Рака Нараў
З Вікіпедыя.
НАРАЎ — рака ў Пружанскім, Свіслацкім раёнах Беларусі і Польшчы, правы прыток Віслы, да 1962 быў правым прытокам Заходняга Буга. Даўжыня 497 км, у межах Беларусі 44 км. Вадазбор 74,8 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў межах Беларусі (з прытокамі, якія ўпадаюць на тэрыторыі Польшчы) 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні ў межах Беларусі 0,3 ‰.
[правіць] Асноўныя прытокі
Справа: Рудаўка, Калонка, Бебжа, Шса, Амулёў, Вкра. Злева: Тушамлянка, Нараўка.
[правіць] Агульнае
Пачынаецца з вярхоўя Скаронава канала за 6 км на паўночны ўсход ад в. Клепачы Пружанскага раённа, вусце на тэрыторыі Польшчы. У Беларусі цячэ па Прыбугскай раўніне праз Белавежскую пушчу. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Шырыня ракі ў межань 8—10 м.
Даліна ў межах Беларусі амаль на ўсім працягу невыразная. Каналізавана 13 км рэчышча ад вытоку да вусця канала Матылёў Роў; на астатнім працягу яно звілістае, месцамі выраўнаванае.
[правіць] Крыніцы
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. –Мн.: БелСЭ, 1986. –599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. –Мн.: БелЭн, 1994.