See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Горад Ганцавічы — Вікіпедыя

Горад Ганцавічы

З Вікіпедыя.


насельніцтва: 14,1 тыс. (2006)
часавы пояс: EEST


ГА́НЦАВІЧЫ — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ганцавіцкага раёна.

На поўнач ад Ганцавічаў размешчаная РЛС «Волга».

[правіць] Гісторыя

3 адкрыццём руху па Палескай чыгунцы (1884) і будаўніцтвам станцыі Ганцавічы ў яе ваколіцах пачынаецца прамысловая распрацоўка і перапрацоўка лесу, а таксама сыравіны па вытворчасці шкла. У 1888 годзе пачынае будаўніцтва паравога лесапільнага заводе пры станцыі Ганцавічы пінскі купец Вола Веніямін ва ўрочышчы "Ельня” маёнтка Ганцавічы, якому было дазволена заарэндаваць у графа Чапскага 1/2 дзесяціны зямлі. Па маючайся інфармацыі завод размяшчаўся там, дзе цяпер у Ганцавічах знаходзіцца аўтобусная станцыя. У 1900–1902 сярэднегадавы гандлёвы абарот ад лясных аперацый і камісіянерскай дзейнасці складаў тут 40 тыс. рублёў.

З дакументаў аб зацвярджэнні плана забудовы мястэчка пры станцыі Ганцавічы (24-30.10.1902) можна скдасці ўяўленне аб тым дзе размешчаўся першапачатковы пасёлак — ва ўрочыўшчы "“Ельня"” пры станцыі Ганцавічы Палескай чыгункі Круговіцкай вобласці. Там жа маецца запіс пасёлак утварыўся ў 1898 годзе. Прычынай ўзнікнення, гаворыцца ў дакуменце, з'яўляецца пабудова завода Краеўскага і Столя продаж лесу ў маёнтку Ганцавічы і Круговічы, а таксама ў маёнтку князя Радзівіла, размешчанага паблізу станцыі Ганцавічы і ўрочышча "Ельна”.

У 1899, на тым месцы, дзе цяпер размяшчаецца хлебазавод і Дом піянераў і школьнікаў, ужо дзейнічаў шклозавод прамыславікоў В. Краеўскага і Столя, дзе выраблялася аконнае, люстэркавае і высакаякаснае бемскае шкло. Сярэднегадавы гандлёвы абарот у 1900 — 1902 гадах склаў тут 35 тысяч рублёў. У Ганцавічах адкрываюцца чатыры гуты, якія забяслечвалі шклозавод сыравінай. Толькі ў 1909 г. завод адправіў спажыўцам 45273 пуды (больш за 700 тон) вырабаў са шкла. У мястэчку працавалі таксама лесазаводы, піларамы, смалакурні і іншыя прадпрыемствы. Але асноўную частку сярод іх займалі дрэваапрацоўчыя заводы, паколькі край быў багаты запасамі высакаякаснай драўніны. На прылягаючай да станцыі тэрыторыі, паблізу ад заводаў, пачалі ўзводзіцца жылыя памяшканні для работнікаў чыгункі, лесапільнага завода, піларам, шклозавода, прадпрыемства сферы абслуговання. Такім чынам, пачало ўтварацца паселішча.


У пратаколе ад 24 кастрычніка 1902 года Будаўнічага Аддзялення Мінскага Губернскага Праўлення “Аб зацвярджэнні плана праектуемага мястэчка Ганцавічы” запісана, што Паліцэйскае Упраўленне прадаставіла "прыгавор домагаспадароў Любашаўскага сельскага таварыства ад 6 чэрвеня 1902 года, якім яны план адобрылі сведчаць, што зямля, на якой мяркуецца адкрыццё мястэчю належыцьграфу Гуцень-Чапскаму". I далей у гэтым пратакол даецца тлумачэнне: “Адкрыццё мястэчка пры станцыі Ганцавічі з-за аддаленасці гэтай мясцовасці ад гандлёвых цэнтраў для мясцовага насельніцтва неабходна, бо дае магчымасць насельніцтву Круговіцкай воласці Слуцкага павета і Хатыніцкай Пінскага павета без цяжкасці рабіць збыт саіх сельскагаспа дарчых прадуктаў, жывёлы і набываць патрэбныя ў іх гаспадарцыпрадметы лавачнага гандлю і сельскагаспадарчых прылад, а ў цяперашні час з-за адсутнасці ў раёне гэтых валасцей гандлёвага цэнтра жыхарам іх прыход зіцца еэдзіць у бпіжэйшае мя тэчка Ляхавічы, якое стаіць станцыі Ганцавічы на адлегласці 40 вёрст, а ад іншых населеных пунктаў у эначна далейшай адлегласці, што вясною і восенм вельмі цяжка з-за балоцістай глебы Круговіцкай і Хатыніцю валасцей, таму адкрыццё мя тэчка Ганцавічы з'яўляецца пажаданым, але ажыццяўлею гэтага можа быць дапушчаі толькі ў тым выпадку, калі ўладальнік прымена свой рахуні утрыманне ў праектуемым местэчку хаця б пешага ўрадніка бо без гэтага нагляд за гэтым насельніцтвам будзе вельмі складаны; па-першае, так што там адкрыецца права яўрэйскага пасялення, а затым і таму, што мясцовасць гэтая знаходзіцца на самой ускраіне павета і ўраднік, у раёне якога яна знаходзіцца, загадвае дзвюма валасцямі..." I далей: "...прымаючы пад увагу, што гэты пан быў прад'яўлены мясцоваму с лянскаму таварыству і адобраны ім, Будаўнічае Аддзяленне Губернскага Праўлення мяркуе: план праектуемага мястэча Ганцавічы зацвердзІць, аб чым і зрабіць надпіс на плане..." Для даведкі: граф Г.-Чапскі ў маёнтку Ганцавічы меў ва ўласнасці 5,3 тысячы дзесяцін зямлі (для параўнання: уладальнік маёнка Агарэвічы Свяжынскі Карл Мацвеевіч меў 17,9 тысячы дзесяцін, а Патоцкая Яніна Тамашаўна, якая валодала Хатынічамі, Малькавічамі і Раздзялавічамі, мела ва ўласнасці 50,3 тысячы дзесяцін зямлі). Уладальнікам зямлі графам Чалскім пад мястэчка разам з зямлёй пад шклозаводам адводзілася 79 дзвсяцін: пад забудову, базарную плошчу, вуліцы, агульны выган, могілкі. У паселішчы пры ст. Ганцавічы ў той час жыло 312 чалавек. у тым ліку 96 яўрэяў. Займаліся яны рознага роду работамі) на чыгунцы і на прадпрыем-ствах, гандлем дробнымі таварамі і лесаматэрыяламі, а таксама камісіянерствам па адпраўцы грузаў праз станцыю Ганцавічы. Быў у паселішчы адзін каменны і 85драўляныхбудынкаў для жылля. Статус мястэчка Ганцавічы захоўваўся па 1940 год. Аб тым,якім у гыя гады было мястзчка Ганцавічы, навакольная тэрыторыя і быт людзей, відацьз апісання I. А. Сербава ў кнізе"Паездкі па Палессю1911 і 1912 гады", дзе ён піша, што ў Ганцавічах з вялікай цяжкасцю ўдалося яму знайсці падводу. Тут усе, якія толькі ёсць коні, заняты ў гэты час або ў полі, або падвозкай матэрыялаў да мясцовых лесапілак. Нарэшце, пасля доўгіх перагавораў падрадзіўся ехаць са мной да Хатыніч мяснік Афраім і то толькі з умовай выязджаць падвечар, калі спадзе дзённая спёка. У “Даведніку па Палессю", выдадзеным у 1835 гадзе ў Брэсце краязнаўчым таварыствам, паведамляецца: “Ганцавічы — мясцовасць лясная, да апошня-га часу знаходзіўся шклозавод, цяпер не дзейнічае. Ад Ганцавіч праходзіць вузкакалейка ўДзяніскавічы і Людвікова. Ганцавічы разам з Хатынічамі ўваходзяцьу комплекс уладанняў Шывашынскіх, належачых графу Яраславу Патоцкаму. Агульная плошча 100000 га, У вялікіх лясах нярэдка можна сустрэць ласёў. Адсутнічаюць дарогі, страшэнная бездараж, глеба вельмі бедная, неўрадлівая, народ вельмі абмежаваны, асноўным сродкам існавання якога з'яўляюцца лясныя промыслы, запушчаныя ў цяперашні час. Да тыповасці насельніцтва, да яго адзення і культуры можна прыгледзецца ў Ганцавічах у базарны дзень кожны чацвер. У Ганцавічах знаходзіцца каталіцкі прыход, драўляны касцёл, пабудаваны ў 1921годзе і згарэўшы з большай часткай мястэчка ў 1934 годзе. Праваслаўнае насельніцтва распараджаецца вялікай царквой, ёсць дзве сінагогі, пошта, тэлеграф, паліцэйскі пост, урач і фельчар. Маюца гасцініцы Сачалава, Слуцкага, Ганцэвіча, Ліса і Вшэравіцкага. Цана пакоя ў суткі 1 злоты 50 грошай. Ёсць рэстаран Красінскага (абед 1 злоты), Кафе Грамбецкага. Адміністрацыйнае становішча Ганцавіч змянілася пасля вызвалення заходняй Беларусі ад буржуарнай Польшчы. !5 студзеня 1940 года утвораны Ганцавіцкі раён з цэнтрам у гар.пас. Ганцавічы. З гэтага часу гарадскі пасёлак Ганцавічы пачынае хутка развівацца і 6 снежня 1973 года атрымлівае статус горада. Колькасць яго насельніцтва ў гэты час складае 6,9 тысячы чалавек. Такім чынам, ёсць падставы лічыць, што горад Ганцавічы пачынаў забудоўвацца ад станцыі Ганцавічы, якая атрымала назву ад маёнтка і вёскі Ганцавічы. Назва маёктка і вёскі пайшла ад фальварка Ганцавічы, аб якім упамінаецца ў архіўных дакументах за 1773 год. Як з'явілася назва фальварка Ганцавічы — прадстаіць яшчэ ўстанавіць, для чаго трэба даследаваць архіў-ныя дакументы. Бясспрэчна адно, што веска Ганцавічы бярэ свой пачатак у глыбіні ХVІІ, а, магчыма, нават ХVІ стагоддзя.

[правіць] У Сеціве

Гэта толькі накід артыкула, калі ласка дапамажыце Вікіпедыі, пашырыўшы яго.


Шаблон:Ганцавіцкі раён


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -