Дзярнова-падзолістыя глебы
З Вікіпедыя.
Дзярнова-падзолістыя глебы ўтвараюцца пад травяністымі і мохава-травяністымі лясамі ў выніку падзолістага і дзярновага працэсаў глебаўтварэння, пашыраны на ўзвышаных элементах рэльефу, плоскіх вадападзелах і схілах з глыбокімі грунтовымі водамі.
Самыя пашыраныя сярод глебаў Беларусі, займаюць каля 45% сельскагаспадарчых зямель. Развіваюцца на марэнных, азёрна-ледавіковых, водна-ледавіковых, лёсападобных адкладах. Паводле механічнага складу падзяляюцца на гліністыя, сугліністыя, супясчаныя і пясчаныя. Найбольш дзярнова-падзолстых глебаў у Гродзенскай вобласці (60%), найменш - у Брэсцкай вобласці (23%).
Дзярнова-падзолістыя глебы маюць невялікую колькасць гумусу (да 3,5%), павышаную кіслотнасць. Урадлівасць павышаюць паглыбленнем ворнага гарызонту і паляпшэннем яго структуры, унясеннем арганічных і мінеральных угнаенняў, мікраэлементаў, вапнаваннем.