See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Горад Брэст — Вікіпедыя

Горад Брэст

З Вікіпедыя.

іншыя значэнні Брэст, значэнні »»


насельніцтва: 313,0 тыс. (2007)
часавы пояс: EEST


Брэст (па-руску: Брест) — горад абласнога падпарадкавання ў Беларусі, цэнтр Брэсцкай вобласці і Брэсцкага раёну. Брэст з'яўляецца адным з найстарэйшых гарадоў Беларусі пасля Полацка, Віцебска і Турава. Сучасны Брэст — буйны прамысловы, транспартны і культурны цэнтр краіны. Размешчаны пры ўпадзенні р. Мухавец ў р. Заходні Буг.

шырата: 52°6'N даўгата: 23°41'E

[правіць] Назва

Змест

Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» як горад Кіеўскай Русі пад назваю Бярэ́сце (або Бе́расце). Па аднаму з тлумачэнняў, назву Брэст горад атрымаў праз спецыфіку польскай мовы – польскі варыянт назвы запісваўся як Brześć, перанесены ў рускую мову (19 ст.) як Брест, потым у беларускую як Брэст. Таксама ўжывалася назва Брэст-Літоўск. У 1921 годзе горад атрымаў новую назву — Брэст-над-Бугам, якая праіснавала да 1939 года.

[правіць] Гісторыя

Першыя гістарычныя згадкі пра горад у «Аповесці мінулых гадоў» датуюцца 1019 годам. Гарадзішча старажытнага Бярэсця знаходзілася на невялічкім мысе, які ўтварыўся на месцы зліцця Мухаўца з Заходнім Бугам.

У 1390 годзе Брэст атрымаў магдэбургскае права. У 1596 годзе ў Свята-Мікалаеўскай царкве была падпісаная Берасцейская унія, па якой адбылося аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай царквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе горад увайшоў у склад Расійскай імперыі. Пасля далучэння беларускіх земляў да Расіі ўездны горад Брэст-Літоўск уваходзіў з 1799 году ў склад Літоўскай губерніі, у 1801 годзе быў далучаны да Гродненскай губерніі.

Пачынаючы з 30-х гадоў 19-га стагоддзя ў Брэсце будавалі крэпастныя пабудовы. З 9 (22) снежня 1917 году па 3 верасня 1918 году ў Брэсце праходзілі мірныя перамовы паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, у выніку чаго быў падпісаны Брэст-Літоўскі мір. У 1919 годзе Брэст захапілі палякі. 22 верасня 1939 году Брэст-над-Бугам быў перададзены Чырвонай Арміі і ўвайшоў у склад СССР пры падзеле Польшчы па пакту Молатава-Рыбентропа. 8 траўня 1965 году Брэсцкая крэпасць была ўганаравана званнем крэпасць-герой, з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

[правіць] Эканоміка

Брэст — буйны прамысловы цэнтр Беларусі. Сёння ў горадзе дзейнічае звыш 50 прадпрыемстваў прамысловасці. У Брэсце працуюць электрамеханічны і электралямпавы заводы, завод газавага абсталявання «Брэстгазаапарат», прадпрыемства «Цветатрон» па вытворчасці мікраэлектронікі, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці. У горадзе Брэсцкі рачны порт.

[правіць] Раёны і мікрараёны

Раёны: Ленінскі, Маскоўскі.

Мікрараёны: Адамкова, Бярозаўка, Вулька-Падгорская, Вычулкі, Граеўка, Дуброўка, Задворцы Новыя, Задворцы Старыя, Кіеўка, Кавалёва, Кацін Бор, Лысая Гара, Паўднёвы, Плоска, Пугачова, Рэчыца, Трышын, Усход.

[правіць] Насельніцтва

  • 2004 – 298,3 тыс.
  • 2007 – 313,0 тыс.

[правіць] Адукацыя

32 агульнаадукацыйныя школы 6 гімназій, 2 ліцэя.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы: Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна

[правіць] Транспарт

Брэст з'яўляецца адным з найважнейшых транспартных вузлоў Беларусі. У 1981 годзе ў Брэсце з'явіліся першыя тралейбусы, на сённяшні дзень колькасць тралейбусных маршрутаў горада дасягнула васьмі.

У 12 кіламетрах у паўночна-усходнім напрамку ад Брэста знаходзіцца Брэсцкі аэрапорт (міжнародны код – BQT), які быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. У 1986 годзе Брэсцкаму аэрапорту нададзены статус міжнароднага, магчымая колькасць пасажыраў складае 400 чалавек за гадзіну.

[правіць] Культура

У Брэсце дзейнічае тэатр драмы і музыкі, лялечны тэатр, кінатэатр «Беларусь», адбываецца міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» і фестываль беларускага нацыянальнага кіно. У рэпертуары Брэсцкага лялечнага тэатра сёння каля 30 дзіцячых і сямейных спектакляў.

[правіць] Спорт

У горадзе дзейнічаюць 18 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. У мікрараёне Кіеўка размешчаны стадыён «Лакаматыў». У абласным спартыўным комплексе «Брэсцкі» адбываюцца трэніроўкі і гульні футбольнага клуба Дынама Брэст.

[правіць] Інфармацыя для турыстаў

Сімвалам горада з'яўляецца мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», урачыстае адкрыццё якога адбылося 25 верасня 1971 году. Пабудова мемарыялу ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам народнага архітэктара СССР У.А.Караля.

Музеі: Археалагічны музей «Бярэсце», музей «Выратаваныя каштоўнасці», музей прыроды, музей горада Брэста, краязнаўчы музей, музей чыгуначнай тэхнікі, музей авіацыі і касманаўтыкі (у мікрараёне Ўсход).

Храмы: Свята-Сімеонаўскі кафедральны сабор — старэйшы праваслаўны храм горада, Свята-Нікалаеўская царква, Свята-Васкрасенскі собор.

[правіць] Знешнія спасылкі


Шаблон:Брэсцкі раён


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -