See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Рака Мухавец — Вікіпедыя

Рака Мухавец

З Вікіпедыя.

Мухавец у Брэсце, на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці
Мухавец у Брэсце, на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

МУ́ХАВЕЦ, Белы Мухавец — рака ў Брэсцкай вобласці, правы прыток Заходняга Буга. Даўжыня 112,6 км. Вадазбор 6600 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

[правіць] Асноўныя прытокі

Справа: Дахлоўка, Жабінка. Злева: Дняпроўска-Бугскі канал, Трасцяніца, Асіпоўка, Рыта.

[правіць] На рацэ

Гарады: Брэст (порт), Пружаны, Жабінка, Кобрын. Помнікі гісторыі: Брэсцкая крэпасць.

[правіць] Агульнае

Пачынаецца ў сутоках рэк Муха і Вец каля г. Пружаны, вусце ў межах г. Брэст. Цячэ па Прыбугскай раўніне (вярхоўе) і Брэсцкім Палессі. Уваходзіць у Дняпроўска-Бугскі водны шлях. Суднаходства ад г. Кобрын (за 64 км ад вусця) да Брэсцкага рачнога порта, ніжэй якога размешчана глухая грэбля, працягласць навігацыйнага перыяду 230—240 сутак.

Сярэднегадавы расход вады каля Брэста 34,9 м³/с, найбольшы 269 м³/с (1979), найменшы 3,4 м³/с (1971—1972). Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў сярэдзіне сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5—2,4 м, найболыпая 2—3,8 м (1951, 1958). Замярзае ў сярэдзіне снежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка.

Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шырыня яе ў сярэднім цячэнні 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. Схілы ўмерана стромкія, вышынёй 4—8 м (у ніжнім цячэнні 3—6 м), адкрытыя, месцамі разараныя або пад лесам. Пойма двухбаковая, нізкая, парэзаная старыцамі і меліярацыйнымі каналамі, месцамі забалочаная. Да в. Шэбрын Брэсцкага р-на шырыня яе 200—400 м, ніжэй 1—1,5 км; у разводдзе і пры паводках затапляецца на глыбіню 0,2—0,8 м у вярхоўі і да 1—2 м у ніжнім цячэнні.

Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні рака называецца канал Мухавец. Ад Кобрына да Брэста рака зарэгуляваная; шырыня ў межань у верхнім цячэнні 4—8 м, ніжэй упадзення Дняпроўска-Бугскага канала 20—35 м, у вусці 60—70 м. Берагі вышынёй 0,5—2 м, абрывістыя, ніжэй упадзення Рыты разбураюцца, на суднаходным участку абвалаваныя.

[правіць] У Сеціве

[правіць] Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. –Мн.: БелСЭ, 1986. –599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. –Мн.: БелЭн, 1994.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -