2 верасня
З Вікіпедыя.
2 верасня - дзвесце сорак пяты (дзвесце сорак шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 490 да н.э.: Пасля бітвы пры Марафоне, дзе грэкі перамаглі персаў, Фейдзіпід пераадолеў бегучы 26 км ад Марафона да Афінаў, каб паведаміць аб перамозе.
- 44 да н.э.: Фараонка Клеапатра VII надала свайму сыну Пталемею XV палову ўлады ў Егіпце
- 44 да н.э.: Першая прамова Цыцэрона супраць Марка Антонія.
- 31 да н.э.: Бітва пры Акцыюме - Актавіян перамог флот Марка Антонія і Клеапатры.
- 1649: Войскі папы Інакенція X разбурылі італьянскі горад Кастра.
- 1666: Вялікі пажар у Лондане: каля 10 тыс. дамоў згарэлі на працягу 3 дзён.
- 1752: Злучанае Каралеўства перайшло на Грыгарыянскі каляндар.
- 1789: Заснаваны Дэпартамент каштоўнасцяў ЗША.
- 1792: Верасеньская разня падчас Французскае рэвалюцыі: мітынгуючы натоўп забівае трох каталіцкіх біскупаў і больш за дзвесце манахаў.
- 1807: Бамбаваннем Капенгагена Вялікабрытанія перадсцярагла Данію ад думкі капітуляваць Напалеону і аддаць яму, такім чынам, дацкі флот.
- 1833: Джон Шыпхард і Філа Пі Сцюарт заснавалі Абердынскі каледж.
- 1862: Аўрам Лінкольн аднаўляе Джорджа МакКлелана на пасадзе галоўнакамандуючага паўночнай арміі, пасля таго, як ягоны папярэднік Джон Поўп атрымаў паразу ў Бітве пры Сэканд Бал Ран.
- 1864: У ЗША паўночная армія ўвайшла ў Атланту, штат Джорджыя.
- 1867: Японскі імператар Міцухіта ажаніўся з Іходжа Масакай.
- 1870: Франка-Пруская вайна: у бітве пры Седане прускія войскі захапілі ў палон Напалеона III і 100 тыс. яго салдатаў.
- 1898: Бітва пры Амдурмане: Вялікабрытанія пашырае ўплыў на Судан
- 1901: Віцэ-прэзідэнт ЗША Тэадор Рузвельт сказаў: "Гаварыце мякка, трымаючы вялізную дубіну" — фраза зрабілася афарызмам.
- 1935: Моцны ўраган пайшоў на Флорыду, загінула 423 чалавекі.
- 1939: Гданьск захоплены Германіяй.
- 1945: Капітуляцыя Японіі.
- 1945: В'етнам абвясціў незалежнасць.
- 1958: Амерыканскі самалёт C-130A-II падбіты каля Ерэвана, увесь экіпаж загінуў.
- 1963: Першая тэлевізійная перадача навінаў у ЗША - CBS Evening News.
- 1967: Сіленд абвясціў незалежнасць.
- 1969: Першы аўтаматычны адказвальнік усталяваны ў Цэнтры Роквіль, што ў Нью-Йорке.
- 1970: НАСА спыніла падрыхтоўку дзвюх місіяў Apollo да Месяца (Apollo 15, Apollo 19)
- 1987: У Маскве судзяць Маціяса Руста, што прыляцеў на Чырвоную Плошчу на ўласным самалёце ў маі 1987 года.
- 1990: Прыднястроўе абвісціла сябе асобнаю Савецкай Рэспублікай, М. Гарбачоў да заявы не далучыўся.
- 1991: ЗША прызнала незалежнасць Эстоніі, Латвіі і Літвы.
- 1995: Зала славутасцяў рок-н-ролу адкрылася ў Кліўлендзе, Агайа.
- 1996: Афіцыйныя ўлады Філіпінаў падпісалі мір з Нацыянальным Вызваленчым Фронтам Мора.
- 1998: Міжнародны суд ААН па крымінальных злачынствах абвінаваціў Жан-Поля Акаесу ў генацыдзе.
- 2001: На Cartoon Network пачалі паказваць мультфільмы для дарослых.
[правіць] Нарадзіліся
- 1548: Вінчэнца Скамоцы, італьянскі архітэктар (пам. 1616)
- 1661: Георг Бёгм, нямецкі біолаг і хімік (пам. 1733)
- 1675: Уільям Сомервіль, англійскі паэт (пам. 1742)
- 1805: Астабан Ачавера, аргентынскі пісьменнік (пам. 1851)
- 1810: Уільям Сэймур Тайлер, амерыканскі педагог і гісторык
- 1830: Уільям Пі Фрайі, амерыканскі палітык
- 1838: Лілюакалані, каралева Гавайскіх абтокаў (пам. 1917)
- 1850: Альберт Сполдзінг, гулец у бейсбол і выдавец спартыўных прыладаў (пам. 1915)
- 1850: Вальдамар Войгт, нямецкі фізік (пам. 1919)
- 1853: Вільгельм Оствальд, нямецкі хімік, лаўрэят Набелеўскае прэміі (пам. 1932)
- 1854: Ханс Йегер, нарвежскі пісьменнік (пам. 1910)
- 1862: Фран'я Крэжма, харвацкі скрыпач (пам. 1881)
- 1862: Генрык Кнір, нямецкі мастак (пам. 1944)
- 1877: Фрэдэрык Содзі, англійскі хімік, лаўрэят Нобелеўскае прэміі (пам. 1956)
- 1878: Вільгельм фон Блумберг, нямецкі маршалк (пам. 1946)
- 1879: Ан Джунг-геўн, японскі забойца Іта Хірабумі (пам. 1910)
- 1884: Фрэнк Сі Лаўбах, хрысціянскі місіянер (пам. 1970)
- 1894: Езэф Роф, аўстрыйскі пісьменнік (пам. 1939)
- 1914: Том Глэйзар, амерыканскі кампазітар і спявак у напрамку фолк (пам. 2003)
- 1917: Кліўленд Эмары, амерыканскі пісьменнік (пам. 1998)
- 1917: Лаўрында Альмейда, бразільскі гітарыст (пам. 1995)
- 1923: Рэне Том, французскі матэматык (пам. 2002)
- 1924: Дэніел арап Муа, прэзідэнт Кеніі
- 1928: Хорэйс Сільвер, джазавы кампазітар і піяніст
- 1929: Хэл Ашбі, амерыканскі рэжысёр (пам. 1988)
- 1936: Андры Гроў, амерыканскі прамысловец у галіне камп'ютаровых чыпаў.
- 1938: Клэранс Фелдар, амерыканская акцёрка
- 1939: Сэм Гудн, амерыканскі спявак
- 1943: Разалінд Эшфард, амерыканская рытм-н-блюзавая спявачка
- 1944: Эл Мэцьюс, амерыканскі акцёр (пам. 2002)
- 1946: Білі Прэстан, амерыканскі музыка (пам. 2006)
- 1948: Тэры Бродша, гулец у амерыканскі футбол
- 1950: Разанна ДэСота, амерыканская акцёрка
- 1950: Ен Во, кітайскі акцёр
- 1951: Марк Харман, амерыканскі акцёр
- 1952: Джымі Конарс, амерыканскі тэнісіст
- 1953: Джон Зорн, амерыканскі музыка
- 1956: Марыё Трэмблай, гулец у хакей, трэнер
- 1960: Крысцін Хальворсан, нарвежскі палітык
- 1960: Рэкс Хадлер, гулец у бейсбол
- 1961: Карлас Вальдэрама, калумбійскі футбаліст
- 1962: Прача Пінкаеў, таіландскі рэжысёр
- 1964: Кіану Рыўс, амерыканскі акцёр
- 1965: Ленакс Льюіс, брытанскі баксёр
- 1965: Парфо Сан-Гупта, індыйскі рэжысёр
- 1966: Сальма Хаек, мексіканская акцёрка
- 1968: Сінтыя Уэтрас, амерыканская акцёрка
- 1973: Джэйсан Блэйк, амерыканскі акцёр
- 1977: Раміра Муназ, калумбійскі музыкант
- 1981: Брача ван Досбург, нідэрландская акцёрка
- 1982: Джо Бартан, англійскі футбаліст
[правіць] Памерлі
- 421: Канстанцін III, рымскі імператар
- 1031: Святы Эмерык з Венгрыі
- 1274: Мунетака, японскі шогун (нар. 1242)
- 1397: Франчэска Ландзіні, італьянскі кампазітар
- 1540: Лебна Дэнгель, эфіопскі імператар (нар. 1501)
- 1680: Пер Брахе, шведскі салдат і кіраўнік (нар. 1602)
- 1688: Роберт Вінар, мэр Лондана (нар. 1631)
- 1764: Натэньел Блісс, англійскі каралеўскі астраном (нар. 1700)
- 1790: Ёган Нікалас вон Гонтгейм, нямецкі гісторык і тэолаг (нар. 1701)
- 1800: Мацей Радзівіл, беларускі драматург, кампазітар, аўтар лібрэта аперэт (нар. 10.11.1749)
- 1814: Жан Эмануэль Жылібер, французскі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі (1775–1781), у Гродне таксама заснаваў акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у 1781–1783 прафесар медыцынскага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні. (нар. 21.6.1741)
- 1848: Якуб Зебедэўш Фалькоўскі, асветнік-дабрачынец, пачынальнік навучання глуханямых дзяцей мове жэстаў, рэктар Шчучынскай піярскай школы (нар. 24.4.1775)
- 1865: Уільям Рован Гамільтан, ірландскі матэматык (нар. 1805)
- 1910: Генры Русо, французскі мастак (нар. 1844)
- 1921: Генры Осцін Добсан, англійскі паэт (нар. 1840)
- 1934: Рус Калумба, амерыканскі музыка (нар. 1908)
- 1934: Мікола Ільяшэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік (нар. 1903)
- 1937: П'ер дэ Кубертэ, заснавальнік сучасных Алімпійкіх гульняў (нар. 1863)
- 1953: Джонатан Мэйх'ю Уэйнрайт IV, амерыканскі генерал (нар. 1883)
- 1960: Станіслаў Касьцялкоўскі, беларускі гісторык (нар. 24.10.1881)
- 1965: Ёганас Баброўскі, нямецкі пісьменнік (нар. 1917)
- 1969: Хо Шы Мін, в'етнамскі прэзідэнт (нар. 1890)
- 1973: Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменнік і мовазнаўца
- 1976: Станіслаў Грахавяк, польскі пісьменнік (нар. 1934)
- 1991: Альфонса Гарсія Раблес, мексіканскі дыпламат, лаўрэят Набелеўскае прэміі ў галіне міру
- 1998: Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, настаўнік (нар. 29.5.1933)
- 1998: Элен Драры, амерыканскі пісьменнік (нар. 1918)
- 2005: Боб Дэнвер, амерыканскі акцёр (нар. 1935)
[правіць] Святкуюць
- Прыднястроўе: Дзень незалежнасці
- Віетнам: Нацыянальны дзень