See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Рака Заходні Буг — Вікіпедыя

Рака Заходні Буг

З Вікіпедыя.

Заходні Буг каля Уладава
Заходні Буг каля Уладава

ЗАХОДНІ БУГ, Буг (укр.: Захiдний Буг, польск.: Bug) — рака на Украіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток Нарава. Даўжыня 772 км, у межах Беларусі 154 км. Вадазбор 39,4 тыс. км², у межах Беларусі 10,4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады на мяжы Беларусі з Украінай каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны 100 м³/с, каля г. Вышкаў (Польшча) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

[правіць] Асноўныя прытокі

Справа: Луг, Капаёўка, Мухавец, Лясная, Пульва, Нурэц, Брок. Злева: Полтва, Салокія, Букава, Гужва, Угерка, Кшна, Лівец.

[правіць] На рацэ

Гарады: Буск, Каменка-Бужская, Сасноўка, Чырвонаград, Сокаль, Усцілуг, Брэст (порт), Уладава, Цярэспаль, Дарагічын, Вышкаў.

[правіць] Агульнае

Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля в. Верхабуж Золачаўскага р-на Львоўскай вобл., упадае ў Загжынскае вадасховішча на р. Нараў (Польшча). Сярэдняе цячэнне праходзіць па Брэсцкім Палессі і Прыбугскай раўніне. Суднаходства ў ніжнім цячэнкі. Заходні Буг праз р. Мухавец, Дняпроўска-Бугскі канал і раку Піну злучаны з ракой Прыпяццю, а праз р. Нараў, яго прыток р. Бебжа, р. Нета і Аўгустоўскі канал — з р. Чорнай Ганчай, прытокам Нёмана).

У сярэднім цячэнні Заходні Буг з'яўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларуссю. З 1 мая 2004 з'яўляецца ўсходняй мяжой Еўрапейскага Саюза. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі—Кукурыкі, Брэст—Цярэспаль, Дамачава—Славатычы, Тамашоўка—Уладава; на мяжы Украіны і Польшчы: Любамль—Хэлм, Усцілуг—Хрэбешаў.

Веснавое разводдзе (працягласць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найбольшы ўзровень разводдзя ад 3 м да 6 м. Летам і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставання снегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы снежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка.

Даліна ракі шырынёй 3—4 км. Пойма нізкая, шырокая, часта зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Шырыня ракі 50—75 м, на асобных участках 200—300 м.

[правіць] Галерэя

[правіць] Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. –Мн.: БелСЭ, 1986. –599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. –Мн.: БелЭн, 1994.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. –Мн., 2005. –135с.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -