Брэсцкая вобласць
З Вікіпедыя.
Герб |
Сцяг |
Краіна | Беларусь |
Статут | Вобласць |
Уключае | 16 раёнаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Брэст |
Вялікія гарады | Баранавічы, Пінск |
Насельніцтва (2006) | 1,440 млн |
Плошча | 32,7 тыс. км² |
Часавы пояс | UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | BY-BR |
Код аўта. нумароў | 1 |
Афіцыйны сайт |
БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на паўднёвым захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Украінай.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Вобласць створана 4.12.1939, узбуйнена ў 1954. Падзяляецца на 16 раёнаў. На тэрыторыі вобласці 20 гарадоў, 7 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі (1983).
У 1995 колькасць насельніцтва склала 1518 тыс. чал. У вобласці налічвалася 20 гарадоў у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 9 гарадскіх пасёлкаў, 225 сельсаветаў, 2194 сельскіх населеных пунктаў.
[правіць] Прырода
Паверхня вобласці раўнінная, на поўдні пераважае нізінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны, зіма адносна мяккая і кароткая, лета доўгае і ўмерана цёплае.
Праз тэрыторыю Брэсцкай вобласці цякуць рэкі Прыпяць, Заходні Буг, а таксама іх прытокі. Створана густая сетка меліярацыйных каналаў. Найбольшае па плошчы возера Выганашчанскае.
У складзе сельскагаспадарчых зямель пераважаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы, дзярнова-падзолістыя глебы, тарфяна-балотныя глебы; асушаныя землі складаюць на поўдні каля 50%.
Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы. Галоўная лесаўтваральная парода - хвоя звычайная, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, бяроза пушыстая, дуб звычайны. Балоты, пераважна нізінага тыпу, займаюць каля 20% тэрыторыі, у значнай ступені асушаныя.
На тэрыторыі вобласці знаходзіцца нацыянальны парк Белавежская пушча (часткова).
[правіць] Насельніцтва
Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва: з 1518 тыс. чал. у 1995 г. да 1471 тыс. чал. у 2003 г. Гарадское насельніцтва складае 62,3% (2003). Найбольшыя гарады: Брэст (296,3 тыс. чал.), Баранавічы (169,0), Пінск (130,9), Кобрын.
Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы - 85,0%, рускія - 8,7%, украінцы - 3,8%, палякі - 1,8%.
[правіць] Гаспадарка
У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Брэсцкая вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай галін.
На Брэсчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца), кармавыя культуры, бульба, гародніна. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.
У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт.
Адміністрацыйны падзел Беларусі | ||
---|---|---|
|
Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці | ||
---|---|---|
|