5 ліпеня
З Вікіпедыя.
5 ліпеня - сто восемдзесят шосты (сто восемдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1439: На Фларэнційскім саборы Ісідор, мітрапаліт Кіеўскі і ўсея Русі, падпісаў Фларэнційскую царкоўную ўнію аб аб'яднанні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладаў папы рымскага.
- 1705: Расійскія войскі адбілі наступленне 10-тысячнага шведскага корпуса на Пецярбург.
- 1770: Расійскі флот пад камандаваннем А. Арлова разбіў турэцкую эскадру ў Хіоскім праліве
- 1805: Пачаліся двухтыднёвыя баі паміж расійскім атрадам (493 чал.) і персідскім войскам (20 000 чал.), у выніку якіх персідскае войска была затрымана да падыхода асноўных расійскіх сіл.
- 1811: Венесуэла абвясціла незалежнасць.
- 1812: Створана войска адноўленнага Напалеонам Вялікага княства Літоўскага.
- 1828: Расійскае войска І. Ф. Паскевіча штурмам узяла турэцкую крэпасць Карс.
- 1943: Пачалася абарончая стадыя Курскай аперацыі.
- 1944: Пачалася Беластоцкая наступальная аперацыя.
- 1969: адкрыцце мемарыяльнага комплекса "Хатынь".
[правіць] Нарадзіліся
- 1735: Аўгуст Людвіг Шлёцэр, нямецкі і расійскі гісторык, філолаг, публіцыст і статыстык (пам. 1809)
- 1802: Павел Нахімаў, расійскі адмірал
- 1818: Антось Яленскі, кіраўнік паўстання 1863-1864 гг. на Міншчыне
- 1900: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаіка, перакладчык, крытык (пам. 1976)
- 1970: Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык
[правіць] Памерлі
- 1681: Фёдар III Аляксеевіч, цар маскоўскі
- 1852: Міхаіл Загоскін, рускі пісьменнік, аўтар раманаў "Юры Міласлаўскі", "Аскольдава магіла" і інш.
- 1938: Юрый Лістапад, настаўнік, кіраўнік беларускага руху на Случчыне (нар. 7.4.1897)