See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Гістарыяграфія — Вікіпедыя

Гістарыяграфія

З Вікіпедыя.

Гістарыягра́фія (ад грэч. словаў, што азнач. "апавяданне аб мінулым" і "пішу", літар. "апісанне чагосьці", "пісьмовае апавяданне аб мінулым"): навуковая дысцыпліна, якая вывучае працэс назапашвання ведаў аб развіцці чалавечага грамадства (гістарычных ведаў) і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды (погляды розных сацыяльных груп) на гістарычныя з’явы, разглядае працэс паходжання і развіцця метадаў гістарычнага даследавання. Іначай: гісторыя гістарычнай навукі.

Таксама: сукупнасць даследванняў, прысвечаных гісторыі асобных народаў ці дзяржаў, пэўнай тэмы ці гістарычнай эпохі (напр., гістарыяграфія Другой сусветнай вайны або сярэдніх вякоў) або сукупнасць прац, якія маюць унутранае адзінства у сацыяльных, тэарэтыка-метадалагічных ці нацыянальных адносінах (напр., французская гістарыяграфія, марксісцкая гістарыяграфія). Сучаснае вызначэнне гістарыяграфіі існуе з пачатку 20 ст., а раней гістарыяграфіяй і гістарыёграфамі называлі гістарычную навуку і гісторыкаў наогул. Так, у дарэвалюцыйнай Расіі існавала званне прыдворнага гістарыёграфа, якое прысвойвалася вядомым навукоўцам і пісьменнікам (такім, як Г. Ф. Мілер, М. М. Шчарбатаў, М. М. Карамзін).Падобную пасаду займаў нямецкі гісторык Л. Ранке.

Гістарыяграфія ўключае два асноўныя кірункі: 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).

Выдзяляюцца пяць асноўных крытэрыяў вызначэння гістарыяграфіі як самастойнай гістарычнай дысцыпліны: 1) значныя дасягненні ў галіне тэорыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў; 2) фармаванне цэнтраў па распрацоўцы гістарычных праблемаў; 3) падрыхтоўка кадраў гісторыкаў, якія прафесійна займаюцца мінулым сваёй навукі; 4) стварэнне навуковых даследаванняў, якія асвятляюць працэс развіцця гістарычнай навукі; 5) фармаванне асаблівай навуковай лексікі.

[правіць] Крыніцы

  • Марчанка І. Я. Гістарыяграфія // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.3. Веды — Графік / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1971. — 608 с.: іл., карты. С.496,497.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -