See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Канстанцкі сабор — Вікіпедыя

Канстанцкі сабор

З Вікіпедыя.

КАНСТАНЦКІ САБО́Р (1414-1418) — сабор каталіцкай царквы (афіцыйна — 16-ты ўсяленскі) ў паўднёванямецкім горадзе Канстанц, скліканы з мэтай пакласці канец яе расколу.

[правіць] Агульная інфармацыя

Змест

На момант пачатку сабору дзейнічалі тры папы і асаблівы размах набылі розныя ерасі — паслядоўнікаў Яна Гуса ў Чэхіі, Дж. Уікліфа ў Англіі і г.д., барацьба з якімі з ініцыятывы германскага імператара Жыгімонта Люксембургскага і антыпапы Яна XXIII выйшла на першы план у дзейнасці Канстанцкага сабору. У 1415 годзе на саборы быў асуджаны і спалены Ян Гус, што стала штуршком да серыі гусіцкіх войнаў у Цэнтральнай Еўропе. У 1417 годзе скасаваныя паўнамоцтвы ўсіх ранейшых папаў і абраны адзіны папа Марцін V. На шостай сэссіі сабору было абвешчана вяршынства сабораў над папамі, правы і даходы якіх мусілі быць істотна ўрэзаныя.

З пункту гледжання каталіцкага кананічнага права тое, што гісторыкі называюць Канстанцкім саборам, гэта два розных паслядоўных біскупскіх сабрання. Першае зь іх, сабранае імператарам і антыпапам, лічыцца нядзейсным, таксама і ўсе яго пастановы, уключаючы пастанову пра вяршынства сабораў над папамі. Сапраўдны сабор з гэтага пункту гледжання пачынаецца з яго афіцыйнага аб'яўлення сапраўдным папам Рыгорам XII. Рыгор XII пагадзіўся з тым, што толькі адмова ўсіх старых прэтэндэнтаў ад папскага пасаду можа прымірыць Царкву, і пакінуў пасад, такім чынам даўшы дарогу выбарам новага Папы.

[правіць] Удзел ВКЛ

Канстанцкі сабор быў і буйнейшым дыпламатычным кангрэсам, на якім вырашаліся важнейшыя міжнародныя пытанні, перш за ўсё звязаныя з прэтэнзіямі імператара Жыгімонта на палітычную гегемонію ў Еўропе. Актыўны ўдзел у працы Канстанцкага сабору прымала ВКЛ, аўтарытэт якога пасля Вялікай вайны (1409-1411) значна ўзрос. Вялікі князь Вітаўт некалькі раз накіроўваў у Канстанц свае дэлегацыі. Так, у 1415 годзе падольскі стараста Гедыгольд прапаноўваў перавесці Тэўтонскі ордэн, які згубіў фармальныя падставы для сваёй дзейнасці ў Прыбалтыцы пасля хрышчэння Жамойці ў 1413 годзе, бліжэй да Асманскай імперыі — у Паўночнае Прычарнамор'е ці на востраў Кіпр і абвяргаў абвінавачванні ў патаемным супрацоўніцтве Вітаўта з асманамі.

[правіць] 1416 – 1417

У 1416 годзе значная ўвага была ўдзеленая Канстанцкім саборам спрэчкам паміж ВКЛ і Ордэнам за Жамойць: 13 лютага разглядалася скарга (Proposіcіo Samaytarum) ахрышчаных жамойтаў на ўціск з боку немцаў, якія працягвалі свае рабаўнічыя наезды, апрацаваная польскім юрыстам Паўлам Уладковічам, прафесарам Кракаўскай акадэміі. 17 чэрвеня 1416 году сабор прыняў кампраміснае рашэнне па справе Жамойці, паводле якога ў адміністрацыйным дачыненні яна падпарадкоўвалася імператару Жыгімонту (гэта значыла фактычна Ордэну), а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам (было вырашана стварыць асобную дыяцэзію). 11 жніўня 1416 году львоўскі арцыбіскуп Ян Жэшоўскі і віленскі біскуп Пётр Ястрэмбец былі прызначаныя дэлегатамі Канстанцкага сабору, якія мусілі здзейсніць гэтыя рашэнні на месцы, працягнуць хрышчэнне жамойтаў, арганізаваць дыяцэзію і пачаць пабудову кафедральнага касцёлу. У 1417 годзе на Канстанцкім саборы прысутнічаў “герцаг Павел з сапраўднай Русі, падначалены герцагу Вітаўту” і гэтак далей.

[правіць] 1418

Асабліва прадстаўнічая дэлегацыя на чале з кіеўскім мітрапалітам Рыгорам Цамблакам была накіраваная ў Канстанц у 1418 годзе. У яе ўваходзілі праваслаўныя епіскапы з розных епархій ВКЛ і Малдовы, а таксама свецкія прадстаўнікі Кіева, Смаленска, Вялікага Ноўгарада і іншых гарадоў. Яе мэтай было заключэнне ўніі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі на тэрыторыі ВКЛ, а таксама прызнанне сюзэрэнітэта Вітаўта над Малдовай і Вялікі Ноўгарадам. (У выніку гэтых захадаў Марцін V прызначыў яго генеральным вікарыем Ноўгарада). У лютым 1418 Цамблак прысягнуў Марціну V ад імя праваслаўнай царквы ВКЛ. Спроба уніі, аднак, засталася нерэалізаванай з-за супраціўлення праваслаўнага духавенства ВКЛ і пазіцыі канстантынопальскага патрыярхату.

[правіць] Хроніка Канстанцскага сабору

Каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі ВКЛ з'яуляецца “Хроніка Канстанцскага сабору” баварца Ульрыха фон Рыхенталя, у якой, у прыватнасці, неаднакратна згадваецца Белая Русь. Так, апісваючы ўрачысты ўезд дэлегацыі Цамблака 19 лютага 1418 году, храніст занатаваў: “У суботу, на 19 дзень месяца лютага, прыехаў высакародны пан Георг, арцыбіскуп Кіеўскі, з краіны Белай Русі, са Смаленска”. Пазбаўлены Вітаўтам улады апошні нашчадак вялікага смаленскага княжання Фёдар Юр'евіч, у 14041412 гадах служылы князь Вялікага Ноўгарада, фігуруе ў хроніцы як “Фёдар, герцаг Белай Русі і гаспадар Смаленска”. Яшчэ ў адным месцы Рыхенталь вылучае тры “катэгорыі” рускіх: сапраўдныя рускія, чырвоныя рускія, белыя рускія; краіна і горад Вялікі Ноўгарад, якія ёсць хрысціянскімі”. Хроніка Рыхенталя пацвярджае разуменне Белай Русі як сіноніму Вялікага Ноўгарада, характэрнае перш за ўсё для нямецкамоўнай літаратуры XIIIXVI ст. У дададзеным да хронікі гербоўніку змешчаныя каляровыя выявы гербоў Фёдара і Вітаўта.

[правіць] Літаратура

  • Ulrichs von Richental Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. Herausgegeben von M. R. Buck. Tuebingen, 1882.
  • Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899.
  • Chodynicki K. Kosciol prawoslawny a Rzeczpospolita Polska. Warszawa, 1934.
  • Грабарь В.Э. Вселенские соборы западно-христианской церкви и светские конгрессы XV в. // Средние века. Вып. 2, 1946.
  • Ulrich Richental. Das Konzil zu Konstanz. Faksimileausgabe. Starnberg — Konstanz — Stuttgart, 1964.
  • Begunov Ju. “Weisse Rus und Weissrussen in einer Deutschen Chronik des 15. Jahrhunderts // Forschungen zur Osteuropaeischen Geschichte. B. 27. Berlin, 1980.
  • Blaszczyk Gr. Diecezja zmudzka od XV w. do poczatku XVII w. Ustroj // Universitet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Ser. Historia. Nr 180. Poznan, 1993.

[правіць] Крыніцы

Белы А. Канстанцкі сабор 1414–18 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. –792 с.: іл. С. 33. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -