Гомельская вобласць
З Вікіпедыя.
Герб |
Сцяг |
Краіна | Беларусь |
Статут | Вобласць |
Уключае | 21 раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Гомель |
Вялікія гарады | Мазыр Рэчыца Жлобін Рагачоў |
Глава | А. С. Якабсан |
Старшыня Гомельскай Абласной рады дэпутатаў | В. С. Селіцкі |
Афіцыйныя мовы | беларуская, руская |
Насельніцтва (2006) | 1,476 млн чал. |
Шчыльнасць | 38 чал./км² |
Нацыянальны склад | беларусы — 84,2%, рускія — 11,0%, украінцы — 3,3%, яўрэі — 0,4%, палякі — 0,2%, іншыя — 0,9% |
Плошча | 40,4 тыс. км² |
Код ISO 3166-2 | BY-HO |
Код аўта. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на паўднёвым усходзе краіны, мяжуе з Расіяй і Украінай.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Вобласць створана 15 студзеня 1938, узбуйнена ў 1954. Падзяляецца на 21 раён.
У 1984 на тэрыторыі вобласці 17 гарадоў, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.
У 1995 колькасць насельніцтва склала 1594,2 тыс. чал. У вобласці налічвалася 17 гарадоў у т.л. 8 абласнога падпарадкавання, 18 гарадскіх пасёлкаў, 279 сельсаветаў, 2665 сельскіх населеных пунктаў.
[правіць] Прырода
Паверхня вобласці раўнінная, пераважае нізінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны.
Праз тэрыторыю Гомельскай вобласці цячэ Дняпро і яго прытокі: Прыпяць, Бярэзіна (справа), Сож (злева). Найбольшае па плошчы возера Чырвонае.
Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і пясчаныя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы, у далінах рэк распаўсюджаны поймавыя глебы.
Амаль палову тэрыторыі Гомельшчыны пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (больш за 70%) у Лельчыцкім раёне. Галоўная лесаўтваральная парода - хвоя звычайная, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты, пераважна нізінага тыпу, большай часткай асушаныя.
На тэрыторыі вобласці знаходзіцца Прыпяцкі нацыянальны парк.
[правіць] Насельніцтва
Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва: з 1594,2 тыс. чал. у 1995 г. да 1516,1 тыс. чал. у 2003 г. Гарадское насельніцтва складае 69,8% (2003). Найбольшыя гарады: Гомель (481,3 тыс. чал.), Мазыр (111,4), Жлобін, Рэчыца, Светлагорск.
Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы - 84,2%, рускія - 11,0%, украінцы - 3,3%.
[правіць] Гаспадарка
У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гомельская вобласць спецыялізуецца на здабычы нафты і каменнай солі, вытворчасці прадукцыі нафтаперапрацоўкі, чорнай металургіі, асобных галін машынабудаўнічай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці.
На Гомельшчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, бульба, гародніна. Жывёлагадоўля мае мяса-малочны кірунак.
У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт. Ажыццяўляецца суднаходства па рэках.
Большая частка тэрыторыі вобласці забруджана радыёнуклідамі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
[правіць] Знешнія спасылкі
Адміністрацыйны падзел Беларусі | ||
---|---|---|
|
Адміністрацыйны падзел Гомельскай вобласці | ||
---|---|---|
|