія і Савецкі Саюз падпісваюць пакт аб ненападзе, вядомы пад назвай Пакт Гітлера-Сталіна. Да пакту дадаткова прыкладаўся сакрэтны пратакол, які прадугледжваў падзел Еўропы на геаграфічна дэтальна адзначаныя, але ў астатнім не канкрэтызаваныя "сферы інтарэсаў". Сакрэтны пратакол быў скіраваны на падзел Польшчы паміж Германіяй і Савецкім Саюзам, а таксама на аднабаковыя заваяванні альбо захоп далейшых тэрыторый (між іншым краін Прыбалтыкі і Фінляндыі), акрамя гэтага частак Румыніі з боку Савецкага Саюзу.

З узмацненнем уплыву ваеннага кіраўніцтва на імператарскі ўрад у 1930-ых гадах Японія пераходзіць да экспансійнай знешняй палітыкі. Паводле новай ідэялагічнай плыні і шырока распаўсюджваемай сярод насельніцтва краіны прапаганды Японія паўставала як антызаходняя парадкавая і абарончая сіла з прызначаным ёй верхавенствам і панаваннем над усходнеазіяцкімі народамі. Павелічэнне тэмпаў росту японскай эканомікі планавалася ажыццявіць за кошт рэсурсаў рабочай сілы і карысных выкапняў сумежных краін. Асаблівую цікавасць у гэтым плане выклікаў Кітай, з яго эканамічна моцна развітым і індустрыялізаваным рэгіёнам Маньчжурыя. Рэгіён быў анектаваны яшчэ ў 1931 годзе і аб'яўлены тэрыторыяй пад пратэктаратам Маньчжоў-го. У адказ на хвалю выкліканых пераарыентацыяй знешняй палітыкі міжнародных пратэстаў у 1933 годзе Японія выйшла з Лігі Нацый, а ў 1936 годзе далучылася да Антыкамінтэрнаўскага пакту.

У 1937 годзе пачалася Другая япона-кітайская вайна. Пачатак Другой сусветнай вайны ў Еўропе Японія выкарыстала для захопу Французскага Індакітая і іншых рэгіёнаў Паўднёваўсходняй Азіі. У адказ на гэта ЗША і Аб'яднанае Каралеўства аб'явілі эмбарга і замарозілі фінансавыя сродкі Японіі. У 1940 годзе Японія падпісала Тройчы саюз з Германіяй і Італіяй. У выніку эмбарга быў спынены экспарт стратэгічна важных для Японіі энэрганосьбітаў і іншых прыродных рэсурсаў з боку еўрапейскіх саюзнікаў, у склаўшыхся ўмовах адзіную магчымасць у забеспячэнні сваіх імперыялістычных амбіцый імператарская Японія бачыла ў развязцы вайны са Злучанымі Штатамі і Вялікабрытаніяй.

[правіць] Знешнія спасылкі

Commons

Беларусь у Другой сусветнай вайне
Польская абарончая вайна 1939Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССРСавецка-фінляндская вайна 1939-1940Вялікая Айчынная вайна 1941-1945Савецка-японская вайна 1945


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -