Бяроза павіслая
З Вікіпедыя.
БЯРОЗА ПАВІСЛАЯ, паніклая, бародаўчатая (лац. Betula pendula, B. verrucosa), лістападнае дрэва роду бяроза сямейства бярозавых.
Дрэвы вышынёй да 30 м. Ствол у ніжняй частцы рабрысты. Кара белая, з чорным рысункам. Лісце суцэльнае, зубчастае. Кветкі ў каташках, цвіце ў красавіку-маі. Плод - дробны арэх з крыльцамі.
На Беларусі бяроза павіслая з'яўляецца характэрнай лесаўтваральнай пародай. Светлалюбнае, хуткарослае дрэва. Расце пераважна на сухадолах, у маладых лясных пасадках, на ўзлесках. Распаўсюджваецца ў працэсе зарастання лугоў і палёў.
Бяроза павіслая выкарыстоўваецца для азелянення населеных пунктаў, прысаду ля дарог, у полеахоўных палосах. З драўніны вырабляюць фанеру, мэблю, цэлюлозу. Пупыршкі і маладое лісце выкарыстоўваецца ў медыцыне. Нарыхтоўваецца бярозавы сок, які ўтрымлівае да 20% цукру.