Папы рымскія
З Вікіпедыя.
Па́па ры́мскі — галава каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан.
Тытул папа (ад лац.: papa ад грэч.: páppas — бацька) спачатку выкарыстоўваўся некалькімі хрысціянскімі Цэрквамі для азначэння сваіх вышэйшых духоўных асоб. Зараз амаль выключна выкарыстоўваецца для азначэння вышэйшай духоўнай асобы каталіцкай Царквы. Афіцыйна вышэйшая духоўная асоба каталіцкай Царквы завецца папам пачынаючы з пантыфікату Сірыцыя (384).
Папа рымскі абіраецца пажыццёва канклавам кардыналаў. З 1389 году кандыдат таксама павінен быць кардыналам. Царкоўная традыцыя разглядае папу як пераемніка святога Пятра. Папа збірае Саборы і зацвярджае іх рашэнні, надае годнасці кардыналам і епіскапам, яму падпарадкоўваюцца генералы манаскіх ордэнаў. Папа з'яўляецца абсалютным манархам дзяржавы Ватыкан, дзе знаходзіцца ягоная рэзідэнцыя.
Афіцыйнага спісу папаў рымскіх не існуе, але штогадовае ватыканскае выданне Annuario Pontificio змяшчае спісы, якія лічацца самымі аўтарытэтнымі. Згодна з імі налічваюць 265 папаў 2008. Да 1960 у спісе Annuario Pontificio месцілася 266 асобы, але ў выданні 1961 са спісу быў выключаны Стэфан абраны ў 752, які да гэтага зваўся як Стэфан II. Некаторыя спісы змяшчаюць Стэфана нягледзячы на апошнія змены, верагодна таму, што заснаваны на Каталіцкай Энцыклапэдыі 1913 г. выдання.
Агулам у крыніцах узгадваецца 307 папаў, з іх 3 - няпэўна. З астатніх 304 папаў і 39 антыпапаў — 32 у Рыме, 2 у Пізе і 5 у Авіньёне. З 265 папаў — 258 у Рыме і 7 у Авіньёне.
Часцей за ўсё папамі абіралася імя Ян (26 разоў да XXIII), нумары VII і XXIII выкарыстоўваліся па два разы для сапраўдных папаў і антыпапаў, XVI – быў толькі ў антыпапы, XX – Яна з такім нумарам не было. Акрамя гэтага, імя Ян двойчы выкарыстоўвалася ў падвоеным імені – Ян Павел. Іншыя ўжытковыя імёны папаў — Бенедыкт (18 разоў да XVI), Рыгор (18 разоў да XVI), Клімент (17 разоў да XIV).
Храналагічны спіс папаў рымскіх паводле часу іх пантыфікатаў.
[правіць] Рымскія біпкупы да пачатку ўзвышэння Папства
- 1. Св. Пётр, апостал (33 – 64/67)
- 2. Св. Лін (64/67 – 76/78)
- 3. Св. Анаклет (Клет) (76/78 – 88/90)
- 4. Св. Клімент I (88/90 – 97/99)
- 5. Св. Эварыст (97/99 – 105/107)
- 6. Св. Аляксандр I (105/107 – 115/116)
- 7. Св. Сікст I (115/116 – 125)
- 8. Св. Тэлесфор (125 – 136)
- 9. Св. Хігін (136 – 140)
- 10. Св. Пій I (140 – 154/155)
- 11. Св. Аніцэт (154/155 – 165/166)
- 12. Св. Сотар (165/166 – 174/175)
- 13. Св. Алеўтэр (174/175 – 189)
- 14. Св. Віктар I (189 –199)
- 15. Св. Сефірын (199 – 217)
- 16. Св. Калікст I (217 – 222)
- 17. Св. Урбан (222 – 230)
- 18. Св. Панціян (21 ліпеня 230 – 28 верасня 235)
- 19. Св. Антэр (21 лістапада 235 – 3 студзеня 236)
- 20. Св. Фабіян (10 студзеня 236 – 20 студзеня 250)
- 21. Св. Карнелій (сакавік 251 – чэрвень 253)
- 22. Св. Люцый I (25 чэрвеня 253 – 5 сакавіка 254)
- 23. Св. Стафан I (12 мая 254 – 2 жніўня 257)
- 24. Св. Сікст II (30 жніўня 257 – 6 жніўня 258)
- 25. Св. Дыянісій (22 ліпеня 259 – 26 снежня 269)
- 26. Св. Фелікс I (5 студзеня 269 – 30 снежня 274)
- 27. Св. Еўціхій (4 студзеня 275 – 7 снежня 283)
- 28. Св. Кай (17 снежня 283 – 22 красавіка 296)
- 29. Св. Марселін (30 чэрвеня 296 – 25 кастрычніка 304)
- 30. Св. Марцэл I (27 мая 308 – 16 студзеня 309)
- 31. Св. Еўсебій (18 красавіка 309/310 – 17 жніўня 309/310)
- 32. Св. Мельхіяд (2 ліпеня 311 – 11 студзеня 314)
[правіць] Папы рымскія ад пачатку ўзвышэння Папства
- 33. Св. Сільвестр I (31 студзеня 314 – 31 снежня 335)
- 34. Св. Марк (18 студзеня 336 – 7 кастрычніка 336)
- 35. Св. Юлій I (6 лютага 337 – 12 красавіка 352)
- 36. Ліберый (17 мая 352 – 24 верасня 366)
- Фелікс II, антыпапа (355/358 – 22 лістапада 365)
- 37. Св. Дамас I (1 кастрычніка 366 – 11 снежня 384)
- 38. Св. Сірыцый (15 снежня 384 – 26 лістапада 399)
- 39. Св. Анастас I (27 лістапада 399 – 19 снежня 401)
- 40. Св. Інакенцій I (22 снежня 401 – 12 сакавіка 417)
- 41. Св. Зосім (18 сакавіка 417 – 26 снежня 418)
- 42. Св. Баніфацый I (29 снежня 418 – 4 верасня 422)
- 43. Св. Селестын I (10 верасня 422 – 27 ліпеня 432)
- 44. Св. Сікст III (31 ліпеня 432 – 19 жніўня 440)
- 45. Св. Леў I Вялікі (29 верасня 440 – 10 лістапада 461)
- 46. Св. Гіляр (19 лістапада 461 – 29 лютага 468)
- 47. Св. Сімпліцый (3 сакавіка 468 – 10 сакавіка 483)
- 48. Св. Фелікс II (13 сакавіка 483 – 1 сакавіка 492)
- 49. Св. Геласій I (1 сакавіка 492 – 21 лістапада 496)
- 50. Св. Анастас II (24 лістапада 496 – 19 лістапада 498)
- 51. Св. Сімах (22 лістапада 498 – 19 ліпеня 514)
- Лаўрын, антыпапа (498/501 – 505)
- 52. Св. Гармізд (20 ліпеня 514 – 6 жніўня 523)
- 53. Св. Ян I, мучанік (13 жніўня 523 – 18 мая 526)
- 54. Св. Фелікс IV (12 ліпеня 526 – 22 верасня 530)
- 55. Баніфацый II (22 верасня 530 – 17 кастрычніка 532)
- Дыяскор, антыпапа (22 верасня 530 – 14 кастрычніка 530) — магчыма сапраўдны папа рымскі, але памёр праз 22 дні пасля абрання.
- 56. Ян II (2 студзеня 533 – 8 мая 535)
- 57. Св. Агапій I (13 мая 535 – 22 красавіка 536)
- 58. Св. Сільверый (8 чэрвеня 536 – 11 чэрвеня 537)
- 59. Вігілій (29 сакавіка 537 – 7 чэрвеня 555) — з пачатку быў антыпапам пры падтрымцы візантыйскага войскаводца Велісарыя, прызнаны сапраўдным папам пасля смерці Сільверыя.
- 60. Пелагій I (16 красавіка 556 – 4 сакавіка 561)
- 61. Ян III (17 ліпеня 561 – 13 ліпеня 574)
- 62. Бенедыкт I (2 чэрвеня 575 – 30 ліпеня 579)
- 63. Пелагій II (26 лістапада 579 – 7 лютага 590)
- 64. Св. Рыгор I Вялікі (3 верасня 590 – 12 сакавіка 604)
- 65. Сабініян (13 верасня 604 – 22 лютага 606)
- 66. Баніфацый III (19 лютага 607 – 12 лістапада 607)
- 67. Св. Баніфацый IV (25 жніўня 608 – 8 мая 615)
- 68. Св. Адэадат (Дэусдэдыт) (19 кастрычніка 615 – 8 лістапада 618)
- 69. Баніфацый V (23 снежня 619 – 25 кастрычніка 625)
- 70. Ганорый I (27 кастрычніка 625 – 12 кастрычніка 638)
- 71. Севярын (28 мая 640 – 2 жніўня 640)
- 72. Ян IV (24 снежня 640 – 12 кастрычніка 642)
- 73. Тэадор I (24 лістапада 642 – 14 мая 649)
- 74. Св. Марцін I, мучанік (ліпень 649 – 17 чэрвеня 653)
- 75. Св. Яўген I (10 жніўня 654 – 2 чэрвеня 657)
- 76. Св. Віталіян (30 ліпеня 657 – 27 студзеня 672)
- 77. Адэадат II (11 красавіка 672 – 17 чэрвеня 676)
- 78. Донус (2 лістапада 676 – 11 красавіка 678)
- 79. Св. Агафа (27 чэрвеня 678 – 10 студзеня 681)
- 80. Св. Леў II (17 жніўня 682 – 3 ліпеня 683)
- 81. Св. Бенедыкт II (26 чэрвеня 684 – 8 мая 685)
- 82. Ян V (23 ліпеня 685 – 2 жніўня 686)
- 83. Конан (21 кастрычніка 686 – 21 верасня 687)
- 84. Св. Сергій I (15 снежня 687 – 8 верасня 701)
- 85. Ян VI (30 кастрычніка 701 – 11 студзеня 705)
- 86. Ян VII (1 сакавіка 705 – 18 кастрычніка 707)
- 87. Сісіній (15 студзеня 708 – 4 лютага 708)
- 88. Канстанцін I (25 сакавіка 708 – 9 красавіка 715)
[правіць] Папы рымскія ранняга Сярэднявечча
- 89. Св. Рыгор II (19 мая 715 – 11 лютага 731)
- 90. Св. Рыгор III (18 сакавіка 731 – 10 снежня 741)
- 91. Св. Захар (10 снежня 741 – 22 сакавіка 752)
- ??. Стафан (23 сакавіка – 25 сакавіка 752) — ён памёр праз 3 дні пасля абрання, у тыя часы толькі абрання было не дастаткова каб лічыцца П.р. — Стэфан не трапіў у паўафіцыйны спіс П.р. Але пазней абрання стала дастаткова каб звацца рымскім папам. З гэтых акалічнасьцяў у некаторых спісах ўсе наступныя рымскія папы на імя Стэфан маюць падвоеную нумарацыю. Зараз жа пазіцыя каталіцкай царквы — не лічыць Стэфана П.р.
- 92. Стафан II (26 сакавіка 752 – 26 красавіка 757)
- 93. Св. Павел I (29 мая 757 – 28 чэрвеня 767)
- 94. Стафан III (7 жніўня 768 – 3 лютага 772)
- Канстанцін II, антыпапа (28 красавіка 767 – 769)
- Піліп, антыпапа (768)
- 95. Адрыян I (9 лютага 772 – 25 снежня 795)
- 96. Св. Леў III (27 снежня 795 – 12 чэрвеня 816)
- 97. Стэфан IV (22 чэрвеня 816 – 24 студзеня 817)
- 98. Св. Пашал I (25 студзеня 817 – 11 лютага 824)
- 99. Яўген II (2 мая 824 – жнівень 827)
- 100. Валянцін (жнівень – верасень 827)
- 101. Рыгор IV (кастрычнік 827 – студзень 844)
- Ян, антыпапа (844)
- 102. Сергій II (студзень 844 – 27 студзеня847)
- 103. Св. Леў IV (10 красавіка 847 – 17 ліпеня 855)
- 104. Бенедыкт III (29 верасня 855 – 17 красавіка 858)
- 105. Св. Мікалай I Вялікі (24 красавіка 858 – 13 лістапада 867)
- 106. Адрыян II (14 снежня 867 – 14 снежня 872)
- 107. Ян VIII (14 снежня 872 – 16 снежня 882)
- 108. Марын I (16 снежня 882 – 15 мая 884)
- 109. Св. Адрыян III (17 мая 884 – 15 верасня 885)
- 110. Стафан V (верасень 885 – 14 верасня 891)
- 111. Фармоз (6 кастрычніка 891 – 4 красавіка 896)
- 112. Баніфацый VI (красавік 896)
- 113. Стафан VI (май 896 – жнівень 897)
- 114. Раман (жнівень 897 – лістапад 897)
- 115. Тэадор II (снежань 897)
- 116. Ян IX (студзень 898 – студзень 900)
- 117. Бенедыкт IV (студзень 900 – ліпень 903)
- 118. Леў V (ліпень 903 – кастрычнік 903)
- 119. Сергій III (29 студзеня 904 – 14 красавіка 911)
- 120. Анастас III (красавік 911 – чэрвень 913)
- 121. Ланд (ліпень 913 – люты 914)
- 122. Ян X (сакавік 914 – май 928)
- 123. Леў VI (май 928 – снежань 928)
- 124. Стафан VII (снежань 928 – люты 931)
- 125. Ян XI (граф Тускулумскі) (люты 931 – снежань 935)
- 126. Леў VII (3 студзеня 936 – 13 ліпеня 939)
- 127. Стафан VIII (14 ліпеня 939 – кастрычнік 942)
- 128. Марын II (30 кастрычніка 942 – май 946)
- 129. Агапій II (10 мая 946 – снежань 955)
- 130. Ян XII (Атавіана, граф Тускулумскі) (16 снежня 955 – 4 снежня 963)
- 131. Леў VIII (6 снежня 963 – 1 сакавіка 965) — сапраўднасць яго пантыфікату залежыць ад законнасці адхілення яго папярэдніка.
- 132. Бенедыкт V (22 мая 964 – 23 снежня 964) — калі Леў VIII быў сапраўдным папай, тады Бенедыкт V — антыпапа. Некаторыя крыніцы лічаць Бенедыкта сапраўдным папай, а Льва VIII — антыпапай.
- 133. Ян XIII (1 кастрычніка 965 – 6 кастрычніка 972)
- 134. Бенедыкт VI (19 студзеня 973 – чэрвень 974)
- 135. Бенедыкт VII (граф Тускулумскі) (кастрычнік 974 – 10 ліпеня 983)
- 136. Ян XIV (П'етро ды Павіа) (10 снежня 983 – 20 жніўня 984)
- 137. Ян XV (жнівень 985 – сакавік 996)
- 138. Рыгор V (Бруна, герцаг Карантыйскі) (3 мая 996 – 18 лютага 999)
- 139. Сільвестр II (Герберт д'Арылак) (2 красавіка 999 – 12 мая 1003)
- 140. Ян XVII (Сэка) (чэрвень 1003 – снежань 1003)
- 141. Ян XVIII (Фазана) (студзень 1004 – ліпень 1009)
- 142. Сергій IV (П'етра Бука Порца) (31 ліпеня 1009 – 12 мая 1012)
- 143. Бенедыкт VIII (Джавані, граф Тускулумскі) (18 мая 1012 – 7 красавіка 1024)
- Рыгор VI, антыпапа (1012)
- 144. Ян XIX (граф Тускулумскі) (красавік 1024 – 6 лістапада 1032)
- 145. Бенедыкт IX (у першы раз) (Тэафілакт, граф Тускулумскій) (1032 – 1044)
- 146. Сільвестр III (Джавані) (20 студзеня 1045 – 10 сакавіка 1045)
- 147. Бенедыкт IX (у другі раз) (10 сакавіка 1045 – 1 мая 1045)
- 148. Рыгор VI (Джавані Грацыана) (5 мая 1045 – 20 снежня 1046)
- 149. Клімент II (граф Шыдгер, Морслебен і Горнбург) (25 снежня 1046 – 9 кастрычніка 1047)
- 150. Бенедыкт IX (у трэці раз) (8 лістапада 1047 – 17 ліпеня 1048) калі трохразовае адхіленне Бенедыкта IX была па-за законным, тады Сільвестра III, Рыгора VI і Клімента II трэба лічыць антыпапамі.
- 151. Дамас II (Попо фон Брыксэн) (17 ліпеня 1048 – 9 жніўня 1048)
- 152. Св. Леў IX (Бруна, граф Эгісхэйм-Дагсбург) (12 лютага 1049 – 19 красавіка 1054)
- 153. Віктар II (Гэбгард, граф Доленштэйн-Гіршбэрг) (16 красавіка 1055 – 28 ліпеня 1057)
- 154. Стафан IX (Фрыдрых, герцог Латарынгскі) (2 жніўня 1057 – 29 сакавіка 1058)
- Бенедыкт Х, антыпапа (Джавані, граф Тускулумскі) (5 красавіка 1058 – 24 лістапада 1058)
[правіць] Папы рымскія часу ўзвышэння Папства
- 155. Мікалай II (Жэрар дэ Шэўрон) (6 снежня 1058 – 27 ліпеня 1061)
- 156. Аляксандр II (Ансэльма да Баджо) (1 кастрычніка 1061 – 21 красавіка 1073)
- Ганорый II, антыпапа (П'етра Кадала) (28 кастрычніка 1061 – 1072)
- 157. Св. Рыгор VII (Гільдэбранд) (22 красавіка 1073 – 25 мая 1085)
- Клімент III, антыпапа (Вібэрта ды Парма) (25 чэрвеня 1080/24 сакавіка 1084 – 8 верасня 1100)
- 158. Бсл. Віктар III (Дэзыдэрый Эпіфані) (24 мая 1086 – 16 верасня 1087)
- 159. Бсл. Урбан II (Эд дэ Шаціён) (12 сакавіка 1088 – 29 ліпеня 1099)
- 160. Пасхалій II (Раньера ды Б'еда) (13 жніўня 1099 – 21 студзеня 1118)
- 161. Геласій II (Джавані Каэтані) (24 студзеня 1118 – 28 студзеня 1119)
- Рыгор VIII, антыпапа (Марыс Бурдэн дэ Брага) (8 сакавіка 1118 – 1121)
- 162. Калікст II (Гі з Бургундыі) (2 лютага 1119 – 13 снежня 1124)
- 163. Ганорый II (Ламбэрта дэ Ф'ян'яна) (15 снежня 1124 – 13 лютага 1130)
- 164. Інакенцій II (Грыгорыа Папарэскі) (14 лютага 1130 – 24 верасня 1143)
- 165. Селестын II (Гвіда з Чыта ды Кастэла) (26 верасня 1143 – 8 сакавіка 1144)
- 166. Люцый II (Джэрарда Качанемічы) (12 сакавіка 1144 –15 лютага 1145)
- 167. Бсл. Яўген III (Бэрнарда Паганэлі) (15 лютага 1145 – 8 ліпеня 1154)
- 168. Анастас IV (Карада) (12 ліпеня 1153 – 3 снежня 1154)
- 169. Адрыян IV (4 снежня 1154 – 1 верасня 1159)
- 170. Аляксандр III (Раланда Бандынелі) (7 верасня 1159 – 30 жніўня 1181)
- Віктар V, антыпапа (Атавіана дэ Мантычэла) (7 верасня 1159 – 20 красавіка 1164)
- Пашал III, антыпапа (Гвіда да Крэма) (22 красавіка 1164 – 20 верасня 1168)
- Калікст III, антыпапа (Джавані дэ Струмі) (верасень 1168 – 29 жніўня 1178)
- Інакенцій III, антыпапа (Ландо) (29 верасня 1179 – 1180)
- 171. Люцый III (Убальда Алючыньёлі) (1 верасня 1181 – 25 лістапада 1185)
- 172. Урбан III (Убэрта Крывэлі) (25 лістапада 1185 – 20 кастрычніка 1187)
- 173. Рыгор VIII (Альберта дэ Мора) (21 кастрычніка – 17 снежня 1187)
- 174. Клімент III (Паола Скалары) (19 снежня 1187 – 20 сакавіка 1191)
- 175. Селестын III (Джачынта Бабонэ) (30 сакавіка 1195 – 8 студзеня 1198)
[правіць] Папы рымскія часу найбольшага ўзвышэння Папства
- 176. Інакенцій III (Латарыо, граф Сэньі) (8 студзеня 1198 – 16 ліпеня 1216)
- 177. Ганорый III (Чэнчыо Савэлі) (18 ліпеня 1216 – 18 сакавіка 1227)
- 178. Рыгор IX (Угаліна, граф Сэньі) (19 сакавіка 1227 – 22 жніўня 1241)
- 179. Селестын IV (Джафрэда Кастыльёнэ) (25 кастрычніка – 10 лістапада 1241)
- 180. Інакенцій IV (Сінібальдо Фіескі) (25 чэрвеня 1243 – 7 снежня 1254)
- 181. Аляксандр IV (Рынальда, граф Сэньі) (12 снежня 1254 – 25 мая 1261)
- 182. Урбан IV (Жак Панталеон) (29 жніўня 1261 – 2 кастрычніка 1264)
- 183. Клімент IV (Гі Фулькуа Ле Гро) (5 лютага 1265 – 29 лістапада 1268)
- 184. Св. Рыгор Х (Тэбальда Вісконці) (1 верасня 1271 – 10 студзеня 1276)
- 185. Інакенцій V (П'етра ды Тарантасіа) (21 студзеня 1276 – 22 чэрвеня 1276)
- 186. Адрыян V (Атабона Фіескі) (11 ліпеня 1276 – 18 жніўня 1276)
- 187. Ян XXI (П'етра Юлійані Гішпанскі) (8 верасня 1276 – 20 мая 1277) — ніхто з пап не меў імя Ян XX, П'етра Юлійані Гішпанскі ў 1276 мусіў звацца Янам XX, але ўзяў сабе імя Ян XXI.
- 188. Мікалай III (Джавані Гаэтана Арсіні) (25 лістапада 1277 – 22 жніўня 1280)
- 189. Марцін IV (Сымон дэ Брыён) (22 студзеня 1281 – 28 сакавіка 1285) — Сымон дэ Брыён, абраны ў 1281, мае імя Марцін IV таму што Марын I і Марын II памылкова лічыліся адпаведна Марцінам II і Марцінам III.
- 190. Ганорый IV (Джакама Савэлі) (2 красавіка 1285 – 3 красавіка 1287)
- 191. Мікалай IV (Джыролама Машы) (22 лютага 1288 – 4 красавіка 1292)
- 192. Св. Селестын V (П'етра дэль Муронэ) (5 ліпеня 1294 – 13 снежня 1294) — апошні папа рымскі выракшыйся пасады.
- 193. Баніфацый VIII (Бэнедэта Каэтані) (24 снежня 1294 – 11 кастрычніка 1303)
- 194. Бенедыкт XI (Нікола Бакасіні) (22 кастрычніка 1303 – 7 ліпеня 1304)
[правіць] Папы рымскія ад Авіньёна да Канстанцкага сабору
- 195. Клімент V (Бэртран дэ Го) (5 чэрвеня 1305 – 20 красавіка 1314)
- 196. Ян XXII (Жак Дзюэз) (7 жніўня 1316 – 4 снежня 1334)
- 197. Бенедыкт XII (Жак Фурнье) (20 снежня 1334 – 25 красавіка 1342)
- 198. Клімент VI (П'ер Рожэ) (7 мая 1342 – 6 снежня 1352)
- 199. Інакенцій VI (Эцьен Абэр) (18 снежня 1352 – 12 верасня 1362)
- 200. Урбан V (Гільём дэ Грымор) (28 верасня 1362 – 19 снежня 1370)
- 201. Рыгор XI (П'ер Рожэ дэ Бафор) (30 снежня 1370 – 27 сакавіка 1378)
- 202. Урбан VI (Барталамэа Прыньяна) (8 красавіка 1378 – 15 кастрычніка 1389)
- Клімент VII, антыпапа (Рабэрт, граф Жэнеўскі) (20 верасня 1378 – 16 верасня 1394)
- 203. Баніфацый IX (П'етра Тамачэлі) (2 лістапада 1389 – 1 кастрычніка 1404)
- Бенедыкт XIII, антыпапа (Педра дэ Луна) (28 верасня 1394 – 26 ліпеня 1417).
- 204. Інакенцій VII (Казімо Мільараці) (17 кастрычніка 1404 – 6 лістапада 1406)
- 205. Рыгор XII (Анджэла Карэр) (30 лістапада 1406 – 4 ліпеня 1415)
- Аляксандр V, антыпапа (Пётр Філарга) (26 чэрвеня 1409 – 3 мая 1410)
- Ян XXIII, антыпапа (Балтазар Коса) (17 мая 1410 – 29 мая 1415)
[правіць] Папы рымскія часу Адраджэння
- 206. Марцін V (Ода Калона) (11 лістапада 1417 – 20 лютага 1431)
- 207. Яўген IV (Габрыэле Кандульмэр) (3 сакавіка 1431 – 23 лютага 1447)
- Бенедыкт XV, антыпапа (Жан Кар’ер) (1433/1438 – xxxx)
- Фелікс V, антыпапа (Амадэй, герцаг Савойскі) (5 лістапада 1439 – 25 красавіка 1449)
- 208. Мікалай V (Тамаза Парэнтучэлі) (6 сакавіка 1447 – 24 сакавіка 1455)
- 209. Калікст III (Алонса дэ Борджа) (8 красавіка 1455 – 6 жніўня 1458)
- 210. Пій II (Эней Сільвій Пікаламіні) (19 жніўня 1458 – 15 жніўня 1464)
- 211. Павел II (П'етра Барбо) (30 жніўня 1464 – 26 ліпеня 1471)
- 212. Сікст IV (Франчэска дэла Равэрэ) (9 жніўня 1471 – 12 жніўня 1484)
- 213. Інакенцій VIII (Джамбатыста Чыбо) (29 жніўня 1484 – 25 ліпеня 1492)
- 214. Аляксандр VI (Борджыа дэ Радрыга) (11 жніўня 1492 – 18 жніўня 1503) — павінен быў звацца Аляксандрам V, таму што Аляксандр V, абраны Пізанскім Саборам (1409 – 1410) не лічыцца сапраўдным папам.
- 215. Пій III (Франчэска Тадэскіні-Пікаламіні) (22 верасня 1503 – 18 кастрычніка 1503)
- 216. Юлій II (Джуліана дэла Равэрэ) (31 кастрычніка 1503 – 21 лютага 1513)
- 217. Леў Х (Джавані Медычы) (11 сакавіка 1513 – 1 снежня 1521)
- 218. Адрыян VI (Адрыян Флорэнс) (9 студзеня 1522 – 14 верасня 1523)
- 219. Клімент VII (Джуліа Медычы) (19 лістапада 1523 – 25 верасня 1534)
- 220. Павел III (Алесандра Фарнэзе) (13 кастрычніка 1534 – 10 лістапада 1549)
[правіць] Папы рымскія часу Рэфармацыі і Контррэфармацыі
- 221. Юлій III (Джавані Марыя Чокі дэль Монтэ) (7 лютага 1550 – 23 сакавіка 1555)
- 222. Марцэл II (Марчэла Чэрвіні) (9 красавіка 1555 – 30 красавіка 1555)
- 223. Павел IV (Джанп'етра Карафа) (23 мая 1555 – 18 жніўня 1559)
- 224. Пій IV (Джавані Анджэла Медычы) (25 снежня 1559 – 9 снежня 1565)
- 225. Св. Пій V (Антоніа Мікеле Гісліеры) (7 студзеня 1566 – 1 мая 1572)
- 226. Рыгор XIII (Уга Бонкампаньі) (13 мая 1572 – 10 красавіка 1585)
- 227. Сікст V (Фелічэ Перэці) (24 красавіка 1585 – 27 жніўня 1590)
- 228. Урбан VII (Джамбатыста Кастанья) (15 верасня 1590 – 27 верасня 1590)
- 229. Рыгор XIV (Нікола Сфондраті) (5 снежня 1590 – 16 кастрычніка 1591)
- 230. Інакенцій IX (Джавані Антоніа Факінэці) (29 кастрычніка 1591 – 30 снежня 1591)
- 231. Клімент VIII (Іпаліта Альдабрандыні) (30 студзеня 1592 – 5 сакавіка 1605)
- 232. Леў XI (Алесандра Медычы) (1 красавіка 1605 – 27 красавіка 1605)
- 233. Павел V (Каміла Баргэзэ) (16 мая 1605 – 28 студзеня 1621)
- 234. Рыгор XV (Алесандра Людавізі) (9 лютага 1621 – 8 ліпеня 1623)
- 235. Урбан VIII (Мафэа Барбэрыні) (6 жніўня 1623 – 29 ліпеня 1644)
[правіць] Папы рымскія часу заняпаду Папства
- 236. Інакенцій Х (Джамбатыста Памфілі) (15 верасня 1644 – 7 студзеня 1655)
- 237. Аляксандр VII (Фабіа Кіджы) (7 красавіка 1655 – 22 мая 1667)
- 238. Клімент IX (Джуліа Распільёзы) (20 чэрвеня 1667 – 9 снежня 1669)
- 239. Клімент X (Эміліа Альцьеры) (29 красавіка 1670 – 22 ліпеня 1676)
- 240. Бсл. Інакенцій XI (Бэнедэта Адэскалькі) (21 верасня 1676 – 12 жніўня 1689)
- 241. Аляксандр VIII (П'етра Атабоні) (6 кастрычніка 1689 – 1 лютага 1691)
- 242. Інакенцій XII (Антоніа Піньятэлі) (12 ліпеня 1691 – 27 верасня 1700)
- 243. Клімент XI (Джавані Франчэска Альбані) (23 лістапада 1700 – 19 сакавіка 1721)
- 244. Інакенцій XIII (МікелАнджэла дэі Конці) (8 мая 1721 – 7 сакавіка 1724)
- 245. Бенедыкт XIII (П'етра Франчэска, герцаг Арсіні) (29 мая 1724 – 21 лютага 1730)
- 246. Клімент XII (Ларэнца Карсіні) (12 ліпеня 1730 – 6 лютага 1740)
- 247. Бенедыкт XIV (Праспэра Ламбертыні) (17 жніўня 1740 – 3 мая 1758)
- 248. Клімент XIII (Карла Рэцоніка) (6 ліпеня 1758 – 2 лютага 1769)
- 249. Клімент XIV (Джавані Вінчэнца Ларэнца Ганганэлі) (19 мая 1769 – 22 лістапада 1774)
- 250. Пій VI (Джавані Анджэла, граф Браскі) (15 лютага 1775 – 29 жніўня 1799)
- 251. Пій VII (Барнаба Луіджы, граф Кьярамонці) (14 сакавіка 1800 – 20 жніўня 1823)
- 252. Леў XII (Анібале, граф дэла Джэнга) (28 верасня 1823 – 10 лютага 1829)
- 253. Пій VIII (Франчэска Саверыо Кастыльёні) (31 сакавіка 1829 – 30 лістапада 1830)
- 254. Рыгор XVI (Барталамеа Альбэрта Маура Капэлары) (2 лютага 1831 – 1 чэрвеня 1846)
- 255. Бсл. Пій IX (Джавані Марыя, граф Мастаі-Ферэцы) (16 чэрвеня 1846 – 7 лютага 1878)
[правіць] Папы рымскія Новага часу
- 256. Леў XIII (Джаакіна, граф Печчы) (20 лютага 1878 – 20 ліпеня 1903)
- 257. Св. Пій Х (Джузэпэ Сарто) (4 жніўня 1903 – 20 жніўня 1914)
- 258. Бенедыкт XV (Джакама, маркіз дэла К'еза) (3 верасня 1914 – 22 студзеня 1922)
- 259. Пій XI (Акіле Раты) (6 лютага 1922 – 10 лютага 1939)
- 260. Пій XII (Еўджэніа Пачэлі) (2 сакавіка 1939 – 9 кастрычніка 1958)
- 261. Бсл. Ян XXIII (Анджэла Джузэпэ Ронкалі) (28 кастрычніка 1958 – 3 чэрвеня 1963)
- 262. Павел VI (Джавані Батыста Мантыні) (21 чэрвеня 1963 – 6 жніўня 1978)
- 263. Ян Павел I (Альбіна Лучані) (26 жніўня 1978 – 28 верасня 1978)
- 264. Ян Павел II (Караль Вайтыла) (16 кастрычніка 1978 – 2 красавіка 2005)
- 265. Бенедыкт XVI (Ёзэф Ратцынгер) (19 красавіка 2005 – па сёння)