See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Віцебская вобласць — Вікіпедыя

Віцебская вобласць

З Вікіпедыя.

Віцебская вобласць
Герб
Сцяг
Краіна Беларусь
Статут Вобласць
Уключае 21 раён
Адміністрацыйны цэнтр Віцебск
Вялікія гарады Полацк
 Орша
 Лепель
 Браслаў
 Паставы
 Ліёзна
 Наваполацк
Насельніцтва (2006) 1,283 млн жыхароў
Шчыльнасць 34 чал./км²
Плошча 40,1 тыс. км²
Віцебская вобласць на карце
Код ISO 3166-2 BY-VI
Код аўта. нумароў 2
Афіцыйны сайт


ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на поўначы краіны, мяжуе з Расіяй, Латвіяй і Літвой

Змест

[правіць] Гісторыя

Віцебская вобласць створана 15 студзеня 1938, узбуйнена ў 1954 і 1960. Падзяляецца на 21 раён.

У 1984 на тэрыторыі вобласці 19 гарадоў, 24 гарадскія пасёлкі, 2 рабочыя пасёлкі.

У 1995 колькасць насельніцтва склала 1518 тыс. чал. У вобласці налічвалася 20 гарадоў у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 9 гарадскіх пасёлкаў, 225 сельсаветаў, 2194 сельскіх населеных пунктаў.

[правіць] Прырода

Для рэльефа Віцебшчыны характэрна чаргаванне узвышшаў і нізін. Клімат у вобласці умерана кантынентальны, зіма адносна працяглая і марозная, лета прахладнае і вільготнае.

Праз тэрыторыю Віцебскай вобласці цякуць рэкі Заходняя Дзвіна і Дняпро, а таксама іх прытокі. Шмат азёр, найбольшыя сярод іх па плошчы: Асвейскае, Дрывяты, Лукомскае.

У складзе сельскагаспадарчых зямель пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы (сугліністыя і супясчаныя), а таксама дзярновыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы; характэрна мазаічнасць і завалуненасць глебаў.

Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, у Полацкім і Расонскім раёнах лясістасць перавышае 50%. Галоўныя лесаўтваральныя пароды - хвоя звычайная і елка еўрапейская, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха шэрая, асіна. Балоты верхавога і нізінага тыпу, у значнай ступені асушаныя.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца нацыянальны парк Браслаўскія азёры, Бярэзінскі біясферны запаведнік (часткова).

[правіць] Насельніцтва

Для Віцебскай вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва: з 1438,8 тыс. чал. у 1995 г. да 1334,5 тыс. чал. у 2003 г. Гарадское насельніцтва складае 69,4% (2003). Найбольшыя гарады: Віцебск (342,9 тыс. чал.), Орша (122,7), Наваполацк (101,6), Полацк.

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы - 82,0%, рускія - 13,6%, украінцы - 1,5%, палякі - 1,5%.

[правіць] Гаспадарка

У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Віцебская вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі нафтаперапрацоўчай, машынабудаўнічай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай галін.

На Віцебшчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта), кармавыя культуры, важнае значэнне мае лён, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт.

герб Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці сцяг

РаёныАршанскіБешанковіцкіБраслаўскіВерхнядзвінскіВіцебскіГарадоцкіГлыбоцкіДокшыцкіДубровенскіЛепельскіЛёзненскіМіёрскіПастаўскіПолацкіРасонскіСенненскіТалачынскіУшацкіЧашніцкіШаркоўшчынскіШумілінскі •• ГарадыВіцебскЛепельНаваполацкОршаПолацк

герб Адміністрацыйны падзел Беларусі сцяг
Брэсцкая вобласцьВіцебская вобласцьГомельская вобласцьГродзенская вобласцьМагілёўская вобласцьГорад МінскМінская вобласць


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -