3 чэрвеня
З Вікіпедыя.
3 чэрвеня - сто пяцьдзесят чацвёрты (сто пяцьдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1790: Пачатак Краснагорскай марской бітвы ля вострава Котлін паміж рускай і шведскай эскадрай у ходзе руска-шведскай вайны 1788–1790, у выніку якога была адбіта спроба шведаў атакаваць Кранштадт і Санкт-Пецярбург.
- 1855: У час Крымскай вайны 1853–1856 гг. рускія войскі адбілі спробу англа-французскіх караблёў пасля працяглай бамбардыроўкі высадзіць марскі дэсант у Таганрозе.
- 1863: Адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад камандаваннем Ф. Юндзіла, І. Лукашэвіча, А. Лянкевіча, Л. Нарбута і агульным кіраўніцтвам К. Каліноўскага далі вялікі бой расійскаму войску. Сярод удзельнікаў бітвы былі Ф. Багушэвіч і М. Андрыёлі.
- 1907: Расійскі імператар распусціў Дзяржаўную думу і зацвердзіў новы парадак выбараў.
[правіць] Нарадзіліся
- 1876: М. Н. Бурдэнка, рускі ваенны хірург, адзін з заснавальнікаў савецкай нейрахірургіі, арганізатар ваенна-палявой хірургіі, Герой Сацыялістычнаю Працы (1943), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі (1941), акадэмік АН СССР (1939) (пам. 11.11.1946).
- 1935: Васіль Зуёнак, беларускі паэт
- 1986: Рафаэль Надаль, іспанскі тэнісіст
[правіць] Памерлі
- 1757: Ян Пашакоўскі, педагог і выдавец (нар. 1684)
- 1875: Жорж Бізэ, французскі кампазітар
- 1899: Ёган Штраўс II, аўстрыйскі кампазітар
- 1938: Мігель Флета, іспанскі оперны спявак
- 1963: Ян XXIII, папа рымскі
- 1987: Андрэс Сеговія, іспанскі гітарыст