See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Гісторыя — Вікіпедыя

Гісторыя

З Вікіпедыя.

ГІСТОРЫЯ, гістарычная навука [грэч. historìa апавяданне пра пазнанае, вывучанае], навука, якая даследуе канкрэтны ход развіцця грамадства і яго заканамернасці. З'яўляе патрэбу грамадства ў самасвядомасці, у разуменні сучаснага і перспектыў будучага развіцця. Мае тэарэтычную і метадалагічную аснову.

Назапашванне гістарычных ведаў пачалося ў глыбокай старажытнасці, вялося ў вусных пераказах. Найдаўнейшыя пісьмовыя помнікі з аглядам гістарычных падзей вядомыя ў дзяржавах Старажытнага Усходу (канец 4 – пач. 3-га тысячагоддзя да н. э.). Першыя элементы навуковага даследавання, як крытыка крыніц, рацыяналістычнае тлумачэнне гістарычных з'яваў, перыядызацыя гісторыі, з'явіліся ў працах гісторыкаў-гуманістаў (15 – 16 ст.). Разуменне неабходнасці параўнальнага вывучэння гісторыі народаў на аснове погляду на гісторыю грамадства як на працэс заканамернага развіцця, з'явілася пасля ідэйных зрухаў, звязаных з буржуазнымі рэвалюцыямі ў Англіі і Францыі (17 – 18 ст.). У асноўным станаўленне гістарычнай навукі завершылася ў 1-й пал. 19 ст.

У Беларусі гістарычная літаратура з'явілася ў 14 – 16 ст.

Змест

[правіць] Структура

У гістарычную галіну ведаў уваходзяць асобныя раздзелы, дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і спецыяльныя гістарычныя навукі.

[правіць] Раздзелы

Дзеля зручнасці вывучэння гісторыі чалавецтва ў цэлым яна падзяляецца на часткі, на аснове ўліку аб'ектыўнага ходу развіцця грамадства. Даследаванне вядзецца па фармацыях і эпохах (гісторыя першабытнага грамадства, старажытная (антычная), сярэднявечная, новая, навейшая), па прасторава-геаграфічным прынцыпе, калі вылучаюцца рэгіянальныя гісторыі (гісторыя Еўропы, Блізкага і Сярэдняга Усходу) або гісторыі асобных краін і народаў, па комплексных праблемах, калі даследуюцца з'явы, уласцівыя групам краін і народаў (гісторыя Адраджэння, Рэфармацыі). Таксама вывучаюцца асобныя бакі і з'явы ў гісторыі чалавецтва (эканамічная гісторыя, палітычная гісторыя, ваенная гісторыя, гісторыя мастацтва і пад.).

[правіць] Спецыяльныя навукі

Самастойнае месца ў гістарычнай галіне ведаў займаюць яе арганічныя часткі — спецыяльныя гістарычныя навукі:

[правіць] Дапаможныя дысцыпліны

Таксама да гістарычнай навукі адносяцца дапаможныя (або спецыяльныя) гістарычныя дысцыпліны:

і інш.

Гл.таксама: Гістарыяграфія.

[правіць] Крыніцы

  • Шнеерсон Л. М. Гісторыя // БелСЭ. Т.3. с. 497 – 499.
На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -