See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Геаграфія Харватыі — Вікіпедыя

Геаграфія Харватыі

З Вікіпедыя.

Выява:Изображение:Хорватия-АТД.png
Адміністрацыйнае дзяленне Харватыі

Харватыя — дзяржава ў паўднёваўсходняй Еўропе, на Балканскім паўвостраве. Плошча — 56 542 км2, плошча воднай акваторыі — 33 200 км2. Насельніцтва — 4 495 904 чалавека (2005 год)

Змест

[правіць] Агульныя звесткі

Тапаграфічная карта Харватыі
Тапаграфічная карта Харватыі

Сталіца і найбуйны горад — Заграб (779 тысяч жыхароў). Вышэйшая кропка краіны — г. Дынара, цэнтральны пік Дынарскага сугор'я (1 830 метраў).

Краіна складаецца з двух частак кантынентальнай, размешчанай, галоўным яынам, у басейне ракі Савы; і адрыятычнай, выцягнутай вузкай паласой па ўзбярэжжы Адрыятычнага мора. Характэрнай асаблівасцю адрыятычнага ўзбярэжжа з'яўляецца незвычайна вялікі лік астравоў, звычайна выцягнутых раўналежна берагу з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Адрыятычнае ўзбярэжжа Харватыі ўтварылася пры структурна-дэнудацыоным раздзяленні ў выніку апускання заходняй часткі Балканскага паўвострава і частковага затаплення морам берагавых хрыбтоў Дынарскага сугор'я. Шматлікія астравы, звілістыя залівы і пралівы ў спалучэнні са Міжземнаморскай расліннасцю надаюць узбярэжжу незвычайна маляўнічы выгляд. 1185 Далматынскіх астравоў займаюць плошчу каля 2500 км², з іх населеныя каля 60. Самыя вялікія — Црэс і Крк займаюць плошчу больш 405 км2, самыя маленькія — малюсенькія скалы пасярод мора. На астравах размешчаныя тры з васьмі нацыянальных паркаў Харватыі — Брыуны, Карнаты і Млет. Працягласць марскога берага – 5 835 кіламетраў; з іх 1 777 кіламетраў – даўжыня кантынентальнага ўзбярэжжа, 4 058 кіламетраў – даўжыня берагавой лініі астравоў.

[правіць] Межы

Выгляд з космасу
Выгляд з космасу

На поўначы Харватыя мяжуе са Славеніяй (670 км), на паўночным усходзе з Венгрыяй (329 км), на ўсходзе з Сербіяй (241 км), на поўдні з Босніяй і Герцагавінай (932 кіламетру) і Чарнагорыяй (25 км). У паўднёвай частцы адрыятычнага ўзбярэжжа да мора выходзіць вузкі 10-кіламетровы ўчастак Босніі і Герцагавіны, на якім размешчаны горад Неум. З-за гэтага паўднёвая частка Харватыі, цэнтрам якой з'яўляецца горад Дуброўнік, адрэзаная па сушы ад астатняй часткі краіны.

[правіць] Клімат

Кліматычныя ўмовы розных рэгіёнаў краіны вельмі разнастайныя. У паўночна заходняй і ўсходняй Харватыі клімат — умерана-кантынентальны і кантынентальны. Узімку маразы слабыя, але часам ідзе снег, вясна і восень працяглыя і дажджлівыя, лета цёплае, часамі засушлівае. У горных раёнах клімат характэрны для сярэднегор'я — халодныя і снежныя зімы, цёплае лета. На ўзбярэжжа і астравах клімат міжземнаморскі — дажджлівая і бясснежная зіма, доўгае і цёплае лета, мяккія вясна і восень. Турыстычны сезон на ўзбярэжжа доўжыцца з сярэдзіны мая па сярэдзіну кастрычніка.

[правіць] Гл. таксама

  • Гарады Харватыі
  • Спіс астравоў Харватыі
  • Далматыя


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -