1 мая
З Вікіпедыя.
1 мая (1 траўня) - сто дваццаць першы (сто дваццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 305: Рымскі імператар Дыяклеціян (~245–316) добраахвотна адмовіўся ад улады і астатак жыцця правёў у салонскім палацы (сучасн. Спліт).
- 1576: Стэфан Баторый каранаваны ў Кракаве, пазней каранаваны і на вялікія князі літоўскія.
- 1707: Англія і Шатландыя злучыліся ў Вялікабрытанію.
- 1832: Расійскі імператар Нікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі універсітэт.
- 1840: У Вялікабрытаніі з'явіліся першыя ў свеце паштовыя маркі, чорная аднапенсавая і сіняя двухпенсавая з профілем каралевы Вікторыі. Аўтарам ідэі выкарыстання марак для аплаты паштовых адпраўленняў быў Роўлэнд Хіл.
- 1851: У Лондане адкрылася першая Сусветная выстава, якая праходзіла ў адмыслова для яе пабудаваным павільёне - Крыштальным палацы.
- 1945: Над Рэйхстагам вывешан Чырвона Сцяг Перамогі
- 1948: У Кобрыне адкрыўся ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
- 1978: Адкрыты Гродзенскі дзяржаўны універсітэт.
- 2004: Да Еўрапейскага Саюза далучылася 10 дзяржаў: Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія.
[правіць] Нарадзіліся
- 1831: Альберт Анкер, швейцарскі мастак
- 1852: Сант'яга Рамон-і-Кахаль, іспанскі навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне 1906 году
- 1894: Іван Ермачэнка, генеральны консул БНР на Балканах (пам. 25.2.1970)
- 1906: Аляксандра Бергман, дзеячка КПЗБ, гісторык, публіцыст
- 1915: Іван Любачка, беларускі гісторык (пам. 20.7.1977)
- 1931: Алег Лойка, беларускі паэт, крытык і перакладнік
- 1942: Міхаіл Басалыга, беларускі графік
- 1969: Хаўер Бардэм, іспанскі кінаактор
- 1981: Аляксандр Глеб, беларускі футбаліст, лепшы футбаліст года Беларусі (2002, 2003, 2005, 2006, 2007)
- 1982: Томі Рабрэда, іспанскі тэнісіст
[правіць] Памерлі
- 1572: Пій V, папа рымскі (1566-1572) (нар. 17.1.1504)
- 1873: Давід Лівінгстон, брытанскі даследчык Афрыкі (нар. 19.3.1813)
- 1986: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (нар. 15.12.1921)
[правіць] Святкуюць
- Беларусь: Свята працы.
- Гавайскія астравы: Дзень Леі — свята гавайскіх танцаў.
- ЗША: Дзень лаяльнасці, Дзень аховы здароўя дзяцей.
- Казахстан: Дзень адзінства народаў рэспублікі.
- Канада, Саскачаван: Дзень сусліка.
- Літва: Дзень Маці.
- Маршалавы астравы, Дзень Незалежнасці, Дзень Канстытуцыі.
- Паўднёвая Карэя: Дзень нараджэння Буды.
- Расія: Свята Вясны і Працы.
- Францыя: Дзень ландышу.